Лукаша 9 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
Склікаўшы ж дванаццаць, Ён даў ім сілу і ўладу над усімі дэманамі і вылечваць хваробы
адсутнічае
і паслаў іх абвяшчаць Царства Божае і вылечваць [нямоглых],
адсутнічае
і сказаў ім: Нічога не бярыце ў дарогу: ні посаха, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра, і не майце па два хітоны.
адсутнічае
І ў які дом увойдзеце, там заставайцеся і адтуль выходзьце ў дарогу.
адсутнічае
А калі дзе не прымуць вас, выходзячы з таго горада, абтрасіце пыл з вашых ног у сведчанне на іх.
адсутнічае
І, выйшаўшы, яны праходўзілі па сёлах, дабравесцячы і вылечваючы ўсюду.
адсутнічае
Пачуў жа пра ўсе выдарэнні Ірад чацвёраўладнік і не ведаў, што і думаць, бо некаторыя казалі, што Іаан быў уваскрэшаны з мёртвых,
адсутнічае
а некаторыя, што Ілія з’явіўся, а іншыя, што ўваскрэс адзін са старажытных прарокаў.
адсутнічае
І сказаў Ірад: Іаана я абезгаловіў. Хто ж Гэты, пра Каго я чую такое? — І дамагаўся ўбачыць Яго.
адсутнічае
А апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што зрабілі. І, узяўшы іх з Сабою, Ён падаўся асобна ў горад, званы15 Віфсаіда.
адсутнічае
Але натоўпы, даведаўшыся, пайшлі ўслед за Ім; і Ён, прыняўшы іх, казаў ім пра Царства Божае і тых, што мелі патрэбу ў лячэнні, вылечыў.
адсутнічае
А дзень пачаў хіліцца да вечара; і, падышоўшы, дванаццаць сказалі Яму: Адпусці натоўп, каб, пайшоўшы ў навакольныя сёлы і вёскі, спыніліся і знайшлі ежу, бо мы тут у пустэльнай мясціне.
адсутнічае
Ён жа сказаў ім: Вы дайце ім есці. — Яны ж сказалі: Няма ў нас больш як пяць хлябоў ды дзве рыбы, хіба што мы пойдзем і купім яды для ўсяго гэтага народу.
адсутнічае
Бо было каля пяці тысяч мужчын. Але Ён сказаў Сваім вучням: Рассадзіце іх групамі [прыблізна] па пяцьдзесят.
адсутнічае
І яны зрабілі так і рассадзілі ўсіх.
адсутнічае
Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, глянуўшы на неба, добраславіў іх і разламаў, і даваў вучням, каб разносілі натоўпу.
адсутнічае
І елі і наеліся ўсе, і назбіралі пазасталых у іх кавалкаў дванаццаць кошыкаў.
адсутнічае
І сталася: калі Ён маліўся на адзіноце, з Ім былі вучні, і Ён спытаўся ў іх, кажучы: Кім Мяне лічаць натоўпы?
І сталася, як маліўся на самаце і з Ім былі вучні. Ён спытаўся іх: "За каго Мяне маюць людзі?"
Яны ж у адказ сказалі: Іаанам Хрысціцелем, некаторыя ж Іліёю, а іншыя, што ўваскрэс адзін са старажытных прарокаў.
Яны сказалі ў адказ: "За Яна Хрысьціцеля, а некаторыя за Ільлю, а іншыя кажуць, што адзін із старадаўных прарокаў уваскрос".
І сказаў ім: А вы кім Мяне лічыце? — Пётр жа у адказ сказаў: Хрыстом Божым.
Ён-жа спытаўся ў іх: "А вы за каго Мяце маеце?" І адказаў Пятро: "Ты Хрыстос Божы".
Ён жа, забараніўшы ім, загадаў нікому гэтага не казаць,
І строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,
сказаўшы: Сыну Чалавечаму належыць шмат выцерпець, і быць адрынутым старэйшынамі, першасвятарамі, і кніжнікамі, і быць забітым, а на трэці дзень быць ўваскрэшаным.
сказаўшы, што Сын Чалавечы мае много выцерпець, і адцураюцца Яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі, і будзе забіты, і на троці дзень уваскросьне.
І да ўсіх казаў: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і штодня бярэ свой крыж, і ідзе ўслед за Мною.
Да ўсіх-жа сказаў: "Калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачецца ад самога сабе, возьме штодзённа свой крыж, ды йдзе за Мною.
Бо хто хоча сваё жыццё16 ўратаваць, той загубіць яго17; а хто загубіць сваё жыццё дзеля Мяне, той уратуе яго.
Бо хто хоча ратаваць сваю душу, загубіць яе; а хто загубіць сваю душу дзеля Мяне, той выратуе яе".
Бо што за карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а самога сябе загубіць ці пашкодзіць сабе?
адсутнічае
Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх слоў, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй, і Бацькавай, і святых Анёлаў.
адсутнічае
Кажу ж вам па праўдзе: Некаторыя з тых, што стаяць тут, не спазнаюць смерці, як ужо ўбачаць Царства Божае.
адсутнічае
І сталася: пасля гэтых слоў дзён праз восем Ён, узяўшы Пятра, Іаана і Іякава, узышоў на гару памаліцца.
І здарылася восем дзён пасьля тых слоў Хрыстос, узяўшы Пятра, Якуба і Яна, узыйшоў на гару памаліцца.
І калі Ён маліўся, выгляд Яго аблічча зрабіўся іншым, Яго ўбранне — белым, бліскучым.
І сталася, як Ён маліўся, зьмяніўся выгляд Ягонага аблічча і вопратка Ягоная сталася белая і зьзяючая.
І вось два мужы размаўлялі з Ім, гэта былі Маісей і Ілія,
І вось два мужы гутарылі з Ім, а гэта былі Майсей і Ільля;
што, з’явіўшыся ў славе, казалі пра Яго адыход, які належала Яму здейсніць у Іерусаліме.
зьявіўшыся ў славе яны гутарылі аб тым, што мелася стацца з Ім у Ерузаліме.
Пятра ж і тых, хто быў з Ім, змарыў сон; а прачнуўшыся, яны ўбачылі Яго славу і двух мужоў, што стаялі з Ім.
Пятро-ж і тыя, што былі з ім, былі апанованы сном, прабудзіўшыся-ж убачылі Ягоную славу і двух мужоў, што стаялі з Ім.
І сталася: калі тыя адыходзілі ад Яго, Пётр сказаў Ісусу: Настаўніку, добра нам тут быць, і давайце зробім тры палаткі, адну Табе, адну Маісею і адну Іліі, — не ведаючы, што кажа.
І калі тыя адыходзілі ад Яго, Пятро казаў Ісусу: "Настаўнік, добра нам тут буць; зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі", ня ведаючы, што кажа.
І калі ён казаў гэта, паўстала воблака і ахінула іх; яны ж спалохаліся, калі ўвайшлі ў воблака.
Калі-ж ён яшчэ гэтае гаварыў, насунулася хмара і агарнула іх; і спужаліся, калі тыя ўвайшлі ў хмару.
І голас пачуўся з воблака, кажучы: Гэта Мой Сын, Абраны18; Яго слухайце!
І быў голас з хмары, гаворачы: "Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце!"
І калі голас прагучаў, Ісус апынуўся адзін. І яны маўчалі і нікому не расказвалі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.
І пасьля гэтага голасу Ісус апынуўся адзін. І яны маўчалі, і нікому не гаварылі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.
І сталася: на другі дзень, калі яны зышлі з гары, сустрэў Яго вялікі натоўп.
адсутнічае
І вось, чалавек з натоўпу закрычаў, кажучы: Настаўніку, малю Цябе паглядзець на майго сына, бо Ён адзіны ў мяне.
адсутнічае
і вось, дух хапае яго, і ён раптам крычыць, і курчыць яго, аж той пену пускае, і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго;
адсутнічае
і я прасіў Тваіх вучняў, каб выгналі яго, ды яны не змаглі.
адсутнічае
У адказ жа Ісус сказаў: О пакаленне бязвернае і разбэшчанае, дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды свайго сына!
адсутнічае
І калі яшчэ той падыходзіў, дэман кінуў яго і скурчыў; але Ісус забараніў нячыстаму духу, і вылечыў хлопца, і аддаў яго бацьку.
адсутнічае
І ўсе ўразіліся велічы Божай. Калі ўсе дзівіліся ўсяму таму, што рабіў Ісус, Ён сказаў Сваім вучням:
адсутнічае
Укладзіце сабе ў вушы гэтыя словы: Сын Чалавечы будзе выданы ў людскія рукі.
адсутнічае
Яны ж не разумелі гэтага слова. І яно было закрыта ад іх, так што яны не спазналі яго, і яны баяліся спытацца ў Яго аб гэтым слове.
адсутнічае
І прыйшло ім на думку, хто з іх большы.
адсутнічае
Ісус жа, ведаючы думку іх сэрца, узяў дзіцятка і паставіў яго каля Сябе
адсутнічае
і сказаў ім: Хто прыме гэтае дзіцятка ў Маё імя, Мяне прымае; і хто Мяне прыме, прымае Таго, Хто паслаў Мяне; бо хто меншы між усіх вас, той вялікі.
адсутнічае
У адказ жа Іаан сказаў: Настаўніку, мы бачылі аднаго, што Тваім імем выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён не ходзіць з намі.
адсутнічае
А Ісус сказаў яму: Не забараняйце; бо хто не супроць вас, той за вас.
адсутнічае
І сталася: калі спаўняліся дні Яго ўзяцця ў неба, Ён цвёрда скіраваў Сваё аблічча да Іерусаліма.
І сталася калі наблізіўся час, у якім Ісус меў быць узятым, умацавалася Ягонае аблічча йсьці ў Ерузалім.
І выслаў перад Сабою пасланцоў. І, выправіўшыся, тыя ўвайшлі ў самарыцянскае сяло, каб падрыхтаваць усё для Яго.
І паслоў пасланцоў перад Сваім абліччам і яны пайшлі і ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб прыгатаваць Яму.
Ды не прынялі Яго, бо Яго аблічча выдавала, што Ён ідзе ў Іерусалім.
Але там ня прынялі Яго, бо Ён ішоў у Ерузалім.
Убачыўшы ж гэта, [Яго] вучні Іякаў і Іаан сказалі: Госпадзе, хочаш, мы скажам, каб агонь зышоў з неба і знішчыў іх, [як і Ілія зрабіў].
Бачучы гэтае Ягоныя вучні Якуб і Ян сказалі: "Госпадзе, ці хочаш, мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх?"
Але Ён, павярнуўшыся, забараніў ім, [і сказаў: Не ведаеце, якога вы духа:
Але Ён зьвярнуўшыся дакараў іх і сказаў: "Ня ведаеце, якога вы духу,
бо Сын Чалавечы не прыйшоў душы людзей загубіць, але ўратаваць.] І яны пайшлі ў другое сяло.
бо Сын Чалавечы прыйшоў ня губіць людзкія душы, а збавіць іх". І пайшлі ў другую вёску.
І [сталася:] калі яны ішлі, хтосьці ў дарозе сказаў Яму: Я пайду ўслед з Табою, куды б Ты, [Госпадзе], ні ішоў.
І сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў Яму: "Госпадзе, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў".
І сказаў яму Ісус: Лісы маюць норы, і нябесныя птушкі — гнёзды, а Сыну Чалавечаму няма дзе галаву прыхіліць.
Ісус сказаў яму: "Лісы маюць норы і нябесныя птушкі — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прысланіць.
І сказаў другому: Ідзі ўслед за Мною. — Ён жа сказаў: Госпадзе, дазволь Мне пайсці спярша пахаваць майго бацьку.
А другому сказаў: "Ідзі за Мною". Той адказаў: "Госпадзе, дазволь мне перш пайсьці і пахаваць майго бацьку".
Але Ён сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых. Ты ж ідзі і абвяшчай Царства Божае.
Але Ісус сказаў яму: "Пакінь памёршым хаваць сваіх нябожчыкаў, а ты йдзі ды абвяшчай Божае Валадарства".
Сказаў жа і другі: Я пайду ўслед за Табою, Госпадзе; але спярша дазволь мне развітацца з маімі дамашнімі.
Яшчэ іншы сказаў: "Я пайду за Табою, Госпадзе, але перш дазволь мне разьвітацца з маімі хатнімі".
Ісус сказаў [яму]: Ніводны чалавек, хто паклаў [сваю] руку на плуг і азіраецца назад, не прыдатны для Царства Божага.
Але Ісус сказаў яму: "Ніхто, што ўзлажыў сваю руку на плуг ды аглядаецца назад, ня здольны да Божага Валадарства".