Лукаша 8 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І сталася: неўзабаве пасля гэтага Ён праходзіў па гарадах і сёлах, абвяшчаючы і добравесцячы Царства Божае, і з Ім дванаццаць,
 
адсутнічае

і некаторыя жанчыны, што былі вылечаны ад ліхіх духаў і немачаў: Марыя, званая Магдалінаю, з якой выйшла сем дэманаў,
 
адсутнічае

і Іаанна, жонка Худзы, Ірадавага аканома, і Сусанна, і многія іншыя, што служылі ім13 сваёю маёмасцю.
 
адсутнічае

Калі ж сабраўся вялікі натоўп і папрыходзілі да Яго з усіх гарадоў, Ён выказаўся прыпавесцю:
 
адсутнічае

Выйшаў сейбіт пасеяць сваё насенне. І калі сеяў, адно ўпала край дарогі і было патаптана, і нябесныя птушкі падзяўблі яго.
 
Выйшаў сейбіт сеяць сваё зерне. І калі Ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе, і было патаптана і нябесныя птушкі склявалі яго;

А другое ўпала на скалу і, узышоўшы, засохла, бо не мела вільгаці.
 
а іншае ўпала на камень, і ўзыйшоўшы засохла, бо ня мела вільгаці;

А іншае ўпала між церняў, ды церні, вырасшы разам з ім, заглушылі яго.
 
а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;

А іншае ўпала ў добрую зямлю і, калі вырасла, дало стакротны плён. — Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў: Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
 
а іншае ўпала на добрую зямлю, і ўзыйшоўшы прынясло плод стакротны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто мае вушы, каб слухаць, хай чуе.

І Яго вучні пыталіся ў Яго: Што б значыла гэтая прыпавесць?
 
Ягоныя-ж вучні пыталіся ў Яго: што-б значыла гэтая прыповесьць?

Ён жа сказаў: Вам дадзена пазнаць таямніцы Царства Божага, а астатнім — у прыпавесцях, каб яны бачачы не бачылі і чуючы не разумелі.
 
Ён-жа сказаў: вам дана знаць тайны Божага Валадарства, а для іншых яны ў прыповесьцях, так што яны гледзячы ня бачаць, а чуючы не разумеюць.

Вось што азначае гэтая прыпавесць: насенне — гэта слова Божае.
 
Вось што значаць гэтая прыповесьць: зерне ёсьць слова Божае.

І якое край дарогі — гэта тыя, што пачулі, пасля прыходзіць д’ябал і забірае слова з іх сэрца, каб яны не ўверавалі і не былі ўратаваны.
 
А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць нячысты і забірае слова з іхняга сэрца, каб не паверылі і не спасьліся.

А на скале — гэта тыя, што пачуўшы, з радасцю прымаюць слова, ды не маюць кораня, яны вераць да часу і ў часе выпрабавання адступаюць.
 
А на камені, гэта тыя, што калі пачуюць слова, дык з радасьцю прыймаюць, але ня маючы кораня, часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.

А ўпалае між церняў — гэта тыя, што пачулі, але, жывучы, душацца турботамі, багаццем і жыццёвымі раскошамі і плёну не даюць.
 
А што ўпала ў цярніну, гэта тыя, што слухаюць слова, але адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і жыцьцёвымі ўцехамі і не даюць плоду.

А на добрай зямлі — гэта тыя, што, пачуўшы слова, берагуць у добрым і шчырым сэрцы і ў стойкасці даюць плод.
 
А што на добрай зямлі, гэта тыя, што пачуўшы слова, захоўваюць яго ў добрым і чыстым сэрцы і даюць плён у цярплівасьці.

І ніхто, запаліўшы светач, не накрывае яго пасудзінаю ці не ставіць пад ложак, а ставіць яго на падстаўку, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі святло.
 
адсутнічае

Бо няма нічога таемнага, што не зробіцца яўным, ні схаванага, што не будзе вядомым і не выявіцца.
 
адсутнічае

Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дасца; а хто не мае, у таго забярэцца і тое, што, яму здаецца, ён мае.
 
адсутнічае

І прыйшлі да Яго Маці і браты Яго і не маглі падступіцца да Яго з-за натоўпу.
 
адсутнічае

І паведамілі Яму: Твая Маці і Твае браты стаяць знадворку і хочуць убачыць Цябе.
 
адсутнічае

Ён да ў адказ сказаў ім: Мая Маці і Мае браты — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выконваюць яго.
 
адсутнічае

І сталася: аднаго дня Ён і Яго вучні ўвайшлі ў лодку, і Ён сказаў ім: Пераплывем на другі бок возера. — І яны ад’ехалі.
 
адсутнічае

А калі плылі, Ён заснуў. І наляцеў бурны вецер на возера, і іх пачало заліваць, і яны былі ў небяспецы.
 
адсутнічае

І, падышоўшы, яны разбудзілі Яго, кажучы: Настаўніку, Настаўніку, гінем! — І Ён, устаўшы, забараніў ветру і хваляванню вады; і яны супакоіліся, і настала ціша.
 
адсутнічае

І Ён сказаў ім: Дзе ваша вера? — Яны ж, перапалоханыя, здзівілся, кажучы адзін аднаму: Хто ж Гэты, што загадвае нават вятрам і вадзе, і яны слухаюцца Яго?
 
адсутнічае

І прыплылі ў краіну герасінцаў14, што насупроць Галілеі.
 
І прыплылі ў Гадарынскую краіну, што насупраць Галілеі.

Калі ж Ён выйшаў на зямлю, перастрэў Яго адзін чалавек з горада, апантаны дэманамі; і даволі доўгі час ён не надзяваў вопраткі і жыў не ў доме, а ў магільных пячорах.
 
Калі Ён выйшаў на бераг, спаткаў Яго адзін чалавек з места, які меў чартоў з даўных часоў; не адзяваўся ў вопратку і ня жыў у доме, але ў магілах.

Убачыўшы ж Ісуса, ён закрычаў, упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Усявышняга Бога? Малю Цябе, не муч мяне.
 
Ён, угледзеўшы Ісуса і закрычаўшы, паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне Ісусе, Сыне Бога Усявышняга? Малю Цябе, ня муч мяне!

Бо Ён загадаў нячыстаму духу выйсці з гэтага чалавека. Бо доўгі час ён хапаў яго і звязалі таго ланцугамі і кайданамі і сцераглі, ды ён разрываў аковы, і дэман гнаў яго ў пустэльні.
 
Бо Ісус загадаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі і нячысты гнаў яго ў пустыню.

І Ісус спытаўся ў яго: Як тваё імя? — Ён да сказаў: Легіён, — таму што шмат дэманаў увайшло ў яго.
 
Ісус спытаў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён, бо шмат нячысьцікаў увайшло ў яго.

І яны прасілі Яго, каб не загадаў ім ісці ў бяздонне.
 
І прасілі Яго, каб не загадаў ім ісьці ў бяздоньне.

А там быў вялікі гурт свіней, якія пасвіліся на гары; і папрасілі Яго, каб дазволіў ім увайсці ў тых. І Ён дазволіў ім.
 
Тут-жа на гары пасьвілася вялікая чарада сьвіней і нячысьцікі прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. І дазволіў.

І дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў свіней, і рынуўся гурт са стромы ў возера і ўтапіўся.
 
Нячысьцікі, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіней.

Пастухі ж, убачыўшы, што зрабілася, паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках.
 
І кінулася чарада з кручы ў возера і патапілася. Пастухі-ж, бачучы, што сталася, пабеглі і расказалі ў месьце і па вёсках.

І тыя выйшлі паглядзець, што здарылася, і прыйшлі да Ісуса і знайшлі, што чалавек, з якога выйшлі дэманы, сядзіць у нагах Ісуса апрануты і ў здаровым розуме, і перапалохаліся.
 
І прыйшлі паглядзець, што сталася. І прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, з якога вышлі нячысьцікі, як ён адзеты і пры розуме, сядзеў ля Ісусавых ног, і перапалохаліся.

Відавочцы ж расказалі ім, як быў уратаваны апантаны дэманамі.
 
А тыя, што бачылі, расказалі ім, як быў спасёны апанваны нячысьцікамі.

І ўвесь народ Герасінскай ваколіцы папрасіў Яго адысці ад іх, бо вялікі страх ахапіў іх; і Ён, увайшоўшы ў лодку, вярнуўся.
 
І прасіў Яго ўвесь народ Гадарынскае краіны, адыйсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.

А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім; Ён жа адпусціў яго, кажучы:
 
Маліў-жа Яго чалавек, з якога выйшлі нячысьцікі, каб быць з Ім, але Ісус адправіў яго, сказаўшы:

Вяртайся ў свой дом і расказвай, як шмат зрабіў табе Бог. — І той пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, як шмат зрабіў яму Ісус.
 
вярніся ў твой дом і раскажы, што ўчыніў табе Бог. Ён-жа пайшоў і казаў па ўсім месьце, што ўчыніў яму Ісус.

І калі Ісус вяртаўся, яго прымаў натоўп; бо ўсе чакалі Яго.
 
Калі-ж Ісус вярнуўся народ прыняў Яго, бо ўсе Яго чакалі.

І вось прыйшоў чалавек імем Іяір, які быў начальнікам сінагогі, і, упаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго ўвайсці ў яго дом,
 
І вось прыйшоў чалавек, іменем Іаір, а быў ён начальнікам школы, і ўпаўшы да Ісусавых ног, прасіў Яго ўвайсьці ў ягоны дом,

бо ў яго была адзіная дачка гадоў каля дванаццаці, і яна памірала. І калі Ён ішоў, натоўпы напіралі на Яго.
 
бо ў яго была адзіная дачка гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмерці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.

І жанчына, што цярпела на крывацёк дванаццаць гадоў і выдала на дактароў усю маёмасць, і ніхто не мог яе вылечыць, —
 
І адна жанчына, што мучылася ад крывацечы дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усю сваю маемасьць, ды ніводзін ня мог палячыць яе,

падышоўшы ззаду, дакранулася да краю Яго вопраткі, і адразу спыніўся ў яе крывацёк.
 
падыйшоўшы з-заду, дакранулася да крою Ягонае вопраткі і ў той-жа час спынілася ў яе крывацеча.

І Ісус спытаўся: Хто дакрануўся да Мяне? — Калі ж усе адмаўляліся, Пётр сказаў [і тыя, што з ім]: Настаўніку, натоўпы абступілі Цябе і сціскаюць, [а Ты пытаешся: «Хто дакрануўся да Мяне?»]
 
І сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі-ж усе адмаўляліся, Пятро і быўшыя з ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе і сьціскае і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне?

Ісус жа сказаў: Хтосьці дакрануўся да Мяне, бо Я адчуў сілу, што выйшла з Мяне.
 
Але Ісус сказаў: нехта дакрануўся да Мяне, бо Я чуў сілу, што выйшла з Мяне.

Жанчына ж, убачыўшы, што не ўтаілася, падышла дрыжучы і, упаўшы перад Ім, аб’явіла [Яму] перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго, і як адразу вылечылася.
 
Жанчына-ж пабачыўшы, што ня ўтоіцца, падышла дрыжучы, і ўпаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго і як тады-ж аздаравела.

Ён жа сказаў ёй: [Мацуйся], дачка, твая вера ўратавала цябе; ідзі з мірам.
 
Ён сказаў ёй: бадрыся дачка, вера твая выратавала цябе, ідзі з мірам!

Калі яшчэ Ён гаварыў, прыходзіць адзін з дому начлаьнікам сінагогі, кажучы: Памерла твая дачка; не турбуй больш Настаўніка.
 
Калі-ж Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта з дому начальніка школы і кажа яму: твая дачка памерла, ня турбуй настаўніка.

Але Ісус, пачуўшы гэта, адказаў яму: Не бойся, толькі веруй, і яна будзе ўратавана.
 
Але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вер і будзе спасёная.

І, прыйшоўшы ў дом, Ён не дазволіў увайсці з Ім нікому, акрамя Пятра, Іаана і Іякава, і бацькі дзяўчынкі, і маці.
 
Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому, акрамя Пятра, Івана і Якава і бацькі ды маткі дзяўчыны.

А ўсе плакалі па ёй і білі сябе ў грудзі. Ён жа сказаў: Не плачце, бо яна не памерла, а спіць.
 
Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце, яна не памерла, але сьпіць.

І насміхаліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.
 
І сьмеяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.

Ён жа, узяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: Дзяўчынка, устань!
 
Ён-жа выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе за руку, клікнуў, кажучы: дзяўчына ўстань!

І вярнуўся дух яе, і яна зараз жа ўстала, і Ён распарадзіўся, каб далі ёй есці.
 
І вярнулася душа яе і адразу ўваскросла, і загадаў даць ёй есьці. І зьдзівіліся бацькі яе.

І ўразіліся яе бацькі; Ён жа загадаў ім нікому не расказваць пра тое, што адбылося.
 
Ён-жа загадаў ім не гаварыць нікому аб тым, што сталася.