Лукаша 3 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка

 
 

А ў пятнаццаты год кіравання кесара Тыберыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам Іудзеі, а чацвёртаўладальнікам Галілеі быў Ірад, Філіп жа, яго брат, быў чацвёртаўладальнікам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісаній чацвёртаўладальнікам Авіліны,
 
У пятнаццатым годзе панаваньня кесара Тыбэрыя, калі Понці Пілат быў намесьнікам у Юдэі, Гэрад быў чацьвёртаўладнікам у Галілеі, ягоны брат Піліп чацьвёртаўладнікам у Ітурыі і Траханіцкай краіне, а Лізані чацьвёртаўладнікам у Абіленіі,

пры першасвятары Ганну і Каіяфе, было слова Божае да Іаана, сына Захарыевана, у пустэльні.
 
пры архірэях Ганьне і Каіафе стаўся Божы заклік да Яна, Захаравага сына ў пустыні.

І ён прайшоў усё наваколле Іардана, абвяшчаючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
 
І ён прайходзіў па ўсіх Іарданскіх ваколіцах, абвяшчаючы хрышчэньне пакуты дзеля адпушчэньня грахоў,

як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаіі: «Голас прапаведніка ў пустэльні: «Падрыхтуйце дарогу Госпаду, простымі зрабіце Яму сцежкі;
 
як напісана ў кнізе моваў прарока Ісаіі, які кажа: "Голас гукаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце Ягоныя сьцежкі;

кожны дол няхай напоўніцца, а кожная гара і пагорак няхай панізяцца, і крывое няхай выпрастаецца, і выбоістыя дарогі стануць гладкімі;
 
усякая даліна напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак зьнізяцца, крывулі выпрастаюцца і выбоістыя дарогі зробяцца гладкімі;

і ўбачыць кожнае стварэнне выратаванне Божае».
 
і ўсякае цела ўгледзіць Божае збаўленьне".

Дык ён казаў натоўпам, што выходзілі, каб хрысціцца ў яго: Гадзючыя выпадкі, хто паказаў вам уцякаць ад будучага гневу?
 
адсутнічае

Дык стварыце годныя плады пакаяння і не пачынайце казаць самім сабе: «Бацька ў нас Аўраам». Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў узняць дзяцей Аўрааму.
 
адсутнічае

Ужо ж і сякера ляжыць пры корані дрэў; дык кожнае дрэва, што добрага плоду не родзіць, ссякаюць і кідаюць у агонь.
 
адсутнічае

І натоўпы пыталіся ў яго, кажучы: Дык што нам рабіць?
 
Грамады спыталіся ў яго, кажучы: "Што нам рабіць?"

Ён жа ў адказ ім казаў: Хто мае два хітоны, няхай дасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай гэтак жа зробіць.
 
Ён-жа сказаў ім у адказ: "Хто мае дзьве вопраткі, хай дасьць ня маючаму, і хто мае ежу, хай робіць тое самое.

Прыйшлі ж і зборшчыкі падаткаў хрысціцца і сказалі яму: Настаўніку, што нам рабіць?
 
Прыйшлі таксама і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: "Настаўнік, што нам рабіць?"

І ён ім сказаў: Не спаганяйце нічога больш, чым вызначана вам.
 
Ён-жа адказаў ім: "Ня вымагайце нічога больш ад таго, што вам назначана".

Пыталіся ж у яго і воіны, кажучы: А нам што рабіць? — І сказаў ім: Ні ў кога нічога не вымагайце, не даносьце і задавальняйцеся сваёю платаю.
 
Пыталіся таксама ў яго і ваякі, кажучы: "А нам што рабіць?" І сказаў ім: "Нікога ня крыўдзіце, не абмаўляйце фальшыва і здавальняйцеся сваею платаю".

Калі ж народ чакаў і ўсе разважалі ў сваіх сэрцах пра Іаана, ці не Хрыстос ён,
 
А таму, што людзі спадзяваліся, дык усе думалі ў сваіх сэрцах аб Яне: ці ня ён ёсьць Хрыстос?

Іаан адказаў, кажучы ўсім: Я вадою хрышчу вас; а ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць раменьчык Яго сандаляў; Ён вас будзе хрысціць Святым Духам і агнём;
 
Ён адказаў, кажучы ўсім: "Я хрышчу вас вадою, але йдзе дужэйшы за мяне, катораму я ня варты разьвязаць рамець Ягонега абутку. Ён будзе вас хрысьціць Сьвятым Духам і агнём.

у Яго руцэ веялка, каб ачысціць Свой умалот і сабраць пшаніцу ў Сваё сховішча, а мякіну спаліць незгасальным агнём.
 
Ягоная веялка ў Ягонай руцэ і Ён ачысьціць свой ток і зьбярэ пшаніцу ў свой сьверан, а мякіну спаліць неўгасаючым агнём.

Дык, і шмат у чым іншым настаўляючы, ён дабравесціў народу.
 
Напамінаючы шмат чаго іншага, ён прапаведваў народу добрую вестку.

А Ірад, чацвёртаўладнік, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку свайго брата, і за ўсё ліхое, што Ірад зрабіў,
 
адсутнічае

дадаў да ўсяго і тое, што зняволіў Іаана ў турму.
 
адсутнічае

І сталася: калі хрысціўся ўвесь народ і Ісус, ахрысціўшыся, маліўся, расчынілася неба,
 
І сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася неба.

і зышоў Святы Дух у цялесным выглядзе, як голуб на Яго, і голас з неба пачуўся: Ты Мой Сын Улюбёны, у Табе знайшоў Я задавальненне.
 
І Сьвяты Дух зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як галуб, і азваўся голас з неба: Ты Сын Мой улюблены, у Табе Мая ўпадабаньня.

А Сам Ісус, пачынаючы Сваё служэнне, меў гадоў каля трыццаці, быў, як думалі, Сын Іосіфаў, Іліеў,
 
адсутнічае

Матфатаў, Лявіеў, Мялхіеў, Іяннаеў, Іосіфаў,
 
адсутнічае

Матафіеў, Амосаў, Навумаў, Гесліеў, Нагееў,
 
адсутнічае

Маафаў, Матафіеў, Семяінаў, Іасіхаў, Іадаеў,
 
адсутнічае

Іаананаў, Рысаеў, Дзарававелеў, Салафіілеў, Нірыеў,
 
адсутнічае

Мялхіеў, Аддзеў, Касамаў, Элмадамаў, Іраў,
 
адсутнічае

Ісусаў, Эліедзераў, Іарымаў, Матфатаў, Лявіеў,
 
адсутнічае

Сімяонаў, Іудаў, Іосіфаў, Іананаў, Эліякімаў,
 
адсутнічае

Меляаеў, Мяннаеў, Матафаеў, Нафанаў, Давідаў,
 
адсутнічае

Іессееў, Авідаў, Ваозаў, Салаў, Наасонаў,
 
адсутнічае

Амінадаваў, Адмінаў, Арніеў, Гесромаў, Фарэсаў, Іудаў,
 
адсутнічае

Іякаваў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фараў, Нахораў,
 
адсутнічае

Сярухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эвераў, Салаў,
 
адсутнічае

Каінамаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў,
 
адсутнічае

Мафусалаў, Энохаў, Іярэтаў, Малеляілаў, Каінамаў,
 
адсутнічае

Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
 
адсутнічае