Лукаша 19 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І Ён, увайшоўшы, праходзіў праз Іерыхон.
 
Таго часу прайходзіў Ісус праз Ерыхон.

І вось чалавек, званы імем Закхей, а быў ён галоўным зборшчыкам падаткаў і быў багаты;
 
І вось нейкі чалавек на імя Закхей, начальнік мытнікаў, і быў ён багаты,

і шукаў ўбачыць Ісуса, хто Ён, і не мог з-за натоўпу, таму што быў ростам малы.
 
хацеў убачыць Ісуса, які Ён, але ня мог дзеля натоўпу, бо быў малога росту.

І, забегшы наперад, узлез на сікамору, каб убачыць Яго, бо тою дарогаю Ён меўся праходзіць.
 
І забег наперад, узьлез на смакоўніцу, каб бачыць Яго, бо Ён мусіў прайходзіць тудэма.

І Ісус, калі прыйшоў на гэтае месяца, паглядзеўшы ўгару, [ўбачыў яго] і сказаў яму: Закхею, хутчэй злазь, бо сёння Мне трэба застацца ў тваім доме.
 
І прыйшоўшы на тое мейсца Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей, зьлезь хутчэй, бо сёньня Мне трэба быць у цябе ў доме.

І той спешна злез і прыняў Яго, радуючыся.
 
І той пасьпешна зьлез і прыняў Яго з радасьцю.

І, убачыўшы, усе пачалі наракаць, кажучы: Ён зайшоў спыніцца ў грэшнага чалавека.
 
І ўсе, бачучы гэта, пачалі наракаць, кажучы, што Ён зайшоў у гасьціну да грэшнага чалавека.

А Закхей, устаўшы, сказаў Госпаду: Вось, палавіну маёй паёмасці, Госпадзе, я даю ўбогім, і калі ў каго, што ашуканствам узяў, аддаю ў чатыры разы больш.
 
А Закхей, стаўшы сказаў Госпаду: Госпадзе, палавіну мае маемасьці аддам убогім, а калі каго чым скрыўдзіў, вярну ўчацьвёра больш.

Ісус жа сказаў яму: Сёння прыйшло выратаванне гэтаму дому, бо і ён сын Аўраамаў;
 
Ісус сказаў яму: цяпер прыйшло збаўленьне гэтаму дому, бо і ён ёсьць сын Аўраама;

бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і ўратаваць загінулае.
 
бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і збавіць загінуўшага.

Калі ж яны слухалі гэта, Ён у дадатак сказаў прыпавесць, бо Ён быў блізка ад Іерусаліма, і ім здавалася, што тут жа павінна з’явіцца Царства Божае.
 
адсутнічае

Дык Ён сказаў: Адзін чалавек знатнага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб прыняць сабе царства і вярнуцца.
 
адсутнічае

І, паклікаўшы дзесяць сваіх слуг, ён даў ім дзесяць мінаў48 і сказаў ім: Пускайце ў ход, пакуль я не прыйду.
 
адсутнічае

Але яго грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі ўслед за ім пасольства, кажучы: «Мы не хочам, каб гэты чалавек быў чаром над намі».
 
адсутнічае

І сталася: калі ён вярнуўся, прыняўшы царства, сказаў паклікаць да яго тых слуг, якім даў серабра, каб даведацца, што яны прыдбалі49.
 
адсутнічае

І прыйшоў першы, кажучы: Гаспадару, твая міна прыспорыла дзесяць мінаў.
 
адсутнічае

І ён сказаў яму: Выдатна, добры слуга; за тое, што ў самым малым быў верны, май уладу над дзесяццю гарадамі.
 
адсутнічае

і прыйшоў другі, кажучы: Твая міна, гаспадару, дала пяць мінаў.
 
адсутнічае

Сказаў жа і гэтаму: А ты будзь над пяццю гарадамі.
 
адсутнічае

І астатні прыйшоў, кажучы: Гаспадару, вось твая міна, якую я, адклаўшы, хаваў у хустцы;
 
адсутнічае

таму што я баяўся цябе, бо ты чалавек патрабавальны: бярэш, чаго не клаў. І жнеш, чаго не сеяў.
 
адсутнічае

Той кажа яму: Тваімі вуснамі буду судзіць цябе, ліхі слуга. Ты ведаў, што я чалавек патрабавальны: бяру, чаго не клаў, і жну, чаго не сеяў.
 
адсутнічае

Чаму ж не даў ты майго серабра ліхвярам?50 І я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам.
 
адсутнічае

І тым, што стаялі побач, сказаў: Вазьміце ад яго міну і дайце таму, у каго дзесяць мінаў.
 
адсутнічае

І сказалі яму: Гаспадару, ён мае дзесяць мінаў.
 
адсутнічае

Кажу вам, што кожнаму, хто мае, будзе дадзена, а ў таго, хто не мае, і тое, што мае, адымецца.
 
адсутнічае

А ворагаў маіх, гэтых, што не хацелі, каб я быў царом над імі, прывядзіце сюды і забіце іх перада мною.
 
адсутнічае

І, сказаўшы гэта, Ён пайшоў наперадзе, узыходзячы ў Іерусалім.
 
І сказаўшы гэтае Ён пайшоў далей, ідучы ў Ерузалім.

І сталася: калі Ён наблізіўся да Віфагіі, да гары, што завецца Аліўнаю, паслаў Ён двух [сваіх] вучняў,
 
І сталася, як Ён падыйшоў да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары называнае Алійнаю, паслаў двох Сваіх вучняў,

кажучы: Ідзіце ў сяло насупроць, пры ўваходзе ў яго знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей ніколі не садзіўся, і, адвязаўшы яго, прывядзіце.
 
сказаўшы: "Пайдзеце ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлятка, на якога ніхто з людзей яшчэ не сядаў; адвяжэце яго і прывядзеце.

І, калі хто будзе пытацца ў вас: «навошта адвязваеце?», скажыце так: «Яно патрэбна Госпаду».
 
І калі хто спытаецца ў вас: нашто адвязваеце? Скажэце яму: яно патрэбна Госпаду".

І пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
 
Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.

А калі яны адвязалі асляня, яго гаспадары сказалі ім: Што вы адвязваеце асляня?
 
Калі-ж яны адвязвалі асьлятка, ягоныя гаспадары сказалі ім: "Нашто адвязваеце асьлятка?"

Яны ж сказалі: Яно пастрэбна Госпаду.
 
Яны сказалі: "Яно патрэбна Госпаду".

І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы сваю вопратку на асляня, пасадзілі Ісуса.
 
І прывялі яго да Ісуса і, накінуўшы свае вопраткі на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.

І, калі Ён ехаў, яны падсцілалі сваю вопратку на дарозе.
 
І калі Ён ехаў, падсьцілалі свае вопраткі на дарозе.

А калі Ён набліжаўся ўжо да спуску з Аліўнай гары, усё мноства вучняў, радуючыся, пачало моцным голасам хваліць Бога за ўсе з’явы сілы, што яны ўбачылі,
 
Калі-ж пад’язджаў да спуску з Аліўнае гары, усё мноства Ягоных вучняў пачало ад радасьці моцнымі галасамі славіць Бога за ўсе цуды, якія яны бачылі,

кажучы: Дабраславёны Цар, Які прыходзіць у імя Гасподняе! У небе мір і слава ў вышніх!
 
кажучы: "Багаславёны Валадар, што йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе і слава на вышыні!"

І некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: Настаўніку, забарані Сваім вучням!
 
І некаторыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: "Настаўнік, забарані сваім вучням!"

А Ён у адказ сказаў: Кажу вам, калі яны змоўкнуць, закрычаць камяні.
 
І адказваючы ім, Ён сказаў ім: "Кажу вам, што калі яны змоўкнуць, дык каменьні загаласяць".

І, калі Ён наблізіўся, то, убачыўшы горад, заплакаў па ім,
 
адсутнічае

кажучы: Калі б і ты хоць у гэты твой дзень зразумеў, што служыць для міру твайго, ды цяпер гэта схавана ад тваіх вачэй.
 
адсутнічае

Бо прыйдуць для цябе дні, і твае ворагі узвядуць вакол цябе вал, і абложаць цябе, і сціснуць цябе адсюль,
 
адсутнічае

і зраўняюць цябе з зямлёю і паб’юць тваіх дзяцей у табе, і не пакінуць каменя на камені за тое, што ты не распазнаў часу адведзін цябе.
 
адсутнічае

І, увайшоўшы ў святыню, пачаў выганяць прадаўцоў [у ім і пакупнікоў],
 
адсутнічае

кажучы ім: Напісана: «І будзе Мой дом домам малітвы51», вы ж яго зрабілі пячорай52 разбойнікаў.
 
адсутнічае

І Ён кожны дзень навучаў у святыні. А першасвятары, і кніжнікі шукалі, як бы Яго загубіць, таксама і першыя людзі народу,
 
адсутнічае

ды не знаходзілі, што зрабіць, бо ўвесь народ неадступна лухаў Яго.
 
адсутнічае