Ераміі 23 разьдзел

Кніга прарока Ераміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

«Бяда пастыром, што губяць а распуджаюць авечкі пасты Мае, — агалашае СПАДАР.
 
Гора пастырам, якія губяць і разганяюць авечак паствы Маёй! кажа Гасподзь.

Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, на пастыроў, што пасьвяць люд Мой: «Вы расьцярушылі стаду, распудзілі іх і не давядаліся да іх; вось, Я даведаюся да вас за ліхія ўчынкі вашыя, — агалашае СПАДАР. —
 
Таму так кажа Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў пастырам, якія пасуць народ Мой: вы расьсеялі авечак Маіх і разагналі іх і не даглядалі іх; вось, я пакараю Вас за ліхія ўчынкі вашыя, кажа Гасподзь.

І Я зьбяру астачу чарады Свае з усіх краёў, куды Я распудзіў іх, і зьвярну іх да селішчаў іхных, і яны будуць плодныя, і будуць мнажыцца.
 
І зьбяру рэшту статку Майго з усіх краін, куды Я выгнаў іх, і вярну іх у двары іхнія, і будуць пладзіцца і множыцца.

І пастанаўлю пастыроў над імі, што будуць пасьціць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца ані пужацца, ані губляцца, — агалашае СПАДАР.
 
І пастаўлю над імі пастыраў, якія будуць пасьвіць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца і палохацца і ня будуць губіцца, кажа Гасподзь.

Вось, настануць дні, — агалашае СПАДАР, — і ўзьніму Давіду Пагон справядлівы, і будзе караляваць Кароль, і дзеяць мудра, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі.
 
Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, — і пастаўлю Давіду Галіну праведную, і зацаруе Цар і будзе рабіць мудра і будзе чыніць суд і праўду на зямлі.

За дзён Ягоных спасецца Юда, і Ізраель будзе жыць бясьпечна; і во імя Ягонае, каторым Яго назавуць: "СПАДАР — справядлівасьць наша".
 
У дні Яго Юда і Ізраіль будуць жыць у бясьпецы; і вось — імя Яго, якім будуць называць Яго: «Гасподзь — апраўданьне наша!»

Вось, настаюць дні, — кажа СПАДАР, — як ужо ня будуць казаць "Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягінецкае",
 
Таму, вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі ўжо ня будуць казаць: «жывы Гасподзь, які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай»,

Але: "Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў; і Каторы вёў насеньне дому Ізраелявага з паўночнага краю а з усіх краёў", куды Я распудзіў іх, і яны будуць жыць на зямлі сваёй».
 
а: «жывы Гасподзь, Які вывеў і Які прывёў племя дома Ізраілевага зь зямлі паўночнай і з усіх земляў, куды Я выгнаў іх», і жыцьмуць на зямлі сваёй.

Праз прарокаў. Разрываецца сэрца ў нутру маім, усі косьці мае калоцяцца; я — як п’яны, як людзіна, каторую разабрала віно, дзеля СПАДАРА, дзеля сьвятых слоў Ягоных;
 
Пра прарокаў. Сэрца маё ўва мне разьдзіраецца, усе косткі мае дрыжаць: я — як п’яны, як чалавек, якога адолела віно, дзеля Госпада і дзеля сьвятых словаў Яго,

Бо зямля поўная чужаложнікаў, бо ад праклёнаў зямля плача; высахлі пасьцьбішчы пустыні, і быў бег іхны ліхі, і моц іхная — няпраўда;
 
бо зямля напоўнена пералюбцамі, бо плача зямля ад праклёнаў; пасохлі пашы ў пустыні, і імкненьне іхняе — зло, і сіла іхняя — няпраўда,

«Бо таксама прарока а сьвятар двудушныя, нават у доме Сваім Я знашоў нягоднасьць іхную, — кажа СПАДАР. —
 
бо іхні прарок і сьвятар — крывадушнікі; нават у доме Маім Я знайшоў бязбожнасьць іхнюю, кажа Гасподзь.

За тое дарога іхная будзе, як коўзкія месцы ў цямноце; яны пакаўзнуцца а паваляцца там, бо Я навяду на іх ліха ў годзе даведаньня іхнага, — агалашае СПАДАР.
 
Затое дарога іхняя будзе ім, як коўзкія мясьціны ў цемры: іх штурхнуць — і яны ўпадуць там; бо Я навяду на іх бядоту, год наведваньня іх, кажа Гасподзь.

І ў прарокаў самарскіх бачыў Я дурноту: яны праракалі Ваалам і ўвялі ў вабмылу люд Мой Ізраеля.
 
І ў прароках Самарыі Я бачыў вар’яцтва; яны прарочылі імем Ваала — і ўвялі ў аблуду народ Мой, Ізраіля.

І ў прарокаў ерузалімскіх Я бачу жахлівае: дзеючы чужалоства, ходзяць у мане і паддзержуюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто зь іх не адварачаўся ад свае нягоднасьці; усі яны сталіся Імне — як Содома, і жыхары яго — як Ґомора.
 
Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною — як Садома, і жыхары яго — як Гамора.

Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў праз прарокаў: "Вось, Я накармлю іх палыном і напаю іх жоўчнаю вадою, бо ад прарокаў ерузалімскіх пашыраецца двудушніцтва па ўсёй зямлі"».
 
Таму так кажа Гасподзь Саваоф пра прарокаў: вось, я накармлю іх палыном і напаю іх вадою з жоўцю, бо ад прарокаў Ерусалімскіх бязбожнасьць пашырылася на ўсю зямлю.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Ня слухайце слоў прарокаў, што праракаюць вам: яны дурняць вас, гукаюць відзені сэрца свайго, ня з вуснаў СПАДАРОВЫХ.
 
Так кажа Гасподзь Саваоф: ня слухайце словаў прарокаў, якія прарочаць вам: яны ашукваюць вас, расказваюць мроі сэрца свайго, а не ад вуснаў Гасподніх.

Яны часта кажуць тым, што ўлегцы маюць Мяне: "Казаў СПАДАР: ’Супакой будзе ў вас’". І кажнаму, хто ходзе подле ўпорлівасьці сэрца свайго, кажуць: "Ня станецца вам ліха";
 
Яны ўвесь час кажуць паняверцам Маім: «Гасподзь сказаў: мір будзе ў вас». І, кожнаму, хто дзейнічае з упартасьці сэрца свайго, кажуць: «ня прыйдзе на вас бяда».

Бо хто стаяў у радзе СПАДАРОВАЕ і бачыў і чуў слова Ягонае? хто ўважаў на слова Ягонае і паслухаў яго?
 
Бо хто стаяў у радзе Госпада і бачыў і чуў слова Ягонае? Хто ўважаў слову Яго — і пачуў?

Вось, віхор СПАДАРОЎ, вялікі гнеў ягоны вышаў, віхор цяжкі, на галаву нягодных зваліцца.
 
Вось, ідзе бура Гасподняя зь лютасьцю, бура грозная, і ўпадзе на галаву бязбожных.

Гнеў СПАДАРОЎ ня суймецца, пакуль Ён ня зьдзее і пакуль ня споўне думкаў сэрца Свайго; у вапошнія дні вы зразумееце гэта дасканальна.
 
Гнеў Госпада не адвернецца, пакуль Ён ня зьдзейсьніць і пакуль ня выканае намераў сэрца Свайго; у наступныя дні вы ясна ўразумееце гэта.

Я не пасылаў прарокаў гэтых, яны, адылі пабеглі; Я не казаў ім, яны, адылі, праракалі.
 
Я не пасылаў прарокаў гэтых, а яны самі пабеглі; Я не казаў ім, а яны прарочылі.

Але калі б яны стаялі ў радзе Маёй і нахінулі люд Мой слухаць словы Мае, тады яны адвярнулі б іх ад благое дарогі й ад благіх учынкаў іхных.
 
Калі б яны стаялі ў радзе Маёй, дык абвясьцілі б народу Майму словы Мае і адводзілі б іх ад благога шляху іхняга і ад благіх дзеяў іхніх.

Ціж Бог толькі зблізку Я, — агалашае СПАДАР, — і ці ня Бог таксама здалеку?
 
Хіба Я — Бог толькі зьблізку, кажа Гасподзь, а ня Бог здалёку?

Ці прытоіцца людзіна ў патайных месцах, каб Я ня бачыў яе? — агалашае СПАДАР, — ці Я не напаўняю нябёсы й зямлю? — агалашае СПАДАР. —
 
Ці можа чалавек схавацца ў патайнае месца, дзе Я ня бачыў бы яго? кажа Гасподзь. Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь.

Я чуў, што прарокі, каторыя праракаюць ману імям Маім, казалі, кажучы: "Я сьніў, я сьніў".
 
Я чуў, што гавораць прарокі, якія Маім імем прарочаць ману. Яны кажуць: «мне сьнілася, мне сьнілася».

Ці доўга гэта будзе ў сэрцу прарокаў, каторыя праракаюць ману? але, яны прарокі ашукі сэрца свайго,
 
Ці доўга гэта будзе ў сэрцы ў прарокаў, якія прарочаць ману, прарочаць ашуканства свайго сэрца?

Каторыя думаюць давесьці люд Мой, каб Забыўся імя Мае, сваімі сьненьнямі, каторыя яны павядаюць адзін аднаму, як айцове іхныя забыліся імя Мае дзеля Ваала.
 
Ці думаюць яны давесьці народ Мой да забыцьця імя Майго празь сьненьні свае, якія яны пераказваюць адзін аднаму, як бацькі іх забылі імя Маё праз Ваала?

Прарока, каторы сьніў, няхай і азнаймляе сьненьне; а тый, што мае слова Мае ў сябе, няхай гукае Мае слова верна. Што саломе да збожжа? — агалашае СПАДАР. —
 
Прарок, які бачыў сон, няхай і расказвае яго як сон; а ў якога Маё слова, той няхай кажа слова Маё слушна. Што ёсьць супольнага ў мякіны з чыстым зернем? кажа Гасподзь

Ці ня так слова Мае, як цяпло? — агалашае СПАДАР, — і як молат, што разьбівае скалу?
 
Слова Маё ці ж не падобнае на агонь, кажа Гасподзь, і ці ж не падобнае на молат, які разьбівае скалу?

Затым, вось, Я супроці прарокаў, — агалашае СПАДАР, — каторыя крадуць словы Мае адзін у ваднаго.
 
Таму вось, Я — на прарокаў, кажа Гасподзь, якія крадуць словы Мае адзін у аднаго.

Вось, Я супроці прарокаў, — агалашае СПАДАР, — каторыя ўжываюць мовы свае і кажуць: "Ён агалашае".
 
Вось, Я — на прарокаў, кажа Гасподзь, якія дзейнічаюць сваім языком, а кажуць: «Ён сказаў».

Вось, Я на тых, што праракаюць манлівыя сьненьні, — агалашае СПАДАР, — і што азнаймляюць іх, і зводзяць люд Мой маною сваёю і неразважным хваленьням; Я адылі, не пасылаў ані расказаў ім; затым яны ані ня будуць карысныя люду гэтаму, — кажа СПАДАР. —
 
Вось, Я на прарокаў фальшывых сноў, кажа Гасподзь, якія расказваюць іх і ўводзяць народ Мой у аблуду сваімі падманамі і ашуканствам, тым часам як Я не пасылаў іх і не загадваў ім, і яны ніякай карысьці ня прыносяць народу гэтаму, кажа Гасподзь.

І калі папытаецца ў цябе люд гэты альбо прарока, альбо сьвятар, кажучы: "Што за цяжар СПАДАРОЎ?" ты тады скажы ім: "Што за цяжар? Я нават пакіну вас", — агалашае СПАДАР.
 
Калі спытае ў цябе народ гэты альбо прарок альбо сьвятар: «які цяжар ад Госпада», дык скажы ім: «які цяжар? Я пакіну вас, кажа Гасподзь».

А калі прарока а сьвятар а люд кажа: "Цяжар СПАДАРОЎ", то Я даведаюся да тога, чалавека і да дому ягонага.
 
Калі прарок альбо сьвятар альбо народ скажа: «цяжар ад Госпада», Я пакараю таго чалавека і дом ягоны.

Але гэтак кажыце адзін аднаму і брат брату: "Што адказаў СПАДАР?" або: "Што казаў СПАДАР?"
 
Так кажэце адзін аднаму і брат брату: «што адказаў Гасподзь?» альбо: «што сказаў Гасподзь?»

Але цяжар СПАДАРОЎ наперад не мянуйце, бо цяжарам будзе кажнай людзіне слова ейнае, бо вы перакручуеце словы Бога жывога, СПАДАРА войскаў, Бога вашага.
 
а гэтага слова: «цяжар ад Госпада», наперад ня ўжывайце: бо цяжарам будзе такому чалавеку слова ягонае, бо вы пераварочваеце словы жывога Бога, Госпада Саваофа Бога нашага.

Гэтак кажы прароку: "Што СПАДАР адказаў табе?" і: "Што СПАДАР казаў?"
 
Так кажы прароку: «што адказаў табе Гасподзь? альбо: «што сказаў Гасподзь?»

Але калі скажаце: "Цяжар СПАДАРОЎ", то гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што кажаце гэтае слова ’цяжар СПАДАРОЎ’, хоць Я паслаў вам, кажучы: ’Не кажыце "цяжар СПАДАРОЎ"’",
 
А калі вы яшчэ казацьмеце: «цяжар ад Госпада», дык так кажа Гасподзь; за тое, што вы кажаце слова гэтае: «цяжар ад Госпада», тым часам як я паслаў сказаць вам: не кажэце «цяжар ад Госпада»,

За гэта, вось, Я чыста вырву вас і адхіну ад віду Свайго вас і места, што Я даў вам і айцом вашым,
 
за тое вось, Я забуду вас зусім і пакіну вас, і горад гэты, які Я даў вам і бацькам вашым, адхілю ад аблічча Майго

І палажу на вас вечныя ўпікі й вечную ганьбу, каторая не забудзецца».
 
і накладу на вас агуду вечную, якая не забудзецца.