Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СІЛЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сілы» сустракаецца 82 разы у 79 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СІЛЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказалі старому: «Вось жа, сын твой Язэп прыйшоў да цябе». Ён, сабраўшы сілы, сеў на ложку

Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй; першы па дастойнасці, старэйшы па сіле!

ды сатру пыхлівасць сілы вашай. Я дам для вас неба зверху, як жалеза, а зямлю, як медзь.

але каб памятаў ты Госпада, Бога твайго, што Ён надае табе сілы, каб мог дасягнуць ты поспеху, каб споўніў Ён запавет Свой, адносна якога склаў прысягу бацькам тваім, як паказвае сённяшні дзень.

каб вы пільнавалі ўсе прыказанні, якія сёння я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і змаглі ўвайсці і завалодаць зямлёю, у якую ўступаеце,

але сына нелюбімай хай прызнае першародным і дасць яму з усяго, што мае, падвоеную частку, бо ён ёсць пачатак сілы яго і яму належыць права першародства.

Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і не будзе сілы ў руках тваіх.

але я дужы як тады, калі пасланы быў дзеля выведвання, колькі ў мяне тады было сілы, столькі і цяпер маю для таго, каб ваяваць ды ісці ў паход і вяртацца.

Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэcда сённяшняга дня.

Лук моцных зламаўся, а кволыя набраліся сілы.

І Давід адчуваў вялікае гора; бо хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага чалавека дзеля сыноў іх і дачок. Але Давід набраў сілы ў Госпадзе, Богу сваім,

А Давід і ўвесь Ізраэль скакалі перад Госпадам з усёй сілы пры гуках песень, і цытраў, і псалтэрыёнаў, і тымпанаў, і труб, і цымбалаў.

і скакаў Давід з усёй сілы перад Госпадам. А быў апрануты Давід у льняны эфод.

І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».

І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».

А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, цар, буду паслугачом тваім; раней я быў паслугачом бацькі твайго, дык цяпер буду тваім паслугачом!”, — то ты пазбавіш сілы параду Ахітатэла адносна мяне.

Сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і наракання, і ганьбы: дайшлі дзеці да сваіх народзінаў, і няма сілы іх нарадзіць!

Таксама казаў Давід свайму сыну Саламону: «Дзейнічай мужна, і набярыся сілы, і спаўняй, не бойся і не трывожся; бо Госпад, Бог мой, будзе з табой, і не пакіне цябе, і не адвернецца, пакуль не выканаеш усё, што патрэбна для пабудовы дома Госпадава.

І за жыццём Абіі Ерабаам ужо не мог набрацца сілы. Пакараў яго Госпад, і ён памёр.

і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».

Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».

А на сёмы год Ёяда, набраўшыся сілы, прыняў у змову сотнікаў: Азарыю, сына Ерахама, і Ізмаэля, сына Ёганана, таксама Азарыю, сына Абэда, і Маасію, сына Адаі, і Элісафата, сына Зэхры, і з імі ўвайшоў у змову.

Такім чынам, копія загаду цара Артаксэркса была прачытана перад кіраўніком Рэгумам і пісарам Самсаем і іх дарадчыкамі; ды яны спешна выправіліся ў Ерузалім да юдэяў і пад пагрозай сілы забаранілі далейшую працу іх.

Устань, гэта твая справа, і мы будзем з табой; набярыся сілы і дзейнічай!»

словы твае ўмацавалі тых, што хісталіся, і каленям дрыжачым надаў ты сілы.

Косці яго, што былі поўныя [сілы] маладосці, разам з ім будуць спаць у парахне.

Ці будзеш ты крычаць і выкарыстоўваць усе намаганні сілы тваёй, пакуль ты не ў цясноце?

Іх дзеці набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.

Няма на зямлі сілы, якая прыраўнялася б да яго, ён створаны бясстрашным.

Пойдуць яны з сілы ў сілу, убачыцца [імі] Бог багоў на Сіёне.

І пабіў усіх першародных у зямлі іх, пачаткі ўсёй сілы іх.

а ў рэшце рэшт ты будзеш стагнаць, калі сілы твае і цела тваё будуць растрачаныя,

І выбіраецеся ў дарогу ў Егіпет, ды вуснаў Маіх не пытаецеся, спадзеючыся на падтрымку сілы фараона і надзеючыся на засень Егіпта.

і сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты ёсць днём смутку, і кары, і ганьбы, бо дайшлі дзеці да народзін, ды няма сілы нарадзіць.

«Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»

Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.

А я сказаў: “Надарма працаваў я без патрэбы і марна траціў свае сілы. А сапраўды, прысуд мой — з Госпадам і плата мая — з Богам маім”.

Чаму прыйшоў Я, і не было нікога? Клікаў, і не было каму адказаць? Ці ж бы закароткай была рука Мая, каб не мог Я адкупіць? Або няма ў Мяне сілы, каб збаўляць? Вось жа, на знак папроку Свайго высушу мора, змяню рэкі ў пустыню, згніюць рыбы без вады і здохнуць са смагі.

Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Умацаваны, вельмі шырокі славуты мур Бабілона заваліцца, а брамы яго высокія згараць у агні, і надарма працавалі народы, і людзі на агонь марнавалі сілы».

І ў Тапнэсе сцямнее дзень, калі Я зламлю там скіпетры Егіпта, і спыніцца ў ім пыхлівасць сілы яго; чорная хмара ахутае яго, а дочкі яго пойдуць у няволю.

Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы.

24 І яны хадзілі сярод полымя, славячы Бога і дабраслаўляючы Госпада. 25 Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню: 26 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі. 27 Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя. 28 Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў. 29 Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы, 30 і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было. 31 Такім чынам, усё, што Ты на нас навёў, ды ўсё, што нам зрабіў, зрабіў Ты ўсё паводле справядлівага рашэння; 32 і выдаў нас у рукі нашых ліхіх непрыяцеляў і найгоршых паміж адступнікаў і несправядліваму цару, найболей крывадушнаму на ўсёй зямлі; 33 і цяпер не маем смеласці адкрыць вусны свае; сорам і ганьба ахутала тваіх паслугачоў і тых, што Цябе славяць. 34 Просім: не кідай нас назаўсёды — дзеля імя Твайго, і не разрывай Твайго запавету, 35 і не ўхіляй ад нас Сваёй міласэрнасці з увагі да Твайго прыяцеля Абрагама, і да паслугача Твайго Ізаака, ды Твайго святога Ізраэля, 36 якім сказаў Ты, што размножыш патомства іх, як зоркі на небе ды як пясок на беразе мора; 37 бо, Госпадзе, мы найменшыя сярод усіх народаў; і мы сёння паніжаны на ўсёй зямлі з прычыны грахоў нашых; 38 і няма цяпер валадара, ані прарока, ані правадыра, ані цэласпалення, ані ахвяр, ані дароў з ежы, ані ўспалення, ані месца дзеля пяршыняў для Цябе, каб маглі мы спазнаць Тваю міласэрнасць; 39 аднак у душы стурбаванай і ў духу пакорлівасці няхай нас прымуць, як цэласпаленне з бараноў і быкоў ды як з тысяч тлустых авечак, 40 дык хай сёння наша ахвяра стане на віду ў Цябе, і ўдасканаль тых, хто ідзе за Табою, бо тыя, што пакладаюцца на Цябе, не пасаромяцца. 41 І цяпер ідзём за Табою ўсім сэрцам, і адчуваем страх перад Табою, ды шукаем Твайго аблічча; 42 не сарамаці нас, але рабі з намі паводле Сваёй спагадлівасці і паводле Сваёй вялікай міласэрнасці, 43 і выбаві нас Сваімі цудамі, і праслаў імя Сваё, Госпадзе. 44 І ўсе тыя, што крыўдзяць паслугачоў Тваіх, хай спазнаюць ганьбу; хай іх сорам пакрые, пазбавіць усякай сілы, і моц іх хай будзе прыдушана. 45 Хай бо яны пазнаюць, што Ты — Госпад Бог адзіны і поўны славы на зямлі». 46 І паслугачы царскія, якія іх укінулі, не пераставалі распальваць печ нафтаю, і смалой, і пакуллем, і галлём; 47 і полымя ўздымалася на сорак дзевяць локцяў над печчу, 48 і захапіла і спаліла тых халдэйцаў, якія знаходзіліся каля печы. 49 Аднак Анёл Госпадаў сышоў у печ разам з Азарыем і яго сябрамі і ўхіліў полымя агню з печы, 50 і зрабіў у сярэдзіне печы быццам вільготны вецер, і агонь не дакрануўся да іх зусім, і не выклікаў болю, ані не зрабіў ніякай крыўды. 51 Тады гэтыя трое як бы адным голасам славілі і хвалілі ды дабраслаўлялі Бога ў печы, кажучы: 52 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа бацькоў нашых, і поўны славы, і найузвышаны на векі; і дабраславёна хай будзе святое імя Тваё, поўнае хвалы і найслаўнейшае, і найузвышанае на векі. 53 Дабраславёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, і найслаўнейшы, і славуты на векі. 54 Дабраславёны Ты на пасадзе Твайго валадарства, і найслаўнейшы, і найузвышаны на векі. 55 Дабраславёны Ты, што глядзіш у апраметную, седзячы на херубінах, і славуты, найузвышаны на векі. 56 Дабраславёны Ты на цвярдыні неба, і слаўны, і славуты на векі. 57 Усе Госпадавы творы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі. 58 Нябёсы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 59 Анёлы Госпадавы, дабраславіце Госпада, слаўце і ўзвялічвайце Яго на векі! 60 Усе воды паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 61 Усе Магуцці, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 62 Сонца і месяц, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 63 Зоркі нябесныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 64 Усе дажджы і росы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 65 Усе вятры, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 66 Агонь і жар, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 67 Халады і спякота, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 68 Росы і іней, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 69 Маразы і халады, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 70 Ільды і снягі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышаце Яго на векі! 71 Ночы і дні, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 72 Святло і цемра, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 73 Маланкі і хмары, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 74 Хай зямля дабраслаўляе Госпада, хай хваліць і надта ўзвышае Яго на векі! 75 Горы і ўзгоркі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 76 Усе расліны зямныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 77 Моры і рэкі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 78 Крыніцы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 79 Вялікія марскія жывёлы і ўсё, што плавае ў вадзе, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 80 Усе птушкі паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 81 Усе звяры дзікія і жывёлы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 82 Сыны людскія, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 83 Ізраэлю, дабраславі Госпада, хвалі і надта ўзвышай Яго на векі! 84 Святары Госпадавы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 85 Паслугачы Госпада, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 86 Духі і душы справядлівых, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 87 Святыя і пакорлівыя сэрцам, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 88 Ананію, Азарыю, Місаэлю, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Бо вырваў нас з цемры і ад рукі смерці збавіў, і вызваліў нас спасярод печы, што палымнела, і вырваў нас з сярэдзіны агню. 89 Праслаўце Госпада, бо ласкавы, бо вечна трывае Яго міласэрнасць! 90 Усе, хто баіцца Госпада, дабраславіце Бога багоў; хваліце і слаўце Яго, бо вечная ёсць Яго міласэрнасць!»


І падышоў ён аж да таго рагатага барана, якога я бачыў, калі ён стаяў перад ракою, і пабег ён да яго ў разгоне ўсёй сілы сваёй.

Я ж застаўся адзін, і ўбачыў гэтую вялікую з’яву, і не меў у сабе сілы, але і твар мой змяніўся на мне аж да разбурэння, і не хапіла мне сіл.

І набярэ сілы цар поўдня, ды адзін з князёў яго перавысіць яго сілай і завалодае дзяржавай большай, чым яго дзяржава.

І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца.

У спрытнага не стане сілы ўцячы, ды дужы не адчуе сілы сваёй, а волат не ўратуе душу сваю;

упала і не мае сілы падняцца дзяўчына Ізраэля; кінута на зямлю сваю, няма, хто б яе падняў.

Падымаецца на цябе разбуральнік. Беражы ўмацаванні, сцеражы дарогі, умацуй паясніцы, набярыся сілы.

Але вось цяпер набярыся сілы, Зарабабэлю, — кажа Госпад, — набярыся сілы, першасвятару Ешуа, сыне Ёсэдэка, набярыцеся сілы, увесь народзе зямлі, — кажа Госпад Магуццяў, — ды вазьміцеся за працу, бо Я з вамі, — кажа Госпад Магуццяў, —

Ды будзе: як вы, доме Юды і доме Ізраэля, былі праклёнам у народаў, так Я збаўлю вас і вы будзеце дабраславеннем. Не бойцеся, хай набяруць сілы рукі вашы!”

А зараз па тузе тых дзён сонца зацемрыцца, і месяц не дасць святла свайго, і нябесныя зоркі падаць будуць, і сілы, што на небе, пахіснуцца.

І, бачачы іх, як страцілі сілы, бо дзьмуў супраціўны ім вецер, каля чацвёртай начной варты прыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў абмінуць іх.

і зоркі нябесныя падаць будуць, ды сілы, што на небе, пахіснуцца.

Людзі будуць пруцянець ад страху і чакання таго, што настане ва ўсім свеце, бо сілы нябесныя пахіснуцца.

Тады ён, запатрабаваўшы святла, ускочыў унутр ды ўпаў, дрыжучы, да ног Паўлы і Сілы.

І некаторыя з іх уверылі і далучыліся да Паўлы і Сілы, таксама і вялікая колькасць веруючых грэкаў, і нямала высакародных жанчын.

А ці ўсе Апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?

Не хочам, браты, каб вы не ведалі пра наша гора, якое сталася ў Азіі, бо нас страшна прыціснула звыш сілы, так што не спадзяваліся жыць.

Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.

і якая бязмерная веліч магутнасці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнасці сілы Яго,

Бо не даў нам Бог духа страху, але сілы, любові і цвярозага мыслення.

Разважце тады пра Таго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную варожасць адносна Сябе, каб і вы не аслабелі, калі ў вас сілы душы не стане.

І многія ў Ізраэлі рашыліся і набраліся сілы ў сабе, каб не есці нячыстага,

каб ён паслаў супраць іх войска, дзеля знішчэння і выкаранення сілы Ізраэля ды астаткаў Ерузаліма, ды каб сцерці памяць аб іх на тым месцы,

А калі Альцым пераканаўся, што Юда і яго прыхільнікі набралі сілы, і зразумеў, што не можа ім супрацьстаяць, дык вярнуўся да цара і абвінаваціў іх у злачынствах.

Цар Антыёх на другі дзень асадзіў войска Доры, адпраўляючы туды новыя сілы, ды будуючы машыны, ды замкнуў Трыфана, каб ён не выйшаў і не ўвайшоў.

Але калі яны прызвалі Валадара, Хто моцай Сваёй ламае сілы ворагаў, авалодалі горадам і забілі тых, хто былі ўнутры, каля дваццаці пяці тысяч.

І пабудаваў брамы яе, якія ўзнімаліся на семдзесят локцяў у вышыню, шырыня іх на выхадзе — сорак локцяў, каб маглі праходзіць яе сілы ваенныя і страі пяхоты яе.

«Не пабаімся бо сыноў Ізраэля; вось, гэта народ, у якім няма сілы, ані моцы ў жорсткім баі;

Ды турбаваліся дзеці іх, і жанчыны, і юнакі млелі ад смагі і падалі на вуліцах горада і пры ўваходзе ў брамы, і не мелі яны ўжо сілы.

Госпад — імя Тваё. Сатры сілы іх, вечны Божа, сатры вялікую моц іх Сваёю сілаю і адвядзі моц іх гневам Сваім. Захацелі бо яны апаганіць святыню Тваю, зганьбаваць палатку супачывання імя велічы Тваёй ды жалезам адбіць рог ахвярніка Твайго.

і, падышоўшы да пасцелі, узяла яго галаву за валасы ды сказала: «Божа Ізраэля, дай мне сілы ў гэты дзень, Госпадзе, Божа Ізраэля».

Ды ўдарыла яго двойчы з усёй сілы ў карак і адрэзала яго галаву ад яго.

Падымецца супраць іх дух сілы і, як буралом, змяце іх. І злачыннасць спустошыць усю зямлю, і ліхота перавярне пасады магутных.

прыроду жывёл і прыкметы звяроў, моц духаў і думкі людзей, розныя расліны і сілы каранёў.

калі ваяру не хапае сілы, і калі разумным чалавекам пагарджаюць,

Не маем сілы, каб належна славіць Яго, бо Ён Магутны над усімі стварэннямі Сваімі.

Славячы Яго — набірайце сілы; але не мучайцеся, бо ўсё роўна не спасцігнеце.

Прызваў Ён Узвышняга Валадара, калі напалі на яго зусюль ворагі; і выслухаў яго вялікі Госпад, бо спаслаў камяністы град надта вялікай сілы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← СІЛУ