1 Аднойчы, калі грамады ціснуліся да Яго слухаць слова Божага, а Ён стаяў каля возера Гэнэзарэт.
2 Убачыўшы дзьве лодкі, стаячыя пры беразе возера, рыбакі былі выйшаўшы і паласкалі сеткі.
3 Дык Езус увайшоў у адну лодку, што была Пятра і прасіў каб адплылі крыху ад берага. І седзячы ў лодцы навучаў людзей.
4 Кончыўшы навучаць, сказаў Сымону: "Паплыві на глыб ды закіньце сеткі вашыя на лоўлю.
5 А Сымон адкаў Яму: "Вучыцелю, усю ноч трудзіліся і нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку".
6 А калі гэта зрабілі (закінулі), захапілі так многа рыбы, што сетка рвалася.
7 Дык маханулі на сяброў, якія былі ў другой лодцы, каб пасьпяшылі і памаглі. Дык прыбылі і запоўнілі абедзьве лодкі,так, што чуць не танулі.
8 Бачачы гэта Сымон Пётр паў да кален Езуса, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, Госпадзе, бо я чалавек грэшны".
9 Бо дзеля такога налову рыб і яго ды ўсіх. Што з ім былі ахапіў жах (здзіўленьне).
10 Таксама і Якуба і Яна, сыноў Забэдэявых, сяброў Сымона. Езус сказаў Сымону: "Ня бойся, адгэтуль ужо людзей будзеш лавіць".
11 Затым выцягнуўшы лодкі на бераг і пакінуўшы ўсё — пайшлі за Ім.
12 Здарылася, што калі Езус быў у адным горадзе, адзін чалавек быў поўнасьцю пракажоны. Ён убачыўшы Езуса паў вобліч і прасіў аздаравіць яго: "Госпадзе, калі захочаш, можаш мяне ачысьціць".
13 А Езус працягнуўшы руку, дакрануўся яго і сказаў: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз праказа сыйшла з яго.
14 І Езус загадаў яму, каб нікому пра гэта не гаварыў, але сказаў: "Ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за сваё ачышчэньне як загадаў Майсей на пасведчаньне ім".
15 І разыходзілася вестка аб Ім тым больш і таму сабіраліся вялікія грамады людзей паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ад сваіх хваробаў.
16 А Езус удаляўся на адзінач і маліўся.
17 Здарылася, што аднаго дня сядзеў Езус навучаючы. Там жа сядзелі і фарызэі і законаведы, сабраўшыся з усіх пасяленьняў Галілеі і Юдэі, з Ерузаліма. А Езус меў моц Госпадаву на аздараўленьне.
18 Якраз мужчыны прынесьлі чалавека спараліжаванага на ложаку, ды стараліся ўнесьці яго і пакласьці перад Езусам.
19 І калі дзеля натоўпу не маглі ніяк унесьці дык узыйшлі на дах і праз сталяваньне спусьцілі яго на ляжаку на сярэдзіну перад Езусам.
20 А Ён, бачачы іхнюю веру, сказаў: "Чалавеча, адпушчаюцца грахі табе".
21 А вучоныя і фарызэі пачалі марматаць і казаць: "Хто Ён, што блюзьніць? Хто можа грахі адпушчаць, калі ня сам Бог?"
22 Але Езус пранікшы іхнія думкі, у адказ сказаў ім: "Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
23 Што лягчэй сказаць: Адпускаюцца табе грахі, або: Устань і хадзі!
24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае моц на зямлі адпушчаньня грахоў — кажа спараліжаванаму — кажу табе, падыміся, вазьмі ложак свой ды ідзі дамоў.
25 І ён зараз падняўшыся на віду ўсіх, узяў ложак на каторым ляжаў і пайшоў да дому свайго, славячы Бога.
26 Дык усіх ахапіла здзіўленьне, дык славілі Бога і напалоханы, казалі: "Бачылі мы сёньня дзіўныя рэчы".
27 А затым ідучы Езус, убачыў мытніка на імя Леві, седзячага пры мытні, дык сказаў яму: "Хадзі за Мною!"
28 Ён тады пакінуўшы ўсё, падняўся і пайшоў за Ім.
29 Затым справіў Яму Леві вялікі банкет у сваім доме, ды вялікае мноства мытнікаў і іншых засела з імі пры стале.
30 Дык марматалі фарызэі і вучоныя і казалі вучням Ягоным: "Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясьцё і п'іцё?"
31 У адказ сказаў ім Езус: "Здаровыя не патрабуюць лекара, але тыя, што блага чуюцца.
32 Не прыйшоў я паклікаць справядлівых, але грэшнікаў да пакаяньня (пакуты)".
33 Але яны казалі Яму: "Чаму Янавы вучні і фарызэяў часта пасьцяць і моляцца, а Твае ядуць і п'юць?"
34 А Ён сказаў ім: "Ці ж можаце змушаць пасьціць гасьцей вясельных, пакуль малады (жаніх) з імі?
35 Прыйдуць аднак дні, калі ім забяруць маладога, тады ў тыя дні пасьціць яны будуць".
36 Сказаў ім яшчэ прытым прыповесьць: "Ніхто з адзеньня старога не прышывае латы да старога адзеньня, бо інакш і новае разьдзірае ды лата з новага не надаецца да старога.
37 Ніхто таксама маладога віна не лье да старых пасудзін, бо інакш маладое віно разсадзіць пасуду і само разальецца, а пасуда прападзе.
38 Але віно маладое трэба ўліваць у новыя пасудзіны, а тады адно і другое захаваецца.
39 Ды ніхто, п'ючы старое, не захоча зараз новага, бо кажа: Старое лепшае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Лукаша, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.