1 Прыбыўшы ў Ерыха, Езус праходзіў праз горад.
2 Там жыў чалавек імем Захэй, начальні мытнікаў і запар багацеям.
3 Ён стараўся пабачыць Езуса, хто Ён такі, але ня мог, дзеля натоўпу, бо быў малога росту.
4 Дык забег наперад, узьлез на дрэва сыкаморы, каб Яго ўвідзець, бо тамака меў Ён праходзіць.
5 А калі Езус прыбыў на тое месца і глянуў ўверх, убачыў яго ды сказаў яму: "Захэй, злазь быстра, бо сягоньня мушу пабываць у тваім доме".
6 Дык Захэй злез пасьпешна і прыняў Езуса з радасьцю.
7 Усе бачачы гэта шемралі (марматалі), кажучы: "Да грэшніка пайшоў у госьці".
8 Захэй жа стоячы сказаў Госпаду: "Госпадзе, вось жа палавіну маёмасьці сваёй раздам убогім, а калі каго скрыўдзіў аднагараджуся ў чатыры разы".
9 Сказаў яму Езус: "У гэты дом сягоньня прыйшло збаўленьне, бо і ён ёсьць сынам Абрагама.
10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшы".
11 Калі Яго пра гэта слухалі, таму што былі блізка Ерузаліму Езус у дабаўку разказаў гэту прыповесьць, так як яны думалі, што ўжо небавам аб'явіцца Каралеўства Божае.
12 Дык разказваў: "Адзін высакародны чалавек выбраўся ў далёкую краіну, атрымаць каралеўства і вярнуцца.
13 Дык пазваў дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мін (грошы) ды сказаў ім: "Зарабляйце, пакуль вярнуся".
14 А падчынёныя яго ненавідзелі і выправілі за ім пасланьнікаў і сказалі: "Ня хочам, каб ён панаваў над намі".
15 Атрымаўшы каралеўства, ён вярнуўся. Загадаў паклікаць слугаў сваіх, каторым даручыў грошы, каб даведацца колькі з іх кожны зарабіў.
16 Дык прыбыў першы і сказаў: "Гаспадару, міна твая прыспорыла, прынесла дзесяць мін".
17 Сказаў яму: "Добра, слуга верны, за тое, што ў малым быў ты верны, паручу табе ўладу на дзесяцьцю гарадамі".
18 Затым прыбыў другі і сказаў: "Гаспадару, міна твая пяць мін прынесла."
19 Сказаў яму: "Таму ты будзеш валадаць пяцьцю гарадамі".
20 А трэці прыбыў і сказаў: "Во твая міна, якую я меў схаваўшы ў хустцы,
21 бо баяўся цябе, што ты чалавек жорсткі: "Бярэш, чаго не палажыў, ды жнеш, чаго не пасеіў".
22 Сказаў гаспадар яму: "Па словах тваіх суджу цябе: ліхі слуга. Ведаў ты, што я чалавек суровы, што бяру, чаго не палажыў, ды жну, чаго не пасеяў.
23 А чаму ты грошаў маіх не аддаў у банк, каб па павароце мог я запатрабаваць іх з працэнтам?"
24 І сказаў да акружаючых: "Забярыце ад яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мін."
25 Дык сказалі яму: "Гаспадару, ён жа мае дзесяць мін?"
26 Дык кажу вам, што кожнаму, будзе дадзена, ды будзе ўдоваль, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе ад яго аднята.
27 А тых непрыяцеляў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі панаваў, прывядзіце, ды забіце ў маёй прысутнасьці."
28 Гэта сказаўшы, Езус наперадзе ішоў далей у напрамку Ерузаліма.
29 Падходзячы да Бетфаге і Бэтаніі і да гары, якая завецца Аліўнай, Ён паслаў двух вучняў Сваіх
30 кажучы: "Ідзіце ў вёску, што напроціў, і, вы ўвайшоўшы ў яе знойдзеце прывязанае асьлянё, на якім яшчэ ніхто з людзей не сядзеў. Адвяжыце і прывядзіце.
31 Калі б хто вас спытаўся: "Чаму адвязаваеце?" — скажаце так: "Госпад яго патрабуе".
32 Дык пайшлі тады пасланыя да знайшлі асьлянё, як сказаў ім Езус.
33 Калі яны адвязвалі асьлянё, уласьнікі ягоныя спыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"
34 Яны адказалі: "Госпад яго патрабуе".
35 Затым прывялі яго да Езуса. І закінуўшы на яго адзеньне сваё, пасадзілі Езуса.
36 А калі ехаў Ён, слалі людзі адзеньне сваё на дарозе.
37 А калі збліжаліся да спуску гары Аліўнай, пачалі ўсе грамады вучняў радасна хваліць Бога за ўсе цуды, каторыя бачылі,
38 гамонячы: "Багаслаўлены кароль, каторы прыходзіць у імя Госпада. Супакой (мір) на небе і хвала на вышынях". Пс. 117
39 Спасярод натоўпу некаторыя фарызэі сказалі Езусу: "Вучыцелю, забарані вучням сваім".
40 А Езус сказаў: "Кажу вам, калі б яны маўчалі, камяні гаманіць будуць".
41 А калі Езус прыблізіўся і ўбачыў горад, заплакаў дзеля яго і сказаў:
42 "Калі б ты пазнаў як толькі ў гэты твой дзень тое, што да супакою твайго, а цяпер закрытае перад вачыма тваімі.
43 Бо прыйдуць дні на цябе дні, што акружаць цябе непрыяцелі твае валам (шанцамі) і аблягуць цябе ды сьціснуць цябе зусуль
44 і паваляць цябе на зямлю і дзеці твае, каторыя ў табе ды не пакінуць у табе каменя на камяні, таму, што не пазнаў часу наведаньня твайго.
45 Затым увайшоўшы ў сьвятыню стаў выкідаць прадаючых у ёй і купляючых,
46 кажучы ім: "Напісана, што дом мой домам маленьня, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".
47 Ды штодзень навучаў у сьвятыні. А архісьвятары, вучоныя і старэйшыны народу перадумоўвалі, як бы яго забіць,
48 але не знаходзілі спосабу, што Яму зрабіць маглі б, бо ўвесь народ слухай Яго з захапленьнем.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Лукаша, 19 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
