Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша 20 Паводле Лукаша 20 разьдзел

1 Здарылася, калі аднаго дня Езус навучаў народ у сьвятыні ды вясьціў Эвангелію, сабраліся вышэйшыя сьвятары і вучоныя разам з старэйшынамі народу
2 што яны сказалі Езусу: "Скажы нам, чыёй моцай гэта робіш? Або хто табе даў такую ўладу?"
3 А Езус у адказ сказаў ім: "І Я вас спытаюся ў адной справе. Адкажыце мне:
4 Хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?"
5 А яны паразважалі ды пагаварылі між сабой: "Калі скажам з неба, скажа нам: дык чаму ж вы тады не ўверылі?
6 А калі скажам з людзей — увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян Прарокам.
7 Затым адказалі, што ня ведаюць, скуль быў.
8 Дык і Езус сказаў ім: "Ані Я таксама скажу вам, чыёй моцай гэта раблю".
9 Затым разказаў Езус людзям гэтую прыповесьць: Адзін чалавек залажыў вінаграднік, аддаў яго ў арэнду вінаградарам і сам выехаў на доўгі час.
10 А ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб аддалі яму часьць пладоў вінаградніка, але яны зьбіўшы яго, пусьцілі з нічым.
11 Дык зноў паслаў другога слугу, але і яго зьбілі, зьняважылі і адаслалі з нічым.
12 Наканец паслаў трэцяга, каторага пакалечылі і выкінулі.
13 Дык сказаў гаспадар вінаградніка: "Што зраблю? Пашлю сына свайго мілага. Калі яго ўбачаць хіба ўшануюць.
14 А калі яны яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: Ён насьледнік (спадкаемец), забійма яго і заваладаем яго спадчынаю.
15 Ды выкінуўшы яго з вынаградніка — замучылі. Дык што ж тады зробіць гаспадар вінаградніка?"
16 Прыйдзе і выгубіць гэных вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым. Пачуўшы гэта сказалі яму: "О каб гэтак не было!"
17 Езус гледзячы на іх сказаў ім: "Што значыць тады напісана: "Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла". (Пс. 117:22)
18 Кожны, хто б ўпаў на тэн камень, будзе разьбіты, а на каго б ён упаў сатрэ яго.
19 А вышэйшыя сьвятары і вучоныя стараліся налажыць на Яго рукі ў тую пару, але баяліся народу. Дагадаліся, што гэту прыповесьць гаварыў ім.
20 Яны сьлядзілі за Езусам і падаслалі шпіёнаў. Яны прыкрываючыся справядлівасьцю мелі падхваціць на мове і выдаць установам і ўладзе намесьніка.
21 Спыталі яго кажучы: "Вучыцелю, ведаем, што добра гаворыш і вучыш, і не зважаеш на асобу, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш.
22 Ці не належыць плаціць падатак цэзару, ці не?"
23 Езус пранікаючы аднак іхні подступ, сказаў ім: "Чаму мяне зводзіце (спакушаеце)?
24 Пакажыце мне дынар. Чый гэта надпіс і адмалюнак? Адказалі Яму: "Цэзара".
25 Дык сказаў ім: "Аддайце таму, што цэзарскае — цэзару, а што Божае — Богу".
26 І не маглі падхваціць Яго на слове ў прысутнасьці людзей.
27 Падыйшлі таксама некаторыя з садуцэяў, адмаўляючы ўваскрасеньню і спыталіся ў Яго, кажучы:
28 Вучыцелю, Майсей прыпісаў нам: "Калі б чый брат, маючы жонку, памёр бяздзетна, ды хай яго брат возьме жонку яго за жонку і хай выкліча патомсва брату свайму.
29 Было вось сем братоў: першы ўзяўшы жонку памёр бязьдзетна.
30 Дык узяу яе другі, але і ён памёр бяздзетна.
31 Затым узяў яе трэці і падобна ўсе яны сем памерлі не пакінуўшы патомства.
32 Па ўсіх памерла і жанчына.
33 Дык у хвіліну ўваскрашэньня каторага з іх будзе жонкай? Так як сямёх мела яе за жонку?"
34 Сказаў ім Езус: "Сыны гэтага сьвету жэняцца і замуж выходзяць.
35 Тыя, што будуць прызнаны за дастойных будучага веку і ўваскрасеньня — яны ня жэняцца і ня выходзяць замуж.
36 Яны нават ужо і ўміраць ня могуць, роўнымі будуць анёлам і яны яўляюцца сынамі Божымі, будуць сынамі ўваскрасеньня.
37 А што памёршыя паўстануць, дык ужо Майсей выказаў у вопісі "Аб кусьце", паколькі называе Госпада — Богам Абрагама і Богам Ізаака, і Богам Якуба.
38 А Бог — ня Богам памёршых, але жывых: бо ўсе жывуць для Яго.
39 А некаторы з вучоных у адказ казалі: "Вучыцелю, добра сказаў".
40 І ўжо больш не сьмелі Яго аб што колечы пытацца.
41 Затым сказаў ім Езус: "Як жа кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда,
42 калі сам Давід у кнізе Псальмаў кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,
43 аж пакуль Я не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног тваіх (Пс. 109:1).
44 Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады ёсьць сынам яго?"
45 А калі Яго ўвесь народ з увагай слухаў, сказаў вучням сваім:
46 "Высьцерагайцеся вучоных па сьь. Пісаньні. Яны ахвотна ходзяць у доўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку і першыя месцы ў сынагодзе і на балях.
47 І яны аб'ядаюць дамы ўдоваў пад відам доўгіх малітваў. Іх чакае цяжкі прысуд.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эвангельле паводле Лукаша, 20 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.