Эздры 5 разьдзел

Першая кніга Эздры
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Але прарок Агей і прарок Захар, сын Ады, казалі Юдэям, якія ў Юдэі і Ерусаліме, прарочыя казані ў імя Бога Ізраілева.
 
І прарочылі прароцтвы Агей прарок і Захарыя, сын Іддо, прарокі, да Юдэяў, якія [былі] ў Юдэі і ў Ерусаліме, у імя Бога Ізраіля, [Які] над імі.

Тады ўсталі Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і пачалі будаваць дом Божы ў Ерусаліме, і зь імі прарокі Божыя, якія падмацоўвалі іх.
 
Тады ўсталі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і пачалі будаваць Дом Божы ў Ерусаліме, і з імі прарокі Божыя, якія дапамагалі ім.

У той час прыйшоў да іх Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія, і так сказалі ім: хто вам дазволіў будаваць дом гэты і дарабляць сьцены гэтыя?
 
У той час прыйшоў да іх Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай, і таварышы іхнія, і гэтак сказалі ім: «Хто даў вам дазвол будаваць Дом гэты і аднаўляць сьцены гэтыя?»

Тады мы сказалі ім імёны тых людзей, якія будуюць будынак.
 
Тады мы сказалі ім імёны тых людзей, якія будуюць будынак гэты.

Але вока Богава было над старэйшынамі Юдэйскімі, і тыя не забаранялі ім, пакуль справу не адправілі Дарыю і пакуль ня прыйшло рашэньне па гэтай справе.
 
І было вока Бога іхняга над старшынямі Юдэйскімі, і тыя не спынілі іх, [чакаючы], пакуль яны пашлюць паведамленьне Дарыю, і тады прыйдзе пісьмовая пастанова ў справе гэтай.

Вось зьмест пісьма, якое паслаў Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай з таварышамі сваімі — Афарсахэямі, якія за ракою, цару Дарыю.
 
[Вось] водпіс лісту, які паслаў Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай з таварышамі сваімі, Афарсатхейцамі з Зарэчча, валадару Дарыю.

У данясеньні, якое яны паслалі яму, вось што напісана: Дарыю цару — усякі мір!
 
Паведамленьне яны паслалі яму, і ў ім было напісана гэтак: «Дарыю, валадару — супакой усялякі!

Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх.
 
Няхай будзе вядома валадару, што мы хадзілі ў краіну Юдэйскую, да Дому Бога вялікага; і будуюць яго з камянёў вялікіх, і дрэва ўкладаюць у сьцены; і праца гэтая робіцца старанна і з посьпехам у руках іхніх.

Тады мы спыталіся ў старэйшынаў тых і так сказалі ім: хто дазволіў вам будаваць дом гэты і сьцены гэтыя дарабляць?
 
Тады мы спыталіся ў старшыняў тых і гэтак сказалі ім: “Хто даў вам загад будаваць дом гэты і сьцены гэтыя аднаўляць?”

І звыш таго пра імёны іхнія мы спыталіся ў іх, каб уведаміць цябе і напісаць імёны тых людзей, якія галоўныя ў іх.
 
І звыш таго пра імёны іхнія мы спыталіся ў іх, каб паведаміць табе і напісаць імёны тых людзей, якія галоўныя ў іх.

І яны адказалі нам такімі словамі: мы рабы Бога неба і зямлі і будуем дом, які быў пабудаваны за шмат гадоў раней гэтага, — і вялікі цар у Ізраіля будаваў яго і давяршыў яго.
 
І яны так адказалі нам, кажучы: “Мы — слугі Бога неба і зямлі, і будуем Дом, які быў пабудаваны шмат гадоў таму, і вялікі валадар у Ізраілі будаваў яго і скончыў [будаўніцтва].

А калі бацькі нашыя прагнявілі Бога нябеснага, Ёр аддаў іх у руку Навухаданосара, цара Вавілонскага, Халдэяніна, і дом гэты Ён разбурыў, і народ перасяліў у Вавілон.
 
Але бацькі нашыя ўгнявілі Бога нябеснага, і Ён аддаў іх у руку Навухаданосара, валадара Бабілону, Халдэйца; і Дом гэты ён зруйнаваў, і народ перасяліў у Бабілон.

Але ў першы год Кіра, цара Вавілонскага, цар Кір даў дазвол пабудаваць гэты дом Божы;
 
Але ў першы год Кіра, валадара Бабілону, валадар Кір даў загад адбудаваць гэты Дом Божы.

ды і посуд дома Божага, залаты і срэбраны, які Навухаданосар вынес з храма Ерусалімскага і занёс у храм Вавілонскі, — вынес Кір цар з храма Вавілонскага і аддаў яго паіменна Шэшбацару, якога ён назначыў начальнікам вобласьці,
 
І начыньне Дому Божага, залатое і срэбнае, якое Навухаданосар вынес са сьвятыні ў Ерусаліме і перанёс яго ў сьвятыню ў Бабілоне, Кір, валадар, вынес са сьвятыні ў Бабілоне, і яно было прывезена [чалавеку], якога імя Шэшбацар, якога ён прызначыў ваяводам

і сказаў яму: вазьмі гэты посуд, ідзі і занясі яго ў храм Ерусалімскі, і хай дом Божы будуецца на сваім месцы.
 
і сказаў яму: "Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім".

Тады Шэшбацар той прыйшоў, заклаў падмурак дома Божага ў Ерусаліме; і з таго часу дагэтуль ён будуецца, і яшчэ не закончаны.
 
Тады прыйшоў той Шэшбацар і заклаў падмуркі Дому Божага, які ў Ерусаліме; і ад таго часу аж дагэтуль ён будуецца і яшчэ ня скончаны”.

Дык вось, калі цару заўгодна, няхай пашукаюць у доме царскіх скарбаў, там у Вавілоне, ці сапраўды царом Кірам дадзены дазвол будаваць гэты дом Божы ў Ерусаліме, і царскую волю пра гэта няхай прышлюць нам.
 
І цяпер, калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай пашукаюць у доме скарбаў валадара, там, у Бабілоне, ці сапраўды валадар Кір даў загад будаваць гэты Дом Божы ў Ерусаліме; і волю валадара пра гэта няхай прышлюць нам».