Выслоўяў Саламонавых 24 разьдзел
Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Леаніда Галяка
Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі:
Не ўпадабняйся да благіх людзей і не хаці быць з імі,
бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія.
бо сэрца іх думае аб гвалце, а вусны іх гавораць аб благім.
Мудрасьцю ладзіцца дом і розумам сталюецца,
Мудрасьцяй будуецца дом, а ўзмацняецца розумам,
і праз гаспадарчасьць нутро яго напаўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю.
і з уменьнем нутро яго напаўняецца ўсялякай каштоўнай і прыгожай маемасьцяй.
Чалавек мудры — дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю.
Мудры чалавек ёсьць моцны, а чалавек разумны ўзмацняе сілу сваю,
Таму абдумана вядзі вайну тваю, і посьпех будзе пры мностве радцаў.
Дзеля гэтага абдумана вядзі змаганьне тваё і будзе посьпех пасьля многіх нарадаў.
Неразумнаму мудрасьць занадта высокая; каля брамы не разамкне ён вуснаў сваіх.
Дзеля дурнога, мудрасьць занадта высокая; ля брамы не адчыніць ён сваіх вуснаў.
Хто намышляе зрабіць зло, таго называюць зламысьнікам.
Хто думае, як зрабіць благое, той называецца зладумам.
Намысел неразумнага — грэх, і блюзьнер — мярзота людзям.
Благая думка дурнога ёсьць грахом, а блюзьнерца агідны для людзей.
Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая.
Калі ты ў дзень бяды аказаўся слабым, дык бедная твая сіла.
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой?
Ратуй злоўленых на сьмерць і не адварачывайся ад тых, што ідуць на пакараньне сьмерцяй.
Ці скажаш: «вось, мы ня ведалі гэтага?» А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
Калі скажаш: — вось мы аб гэтым няведалі. Ці-ж Той, што важыць сэрцы ня разумее, а Той, што сьцеражэ тваю душу ня ведае гэтага і не аддасьць чалавеку паводле ягоных учынкаў?
Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
Еш мёд, сын мой, бо ён прыемны і вузу салодкую твайму паднябеньню.
такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.
Такое-ж пазнаьне мудрасьці для тваёй душы. Калі ты знайшоў яе, яна будзе ўзнагародай табе і надзея твая ня згубленая.
Не намышляй ліха, бязбожнік, супроць жытлішча праведнага; ня спустошвай месца спакою ягонага.
Ня мей благіх думак супроць памешканьня справядлівага і не перашкаджай ягонаму адпачынку,
Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.
бо хаця сем раз падае справядлівы, аднак устае, але бязбожныя трапяць у няшчасьце.
Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца.
Ня цешся, калі вораг твой упадзе, і няхай ня весяліцца сэрца тваё, калі ён паткнецца,
Інакш убачыць Гасподзь, і не даспадобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў.
бо пабачыць гаспод і не спадабаецца Ягоным вачом і Ён адверне свой гнеў ад яго на цябе.
Не абурайся ліхадзеямі і не зайздросьці бязбожнікам:
Не абурайся на злодзеяў і не зайздросьць бязбожным,
бо ліхі ня мае будучыні — сьветач бязбожных патухне.
бо бязбожны ня мае будучыні — ягоная паходня пагасьне.
Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,
Сын мой, бойся Госпада і караля; з бунтарнымі ня мей зносінаў,
бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба і хто прадбачыць бяду ад іх абаіх.
Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе — нядобра.
Сказана таксама мудрым: — нядобра глядзець на асобу ў судзе.
Хто кажа вінаватаму: «твая праўда», таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
Таго, хто гаворыць бязбожнаму — ты справядлівы, будуць праклінаць людзі, таго будуць ненавідзіць народы,
а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне.
але абвінавачываючыя будуць шчасьлівыя і прыйдзе на іх багаславенства.
У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.
Пацалуюць вусны таго, хто гаворыць праўдзівыя словы.
Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
Выканай свае справы паза домам, сконч іх на тваім полі, а потым будуй свой дом.
Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?
Ня будзь фалшывым сьветкаю супроць бліжняга твайго, на што табе ашуківаць тваімі вуснамі.
Не кажы: «як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку паводле ўчынкаў ягоных».
Не гавары: — як ён зрабіў мне, так і я зраблю яму: аддам чалавеку я паводле ягоных справаў.
Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага.
Праходзіў я міма поля лянівага чалавека і праз вінаграднік дурнога чалавека,
І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся.
і вось усё гэта зарасло цёрнам, усё пакрыла крапіва і каменны мур разваліўся.
І падзівіўся я, і ўзяў да сэрца, і ўбачыў, і атрымаў навуку:
І пагледзеў я, узяў у сэрца сваё, а бачучы выцягнуў навуку:
«крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху, рукі згарнуўшы, паляжыш;
трохі пасьпіш, трохі падрэмлеш, злажыўшы рукі паляжыш,
і прыйдзе беднасьць твая, як разбойнік, і галеча твая — як чалавек узброены».
і прыйдзе, як падарожны, беднасьць твая і бяда, як узброены чалавек.