2 царстваў 17 разьдзел
Другая кніга царстваў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
І сказаў Ахітафэл Авэсалому: выберу я дванаццаць тысяч чалавек і ўстану і пайду ў пагоню за Давідам гэтай жа ночы;
І сказаў Агітофэл Аўсалому: «Выбяру я двананцаць тысячаў чалавекаў, і ўстану, і пажануся гэтае ночы ў пагон за Давідам.
і нападу на яго, калі ён будзе стомлены і з апушчанымі рукамі, і прывяду яго ў страх; і ўсе людзі, якія зь ім, разьбягуцца; і я заб’ю аднаго цара
І нападу на яго, як ён будзе стамаваўшыся й з млявымі рукамі, і напалохаю яго, і ўсі людзі, што зь ім, уцякуць; і я заб’ю аднаго караля,
і ўсіх людзей павярну да цябе; і калі ня будзе аднаго, душу якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе ў міры.
І абярну ўвесь люд да цябе. Быццам зьвярненьне ўсіх ё чалавек, каторага ты шукаеш, тады ўвесь люд будзе ў супакою».
І спадабалася гэтае слова Авэсалому і ўсім старэйшынам Ізраілевым.
І люба было гэтае слова ў ваччу Аўсалома і ў вачох усіх старцоў Ізраельскіх.
І сказаў Авэсалом: паклічце Хусія Архіцяніна; паслухаем, што ён скажа.
І сказаў Аўсалом: «Пагукайце ж таксама Гушая Архіцяніна, і паслухаем таксама, што ў вуснах ягоных».
І прыйшоў Хусій да Авэсалома. І сказаў яму Авэсалом, кажучы: вось, што кажа Ахітафэл; ці зрабіць паводле ягоных слоў? а калі не, дык кажы ты.
І прышоў Гушай да Аўсалома, і сказаў яму Аўсалом, кажучы: «Вось, гэта кажа Агітофэл; ці зрабіць подле словаў ягоных? А калі не, то кажы ты».
І сказаў Хусій Авэсалому: ня добрая гэтым разам парада, якую даў Ахітафэл.
І сказаў Гушай Аўсалому: «Ня добрая рада, што радзіў Агітофэл гэтым разам».
І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой — чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.
І сказаў Гушай: «Ты знаеш айца свайго й людзёў ягоных; бо харобрыя яны й гаркія душою яны, як мядзьведзіца ў полю, у каторай заглабалі дзеці, і ацец твой — чалавек ваёўны; ён не начуе зь людам.
Вось, цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры, альбо ў іншым месцы, і калі хто загіне пры першым нападзе на іх, і пачуюць і скажуць: «была параза людзей, якія пасьледавалі за Авэсаломам»,
Вось, цяпер ён хаваецца ў якой-колечы яме альбо ў вадным ізь іншых месцаў, і калі хто зь іх, нападаючых падзець пры першым нападзе, і пачуе вартаўнік твой, і скажа: "Была параза людзёў, што пайшлі за Аўсаломам",
тады і самы адважны, у якога сэрца, як сэрца львінае, упадзе духам; бо ўсяму Ізраілю вядома, які адважны бацька твой і мужныя тыя, якія зь ім.
Тады й найадважнейшы, у каторага сэрца, як сэрца лявінае, чыста скволее; бо ўвесь Ізраель ведае, які харобры ацец твой і мужныя тыя, што зь ім.
Таму я раю: хай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраіль, ад Дана да Вірсавіі, у мностве, як пясок каля мора, і ты сам пойдзеш сярод яго;
Затым я раджу: хай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраель, ад Дану аж да Веер-Шэвы, у множасьці, як пясок ля мора; і ты зь імі пойдзеш на бітву.
і тады мы пойдзем супроць яго, у якім бы месцы ён ні быў, і нападзем на яго, як ападае раса на зямлю; і не застанецца ў яго ніводнага чалавека з усіх, якія зь ім;
І мы прыйдзем да яго ў вадным ізь месцаў, ідзе ён ё, і абляжым яго, як падае раса на зямлю; і не застанецца ў яго і ў вусіх людзёў, што зь ім, ні воднага чалавека.
а калі ён увойдзе ў які-небудзь горад, дык увесь Ізраіль прынясе да таго горада вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ніводнага каменьчыка.
А калі ён зьбярэцца да якога-колечы места, то ўвесь Ізраель прынясець да тога места паварозы, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ні воднага каменчыка».
І сказаў Авэсалом і ўвесь Ізраіль: парада Хусія Архіцяніна лепшая за параду Ахітафэлаву. Так Гасподзь судзіў разбурыць найлепшую параду Ахітафэла, каб навесьці Госпаду бяду на Авэсалома.
І сказаў Аўсалом а ўвесь Ізраель: «Рада Гушая Архіцяніна лепшая за раду Агітофэлаву». Бо СПАДАР расказаў памярцьвіць добрую раду Агітофэлаву, каб навесьці СПАДАРУ ліха на Аўсалома.
І сказаў Хусій Садоку і Авіятару сьвятарам: так і так раіў Ахітафэл Авэсалому і старэйшынам Ізраілевым, а так і так параіў я.
І сказаў Гушай Садоку а Авафару сьвятаром: «Так а так парадзіў Агітофэл Аўсалому а старцом Ізраелявым, і так а так парадзіў я.
І цяпер пашлеце хутчэй і скажэце Давіду так: не заставайся гэтай ночы на раўніне ў пустыні, а хутчэй перайдзі, каб не загінуць цару і ўсім людзям, якія зь ім.
Дык цяпер пашліце баржджэй і скажыце Давіду гэтак: "Не начуй гэтае ночы на раўніне пустыні, але баржджэй перайдзі, каб ня глынулі караля а ўсяго люду, што зь ім"».
Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.
Ёнафан а Агімаас стаялі ля жарала Роґель. І пайшла служэбка, і наказала ім, і яны пайшлі, і наказалі каралю Давіду; бо яны не маглі паказацца, ідучы да места.
І ўбачыў іх хлопчык і данёс Авэсалому; але яны абодва хутка сышлі і прыйшлі ў Бахурым, у дом аднаго чалавека, у якога на дварэ быў калодзеж, і спусьціліся туды.
І абачыў іх дзяцюк, і наказаў Аўсалому; але яны пайшлі борзда абодва і прышлі да дому чалавека ў Багурыме, у каторага на панадворку была студня, і спусьціліся туды.
А жанчына ўзяла і расьцягнула над вусьцем калодзежа покрыва і насыпала на яго круп, так што не было нічога прыкметна.
А жонка ўзяла й разаслала на версе студні пасьцілку, і пасыпала на яе круп, так што нічога ня было цямка.
І прыйшлі рабы Авэсалома да жанчыны ў дом і сказалі: дзе Ахімаас і Ёнатан? І сказала ім жанчына: яны перайшлі раку бродам. І шукалі яны, і не знайшлі, і вярнуліся ў Ерусалім.
І прышлі слугі Аўсаломавы да жонкі да дому, і сказалі: «Ідзе Агімаас а Ёнафан?» І сказала ім жонка: «Яны перайшлі гэты цурэй». І шукалі яны, і не знайшлі, і зьвярнуліся да Ерузаліму.
Калі яны сышлі, тыя выйшлі з калодзежа, пайшлі і паведамілі цару Давіду і сказалі Давіду: устаньце і хутчэй перайдзеце ваду; бо так і так раіў пра вас Ахітафэл.
І было, як яны пайшлі, што тыя ўзышлі із студні, пайшлі і наказалі каралю Давіду, і сказалі Давіду: «Устаньце й баржджэй перайдзіце ваду, бо так а так парадзіў праз вас Агітофэл».
І ўстаў Давід і ўсе людзі, якія былі зь ім, і перайшлі Ярдан; да сьвітаньня не засталося ніводнага, хто не перайшоў бы Ярдана.
І ўстаў Давід а ўвесь люд, быты зь ім, і перайшлі Ёрдан; да золку ня было ні воднага, каторы не перайшоў бы Ёрдану.
І ўбачыў Ахітафэл, што ня выканана парада ягоная, і асядлаў асла, і сабраўся, і пайшоў у дом свой, і зрабіў тастамант дому свайму, і ўдавіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
І абачыў Агітофэл, што ня споўнена рада ягоная, і асядлаў асла, і ўстаў, і пайшоў да дому свайго, да места свайго, і даў загаду дому свайму, і засіліўся, і памер, і быў пахаваны ў гробе айца свайго.
І прыйшоў Давід у Маханаім, а Авэсалом перайшоў Ярдан, сам і ўвесь Ізраіль зь ім.
І прышоў Давід да Маганаіму, а Аўсалом перайшоў Ёрдан, сам а ўвесь Ізраель ізь ім.
Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.
Аўсалом пастанавіў над войскам Амасу, замест Ёава. Амаса быў сын аднаго чалавека, наймя Іфра Ізрэельскага, каторы ўвыйшоў да Авіґалы Нагашышкі, сястры Цэруінае, маці Ёвавае.
І Ізраіль з Авэсаломам разьмясьціўся табарам у зямлі Галаадскай.
І Ізраель із Аўсаломам разьлёгся табарам у зямлі Ґілеадзкай.
Калі Давід прыйшоў у Маханаім, дык Сові, сын Нааса, з Равы Аманіцкай, і Махір, сын Амііла, з Ладавара, і Вэрзэлій Галаадыцянін з Рагліма,
І было, што, як прышоў Давід да Маганаіму, то Шові Нагашонак із Раўвы Амонскае а Махір Аміеленак із Лодэвару а Варзылай Ґілеадзянін із Роґеліму
прынесьлі дзесяць падрыхтаваных пасьцеляў, дзесяць місак і гліняных пасудзін, і пшаніцы і ячменю, і мукі і проса, і бобу і сачыўкі і пражанага зерня,
Прынесьлі пасьцелю, місы а глінянае судзьдзе а пшонкі а ячменю а мукі а круп а бобу а сачыўкі а пражаных зярнят
і мёду і масла, і авечак і сыру каровінага, прынесьлі Давіду і людзям, якія былі зь ім, на ежу; бо казалі яны: народ галодны і стомлены і цярпеў смагу ў пустыні.
А мёду а масла а авец а сыру каровяга, прынесьлі Давіду а людзём, бытым ізь ім, на ежу; бо казалі яны: «Люд галодны а стамаваўшыся а ўсьмяглы на пустыні».