Псалтыр 73 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Псальма Асафова. Запраўды добры Бог да Ізраелю, да чыстых сэрцам.
 
Вучэньне Асафава. Навошта, Божа, назаўсёды Ты нас адкінуў? распаліўся Твой гнеў на авечак пашаў Тваіх?

А я, — ледзь не пахіснуліся ногі мае, за малым не пакаўзнуліся ступы мае;
 
Успомні пра збор Твой, які Ты прыдбаў здавён, пра племя спадчыны Тваёй, якое Ты адкупіў, — пра гэту гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.

Бо я завідаваў пыхатым, як бачыў дабрабыт нягодных;
 
Падымі Твае ногі да вечных руінаў: усё вораг разбурыў у сьвятыні.

Бо ня спутаны яны аж да сьмерці, і здаровае цела іхнае.
 
Рыкаюць ворагі Твае сярод сходаў Тваіх, паставілі знакі свае замест нашых азнакаў;

У працы людзіны іх няма, і з чалавекам ня лучаюць пад вытні.
 
выдавалі сябе падобнымі на таго, хто падымаў сякеру на перавітае вецьце дрэва;

Затым прыбор іхны — пыха; усілства пакрывае іх, як адзецьце.
 
і сёньня ўсе рэзьбы ў ім адным разам разьбілі яны сякерамі і бярдышамі;

Вылупіліся ад туку вочы іхныя, сэрцы іхныя пераліваюцца шалам.
 
сьвятыню Тваю на вагонь аддалі, сялібу Твайго імя дашчэнту заплямілі;

Насьміхаюцца; злосна гукаюць праз уціск; згары гукаюць.
 
сказалі ў сэрцы сваім: «зруйнуем іх зусім!» — і спалілі ўсе мясьціны Божых сходаў на зямлі.

На нябёсы падыймаюць рот свой, і язык іхны пахаджае па зямлі.
 
Азнакаў нашых мы ня бачым, няма больш прарока, і няма з намі таго, хто ведаў бы, дакуль гэта будзе.

Затым люд Ягоны зварачаецца туды, і ў множасьці п’юць ваду,
 
Дакуль, Божа, вораг зьдзек чыніць будзе? ці вечна будзе агуднік імя Тваё ганіць?

І кажуць: «Як можа Бог ведаць? ці ё там веданьне ў Навышняга?»
 
Навошта ўхіляеш руку Тваю і правіцу Тваю? Зь сярэдзіны ўлоньня Твайго іх панішчы.

Вось, гэтыя нягодныя, яны заўсёды супакойныя і зьбіраюць багацьце.
 
Божа, Цару мой адвеку, Ты чыніш ратаваньне пасярод зямлі!

Дык дарма я чысьціў сэрца свае, і мыў у нявіннасьці рукі свае,
 
Ты разьдзяліў сілаю Тваёю мора, Ты патрушчыў галовы зьмеям на водах;

І быў немарашчаны ўвесь дзень і ганены раніцамі.
 
Ты струшчыў галаву левіяфану, аддаў яго на ежу народу ў пустыні.

Калі б я сказаў: «Буду я так гукаць, як яны», то быў бы няверны роду сыноў Тваіх.
 
Ты выкрасаў паток і крыніцу, Ты высушыў рэкі вялікія.

І думаў я, як сьцяміць гэта, стомаю гэта было ў аччу маім,
 
Твой дзень і Твая ноч; падрыхтаваў Ты сьвяцілы і сонца;

Пакуль я не пашоў да сьвятыняў Божых і ня сьцяміў канец іх.
 
Ты правёў усе межы зямлі, лета і зіму Ты ўтварыў.

Запраўды на коўзкасьць Ты пастанавіў іх, кінуў іх на спустошаньне.
 
Прыгадай жа: вораг Госпада зьневажае, і неразумныя людзі ганяць імя Тваё.

Бы за часіну яны абярнуліся ў пусташ, сканалі, шчэзьлі ад ляку!
 
Не аддай зьвярам душы Тваёй галубіцы; сходаў убогіх Тваіх не забудзь назаўсёды.

Як сьненьні, калі хтось прачыхаецца; Спадару, пабудзіўшы, Ты пагрэбуеш абразом іхным.
 
Дагледзь запавет Твой, бо цямноты зямлі поўныя жытлішчамі гвалту.

Як гарчэла сэрца мае і ў нутру маім калола,
 
Хай ня вернецца прыгнечаны ў сораме; гаротны і ўбогі хай славяць імя Тваё.

Недасьціпны быў я й ня ведаў, быў як статак перад Табою.
 
Паўстань, Божа, абарані дзеі Твае, успомні штодзённае зьневажаньне Цябе неразумнымі;

Але я кажначасна пры Табе, Ты дзяржыш мяне за правую руку.
 
не забудзь крыкаў ворагаў Тваіх; шум паўсталых супроць Цябе ўвесь час падымаецца.

Радаю Сваёю вядзеш мяне і потым у славу прыймеш мяне.
 

Хто імне на нябёсах? і з Табою нічога не хачу на зямлі.
 

Змаглося цела мае а сэрца мае; скала сэрца майго і дзель мая Бог на векі.
 

Бо гля, тыя, што здаляюцца ад Цябе, загінуць; Ты губіш тых, што блудзяць, адыходзячы ад Цябе.
 

Але я, — блізіня Бога добрая імне, — Спадара свайго СПАДАРА я ўчыніў прытулішчам сваім, каб агалашаць усі ўчынкі Твае.