Марка 3 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Л. Гарошка
І ўвайшоў зноў у бажніцу, а быў там чалавек, які меў сухую руку.
І ўвайшоў зноў у бажніцу і там быў чалавек, які меў сухую руку.
І наглядалі за ім, ці будзе аздараўляць у шабат, каб абвінаваціць яго.
І назіралі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
І загадаў сухарукаму чалавеку стаць пасярэдзіне.
І кажа да сухарукага чалавека: стаць пасярэдзіне.
Ды сказаў ім: Ці належыцца ў шабат рабіць добрае, ці благое? Ратаваць жыцьцё, ці загубляць? Яны-ж маўчалі.
І кажа да іх: Ці належыць у суботу рабіць дабро, ці рабіць зло? ратаваць жыцьцё, ці загубіць? Яны-ж маўчалі.
І зірнуўшы на іх гнеўна, сумуючы над сьляпатою сэрца іхняга, сказаў сухарукаму: Выцягні руку тваю. І выцягнуў і была вернена рука яму.
І глянуўшы на іх з гневам, сумуючы аб засьляпленьні іхных сэрцаў, сказаў чалавеку: выцягні тваю руку. Ён выцягнуў і аздаравела ягоная рука.
Фарызэі, выйшаўшы, зараз-жа зрабілі нараду з гэрэдыянамі супроць яго, як-бы яго забіць.
Фарысэі выйшаўшы зараз-жа зрабілі нараду з ірадзіянамі, супраць Яго, як-бы Яго загубіць.
Езус-жа з сваімі вучнямі адыйшоў к узмор’ю, а за ім пайшла вялікая грамада з Юдэі й Галілеі,
адсутнічае
і з Ерузаліму, і з Ідумэі, і з-за Ярдану, і тыя, што ля Тыру і Сыдону, вялікае мноства, пачуўшы, што дзееў, прыйшло к яму.
адсутнічае
І загадаў вучням сваім нарыхтаваць яму лодку, дзеля натоўпу, каб ня ціснуліся да яго.
адсутнічае
Многіх бо аздаравіў, так што напіралі на яго, хто-толькі меў хваробу, каб да яго дакрануцца.
адсутнічае
А духі нячыстыя, бачачы яго, падалі перад ім і крычалі, кажучы: Ты Сын Божы!
адсутнічае
І моцна гразіў ім, каб ня выяўлялі яго.
адсутнічае
А ўзыходзячы на гору, паклікаў да сябе каго сам хацеў і прыйшлі к яму.
адсутнічае
І пастанавіў, каб дванаццацёх былі з ім, ды, каб іх пасылаць на навучанне.
адсутнічае
І даў ім уладу аздараўляць немачы ды выганяць дэманаў.
адсутнічае
І даў Сымону імя Пётр;
адсутнічае
і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якубавага, ды даў ім імёны Боанэргэс, гэта значыць: сын грому;
адсутнічае
І Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Матауша, і Тамаша, і Якуба Альфэевага, і Тадэву, і Сымона Кананэйца,
адсутнічае
і Юдаша Іскарыёта, які і выдаў яго.
адсутнічае
І прыйшлі ў дом. Ды зноў збегся народ, так што не маглі й перакусіць хлеба.
адсутнічае
А прачуўшы гэта сваякі, выйшлі, каб узяць яго, казалі бо, што ён ня пры сабе.
адсутнічае
І кніжнікі, прыйшоўшыя з Ерузаліму, казалі, што ён мае Бэльзэбуба ды што ўладаю князя дэманаўскага выганяе дэманаў.
адсутнічае
І клікнуўшы іх, гаварыў ім прыповесьцямі: Як-жа можа шатан шатана выганяць?
адсутнічае
Калі гаспадарства само ў сабе падзеліцца, ня можа ўстаяць тое гаспадарства.
адсутнічае
І калі дом раздзеліцца супроць сябе, ня можа ўстаяць той дом.
адсутнічае
А калі шатан паўстане сам супроць сябе, дык ён падзяліўся й ня зможа ўстаяць, канец яму.
адсутнічае
Ніхто ня можа, ўвайшоўшы ў дом магута, разграбіць рэчы яго, калі перш магута ня звяжа, і тады аграбіць дом ягоны.
адсутнічае
Сапраўды кажу вам, усе грахі будуць адпушчаны сыном чалавечым, і блюзнерствы, якімі-б яны блюзнілі,
адсутнічае
але хто блюзніў-бы проці Духа Святога, ня меціме адпушчэння навекі, а будзе вінаваты граху вечнага.
адсутнічае
Бо казалі, ён мае духа нячыстага.
адсутнічае
І прыйшлі матка ягона й браты ды, стоячы на дварэ, паслалі к яму паклікаць яго.
адсутнічае
А грамада сядзела ля яго. І сказалі яму: Вось маці твая й браты твае на дварэ цябе шукаюць.
адсутнічае
А ён у адказ гавора ім: Хто-ж мая маці й браты мае?
адсутнічае
І акінуўшы вокам тых, што кругом яго сядзелі, сказаў: Во матка мая й браты мае.
адсутнічае
Бо хто-б спаўняў волю Божу, той брат мой, і сястра мая, і матка мая.
адсутнічае