1 Затым надыйшло сьвята Юдэйскае і Езус прыйшоў у Ерузалім.
2 А ў Ерузаліме знаходзіцца "авечая сажалка", па гэбрайску: Бэтсайда, якая мае пяць уваходных брамаў.
3 У іх ляжала шмат хворых: сьляпых, храмых, спараліжаваных, чакаючых узваруху вады.
4 Вось Анёл Госпадаў ад часу да часу сыходзіў у сажалку, парушаў ваду, і хто першы ўваходзіў у сажалку па ўзварухненьні вады — здаравеў, якою бы немаччу не хварэў.
5 А быў там адзін чалавек хварэючы трыццаць восем гадоў.
6 І калі Езус убачыў яго лежачага ды пазнаў, што ён доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: "Ці хочаш быць здаровы?"
7 Хворы адказаў яму: "Госпадзе, ня маю нікога, хто б мяне ўкінуў у сажалку, калі варушыцца вада. Бо калі я змагу дайсьці, хто іншы перада мной уваходзіць".
8 Сказаў яму Езус: "Падыміся, вазьмі ляжак свой і ідзі".
9 І адразу стаў здаровым той чалавек. Узяў ляжак свой і хадзіў. А быў гэта дзень шабату.
10 Дык казалі Юдэі аздароўленаму: "Гэта ж шабат, не выпадае табе насіць лежак свой".
11 Адказаў ім: "Той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: "Вазьмі ляжак свой ды хадзі".
12 Дык пыталіся яго: "Што гэта чалавек, каторы табе сказаў: вазьмі ляжак свой і хадзі".
13 Аздароўлены ж ня ведаў, хто гэта быў, бо Езус адыйшоўся ад людзей, што былі сабраўшыся ў тым месцы.
14 Потым напаткаў яго Езус у сьвятыні і сказаў яму: "Паздаравеў ты і ўжо болей не грашы, каб ня здарылася табе што горшае".
15 Затым той чалавек пайшоў і сказааў Юдэям, што гэта Езус яго аздаравіў.
16 Таму прасьледавалі Юдэі Езуса, што ў шабат лячыў.
17 Але Езус адказаў ім: "Айцец Мой дзейнічыць да гэтае хвіліны і Я так раблю".
18 Дзеля таго тым больш думалі Юдэі як Езуса забіць, бо ня толькі нарушаў шабат, але і Бога называў Айцом Сваім, раўнуючыся Богу. Затым у адказ сказаў ім Езус:
19 "Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Сын ня можа нічога зрабіць Сам ад Сябе, але толькі тое, што відзіць што і Айцец робіць. Бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць.
20 Бо Айцец мілуе Сына і аб'яўляе Яму усё, што Сам робіць. І яшчэ важнейшыя, а гэтых аб'яўляе Яму справы, каб вы дзівіліся.
21 Бо як Айцец ускрашае памёршых і ажыўляе, так і Сын каму хоча дае жыцьцё.
22 Бо Айцец нікога ня судзіць, але ўвесь суд паручыў Сыну,
23 каб усе славілі Сына, як славяць Айца. Хто ня славіць Сына, ня славіць таксама Айца, Які паслаў Яго.
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыцьцё вечнае, ды не ідзе на суд, але са сьмерці пераходзіць у жыцьцё.
25 Сапраўды, сапраўды кажу вам, што надыходзіць пара, ды нават ужо надыйшла, калі памёршыя галас Сына Божага, і тыя, што пачуюць жыць будуць.
26 Бо як Айцец мае жыцьцё Сам у Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Сабе Самым.
27 Ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён Сын Чалавечы.
28 Не дзівіцеся за тым, бо надходзіць пара, у якой усе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага.
29 І тыя, што добра паступалі (жылі), пойдуць на ўскрашэньне жыцьця, а тыя, што блага паступалі (жылі), на ўваскрашэньне суду.
30 Сам ад Сябе нічога не магу рабіць. Суджу так як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Сваёй волі, але волі Таго, Хто Мяне паслаў.
31 А калі я сам сведчу аб сабе, пасведчанне маё праўдзівае.
32 Ёсьць іншы, хто сьведчыць аба Мне і ведаю, што яго сьведчаньне слушнае, дадзенае пра Мяне.
33 Вы паслалі да Яна і ён сьведчыў праўдзіва.
34 Але я не апіраюся на сьведчаньні чалавечым, але кажу гэта таму, каб вы былі збаўлены.
35 Ян быў гаручым і сьвечучым сьветачам (факелам), але вы толькі хвілінку хацелі пацешыцца яго сьветам.
36 Але Я маю важнейшае пасьведчаньне чым Яна. Бо самыя даконы (творы, дзяла), якія Мне Айцец паручыў выканаць і гэтыя вось чыны, каторыя выконваю, сьведчаць аба Мне, што Айцец Мяне паслаў.
37 Дый і Сам Айцец, Які Мяне паслаў пасьведчыў аба Мне. Але вы голасу Яго ніколі ня чулі і аблічча Яго ня відзілі.
38 І слова Яго не зьбераглі ў вашых сэрцах, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
39 Разглядаеце (бадаеце) Пісаньні, бо думаеце, што маеце ў іх жыцьцё вечнае, але яны толькі сьведчаць (гавораць) аба Мне.
40 Але да Мяне ісьці ня хочаце, каб атрымаць жыцьцё вечнае.
41 Пахвалы ад людзей не прымаю.
42 Але вас я пазнаў, што міласьці Божай у сабе ня маеце.
43 Я ж прыйшоў у імя Айца Майго , а вы не прымаеце Мяне, а калі хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прымаеце.
44 Як жа можаце верыць вы, каторыя хвалу прымаеце адны ад другіх, а хвалы, што ад Бога Самога — не шукаеце.
45 Ня думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом, вінаваціць будзе вас Майсей, у якім вы надзею пакладаеце.
46 Бо каб вы верылі Майсею, дык уверылі б вы і Мне, бо ён пра Мяне пісаў.
47 Але калі вы пісьмам яго ня верыце, дык як жа ўверыце Маім словам?"
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Яна, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
