1 Так прамаўляў Езус, а затым падняўшы вочы ў неба, маліўся: "Ойча, надыйшла пара Мая, праслаў Сына Свайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе.
2 Ты даў Яму ўладу над кожным чалавекам, каб усіх, якіх Ты яму даў (паручыў), надзяліў жыцьцём вечным.
3 А гэта жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, аднаго Бога праўдзівага ды Таго, каго Ты паслаў: Езуса Хрыста.
4 Я Цябе праславіў на зямлі, споўніў паручэньне, якое Мне даў,
5 а цяпер праслаў Ты, Ойча, у Сябе Самога тою хвалою, якую меў Я ў Цябе перш чым паўстаў сьвет.
6 Аб'явіў Я людзям імя Тваё, людзям, каторых Ты мне даў са сьвету. Тваімі яны былі і Ты іх Мне даў і яны зьбераглі навуку Тваю.
7 Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў — ад Цябе паходзіць.
8 Бо словы, якія Ты Мне паручыў, перад ім, а яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе прыйшоў. Ды яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў,
9 Я не за іх прашу (заступаюся), не прашу за сьвет, але за тых, каторых Ты Мне даў, бо яны Тваімі.
10 Дык ўсё Маё — Тваім, а Тваё — Маім, Я ў іх праслаўлены.
11 Я ўжо не ў сьвеце, але яны яшчэ на сьвеце, Я іду да Цябе. Ойча Сьвяты, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы.
12 Калі Я быў з імі, сьцярог іх у імя Тваё, сьцярог тых, каторых Ты Мне даў ды ніхто з іх не загінуў, толькі сын загубы, каб споўнілася Пісаньне.
13 А цяпер іду да Цябе і гавары гэта на сьвеце, каб яны гэту радасьць Маю зьдзейсьнену мелі ў сабе.
14 Перадаў Я ім навуку Тваю, але сьвет іх зьненавідзіў, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
15 Не прашу, каб іх узяў са сьвету, але каб іх усьцярог ад зла.
16 Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
17 Пасьвяці іх ў праўдзе. Навука Твая ёсьць праўдаю.
18 Як Ты Мяне паслаў на сьвет, і Я іх паслаў на сьвет.
19 За іх Я пасьвячаю Сябе Самога, каб і яны былі пасьвячаны ў праўдзе.
20 Я ня толькі за іх прашу, але і за тых, што дзякуй слову іх увераць у Мяне,
21 каб усе былі адно, як Ты, Ойча, у Мяне, а Я ў Табе, каб і яны былі адно ў Нас, каб сьвет уверыў, што Ты Мяне паслаў.
22 А хвалу, якую Ты Мне даў перадаў ім, каб былі адно, як і Мы — адно.
23 Я ў іх, а Ты ўва Мне так, каб былі ў адзінстве дасканалымі, і каб сьвет пазнаў, што Ты Мяне паслаў ды ўмілаваў іх, як і Мяне ўмілаваў.
24 Ойча, хачу, каб і тыя, каторых Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб аглядалі хвалу Маю, якую Мне даў, бо Ты Мяне ўмілаваў перад стварэньнем сьвету.
25 Ойча справядлівы, сьвет Цябе не пазнаў. Але Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў.
26 Аб'явіў Я ім імя Тваё і аб'яўлю, каб міласьць, якую Ты Мяне ўмілаваў, у іх была ды Я ў іх".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Яна, 17 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.