2 царстваў 23 разьдзел
Другая кніга царстваў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
А гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Ясэя, сказаў чалавек, высока пастаўлены, намашчэнец Бога Якубава, прыемны спявак псальмаў Ізраэля:
Во гэта апошнія словы Давідавы. Агалашае Давід Есянок, і агалашае муж, узьняты на выш Памазанца Бога Якававага, і салодкі пяюн песьняў Ізраельскіх:
“Дух Госпадаў гаворыць праз мяне, і слова Яго — у вуснах маіх.
«Дух СПАДАРОЎ гукае ў імне, і слова Ягонае на языццэ ў мяне.
Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
Сказаў Бог Ізраеляў імне, казала Скала Ізраелява: "Хто гаспадар над людзьмі, будзь справядлівы, гаспадарствуючы страхам Божым.
як свет заранкі пры ўзыходзе сонца, як раніца без хмурынак; як трава расце з зямлі ў бляску пасля дажджу”.
І будзе, як золак раньня, як сонца ўсходам бязболачнае раніцы, як зьзяньне просьле дажджу на траве зямлі".
Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?
Ці ня так дом мой у БОГА? бо змову вечную ўчыніў Ён із імною, трывалкую ў вусім і абаронную; бо ўсе гэта спасеньне мае і ўсе жаданьне, хіба Ён ня дасьць, каб яно вырасла?
А ўсе крывадушнікі будуць выкінуты, як церні, якія не бяруць рукамі;
А сынове веляла, як выкінены цернь усі яны, каторага не бяруць рукамі;
і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя».
Але хто датыкаецца да яго, мае ўзброіцца зялезам а дзяржаньням дзіды, і цяплом паляць, паляць яго седзячы».
Вось імёны слаўных ваяроў Давіда: Есбаал Гахаманіт, кіраўнік між трох, ён падняў дзіду сваю на восемсот чалавек, якіх забіў адным разам.
Во ймёны харобрых у Давіда: Тахкемон, што сядзеў на седаве, галоўны з трох, ён жа Адыно Эцнянін; ён забіў асьмісот аднаго часу.
Па ім Элеязэр, сын Дадо, сына Агога, між трох адважных. Быў ён з Давідам у Афэсдаміме, калі сабраліся там дзеля бою філістынцы. І, калі ізраэльцы пабеглі,
За ім Елеазар, сын Доды Агожонка, з трох харобрых у Давіда. Як яны выгукалі Пілішчан, што былі зьбершыся на бітву, як людзі Ізраельскія былі ўзышоўшы,
ён адзін стаяў і біў філістынцаў, пакуль не самлела яго рука і не прыліпла да меча; і Госпад даў вялікае збаўленне ў той дзень, і народ вярнуўся, толькі каб вынесці здабычу.
Ён устаў і паразіў Пілішчан, ажно рука ягоная стамавалася, і прыліпла рука ягоная да мяча. І даў СПАДАР таго дня вялікае спасеньне, і люд ішоў за ім адно дзеля таго, каб абдзіраць.
І па ім Сэма, сын Агэ з Арара. І сабраліся філістынцы ў Леху; а быў там палетак, поўны сачавіцы. І, калі людзі ўцяклі перад філістынцамі,
За ім Шамма Ажанок Гараранін. І зьберліся Пілішчане ў грамаду, ідзе была дзялёнка поля, поўная сачыўкі, і люд уцёк ад Пілішчан;
ён стаў адзін сярод поля, і выратаваў іх, і філістынцаў пабіў, і Госпад даў вялікае збаўленне.
А ён стаў сярод тае дзялёнкі, і ўратаваў яе, і перамог Пілішчан. І даў тады СПАДАР вялікае спасеньне.
І гэтыя трое з трыццаці прыйшлі ў час жніва і прыбылі да Давіда ў пячору Адалам; а лагер філістынцаў размясціўся ў лагчыне Рэфаім.
І зышлі трох гэтых харобрых із трыццацёх галоўных, і прышлі ў жніво да Давіда ў пячору Адулам, як грамады Пілішчан абляглі ў даліне Рэфаімскай.
І Давід быў тады ў крэпасці, а войска філістынцаў тады было ў Бэтлехэме.
І Давід быў тады ў горадзе, а аддзел Пілішчан — у Бэтлееме.
І захацеў Давід піць, і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»
І ўсьмяг Давід, і сказаў: «Хто даў бы імне піць вады із студні Бэтлеемскае, каторая ля брамы?»
Дык трое гэтых адважных напалі на лагер філістынцаў, і зачэрпнулі вады са студні ў Бэтлехэме, што была каля брамы, і прынеслі Давіду. А ён не захацеў яе піць, але выліў яе ў ахвяру Госпаду,
І прабіліся трох харобрых у табар Пілісцкі, і засілілі вады із студні Бэтлеемскае, каторая ля брамы, і панесьлі, і прышлі да Давіда. Але ён не захацеў піць яе, і ўзьліў яе СПАДАРУ,
кажучы: «Хай ласкавы да мяне будзе Госпад, каб не зрабіць гэта. Ці ж буду я піць кроў гэтых людзей, якія пайшлі, разыкуючы жыццём?» І адмовіўся піць. Гэта выканалі трое наймацнейшых.
І сказаў: «Крый мяне, СПАДАРУ, каб я ўчыніў гэта! ці ня кроў гэта людзёў, што хадзілі зь небясьпечнасьцяй душаў сваіх?» І не захацеў піць яе. Во што зрабілі гэтыя трох харобрых!
А Абісай, брат Ёаба, сын Сэруі, быў кіраўніком трыццаці. Ён вось падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. Быў ён слаўным сярод тых трыццаці,
І Авішай, брат Ёаваў, Цэруёнак быў галоўным із трох; ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў, каторых ён забіў, і быў услаўлены ў тых трох.
і быў ён даволі вядомы паміж трыццаці, і быў іх кіраўніком; але не зраўняўся з трыма папярэднімі.
Ці ня быў ён найслаўнейшы з трох? затым ён быў іхным вайводцам, адылі не раўня гэным тром.
І Бэная, сын Ёяды з Кабсээля, быў ваяром наймужнейшым у вялікіх справах. Ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааба, і ён сам пайшоў і забіў льва ў сярэдзіне вадаёма ў час завірухі.
Веная, сын Егояды, мужа харобрага, вялікіх учынкаў, з Каўцэелю; ён паразіў двух левападобных Моаўскіх; ён жа зышоў і забіў лява ў рове сьнежнага дня.
Забіў ён таксама егіпцяніна, чалавека высокага росту, які трымаў у руцэ дзіду; а ён пайшоў на яго з кіем, сілай вырваў з рукі егіпцяніна дзіду і забіў яго ўласнаю дзідаю яго.
Ён жа забіў аднаго Егіпцяніна, пазорнага чалавека; у руццэ ў Егіпцяніна была дзіда, а ён пайшоў да яго зь кіям, і адняў дзіду з рукі Егіпцяніна, і забіў яго собскаю дзідаю ягонаю.
Гэта выканаў Баная, сын Ёяды, і быў ён у славе між трыццаццю наймужнейшымі.
Во што зрабіў Веная Егоядзёнак! і ён быў уславіўшыся ў трох харобрых.
А быў ён даволі вядомы з тых трыццаці; але з тымі трыма не зраўняўся. І Давід паставіў яго ў сябе на чале світы сваёй.
Ён быў слаўнейшы межы трыццацёх, але гэным тром не раўня. І пастанавіў яго Давід на свае загады.
Сярод тых трыццаці быў Асаэль, брат Ёаба, Эльханан, сын Дадо, з Бэтлехэма,
Асагэль, брат Ёаваў — у ліку трыццацёх; Елганан Додзянок із Бэтлеему,
Сама з Харода і Эліка з Харода,
Шама Гароджанін, Еліка Гароджанін,
Гэлес з Палці і Хіра, сын Акеса, з Тэкуа,
Гэлец Палчанін, Іра Ікешонак Фекоанін,
Абіязэр з Анатота, і Сабахай з Гусы,
Авезэр Анафофянін, Мебунай Гушацянін,
Сэлмон з Агога, Магарай Нэтафатыт,
Цалмон Агожанін, Магарай Нетофянін,
Хэлед, сын Бааны, Нэтафатыт, і Ітай, сын Рэбая, з Габы сыноў Бэньяміна.
Гэлеў Ваанёнак Нетофанін, Іффай Рываёнак із Ґівеі сыноў Веняміновых,
Баная з Паратона, Гэдай з Нагале-Гааса,
Веная Пірофонянін, Гідай з ручая Ґааша,
Абібаал Арбатыт, Азмавэт з Бахурыма,
Аві-Албон Арбафянін, Асмавеф Багурымлянін,
Эліяба з Саалбона, Ясэн з Гуна,
Елягба Шаалбонянін із сыноў Яшэна-Ёнафана,
Ёнатан, сын Самы, з Арара, Агіям, сын Сарара, з Арара,
Шама Гараранін, Агіям Шараронак Гараранін,
Эліпалет, сын Аасбая, Маахатыта, Эліям, сын Ахітатэла, з Гіло,
Еліфелет, сын Агасбая, сына Маахаты, Елям Агітофэленак Ґілонянін,
Гэсра з Кармэля, Парай з Араба,
Гэцро Кармілянін, Паарай Арбянін,
Ігал, сын Натана, з Собы, Бані з Гада,
Іґал Нафанёнак із Цобы, Бань Ґаджанін,
Сэлек з Амона, Нагарай з Бэрота, збраяносец Ёаба, сына Сэруі,
Цэлек Амонянін, Нагарай Верофянін, збрайноша Ёава Цэруёнка,
Хіра Ятрэй, таксама Гарэб Ятрэй,
Іра Іфранін, Ґарэў Іфранін,
Урыя Хетэй. Усіх трыццаць сем.
Ура Гэціч. Усіх трыццаць сямёх.