Псалтыр 16 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Васіля Сёмухі
Залатая песьня Давідава. Захавай мяне, Госпадзе, бо на Цябе спадзяюся!
Малітва Давідава. Пачуй, Госпадзе, праўду маю, уважы скарзе маёй, прымі мальбу з вуснаў неманлівых!
Кажу я да Госпада; Ты Госпад мне; няма для мяне дабра апрача Цябе!
Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.
Да сьвятых-жа, што на зямлі, і да слаўных Тваіх: у іх уся радасьць мая!
Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.
Бязьмежна туга тых, што вымянялі сабе бога чужога; не хачу я складаць жэртвы іх крывавае, ані імёнаў іхніх успамінаць вуснамі маімі.
У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
Госпад доля мая із спадчыны і із чары; Ты дзержыш лёс мой.
Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
Межы мае выпалі ў мясцох вясёлых, і спадчына мая прыемна для мяне.
Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
Хвалю я Госпада, што навучыў мяне; і ўначы нутро маё мяне ўшчувае.
Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
Усьцяж маю я Госпада перад вачыма маімі: калі Ён стаіць праваруч мяне, дык не пахіснуся.
ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне
Дык радуецца сэрца маё й весяліцца душа мая, і цела маё спачывае бясьпечна,
ад бязбожных, што на мяне нападаюць, — ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:
бо не пакінеш душы маёй у пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць тленьне.
яны замкнуліся ў тлушчы сваім, пагардліва гавораць вуснамі сваімі.
Ты мне пакажаш дарогу жыцьця; перад абліччам Тваім поўна радасьці, праваруч Цябе раскоша навекі.
На кожным кроку нашым цяпер абступаюць нас; напружылі вочы свае, каб скінуць мяне на зямлю;