Псалтыр 72 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Аб Салямоне. Псальм Давідавы. Божа, дай суд Твой цару й справядлівасьць Тваю сыну цараваму,
 
Псальма Асафава. Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!

каб судзіў народ Твой паводле справядлівасьці і ўбогіх Тваіх водле права,
 
А я — ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, —

каб прынесьлі горы супакой народу і ўзгоркі — справядлівасьць,
 
я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,

каб ён людзям убогім даваў справядлівасьць, памагаў-бы дзецям гарапашнікаў ды скрышыў гвалтаўнікоў.
 
бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;

Няхай мецімуць страх прад Табой з роду ў род, пакуль будзе сонца ды месяц.
 
на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.

Хай зыходзе, як дождж на луку сьвежаскошаную, як кроплі дажджовыя, што зямля ад іх вільгатнее.
 
Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;

Хай пабожны ў яго дні з-красуе, і супакой запануе, пакуль месяц ня спыніцца.
 
вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,

І няхай ён пануе ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі.
 
сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;

Калені прад ім схіляць будуць праціўнікі, а ворагі ягоныя лізацімуць пыл.
 
вусны свае ўзносяць да неба, — а іхні язык па зямлі валачэцца.

Цары Тарсу й астравоў дары яму панясуць; цары Арабіі й Сабы прынясуць яму даніну.
 
Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п’юць ваду поўнаю чараю

І ўсе цары будуць яму пакланяцца, усе народы яму служыць будуць.
 
і кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?»

Бо ён ратуе ўбогага, які помачы кліча, і ўцісьнёнага й тога, што ўспамогі ніякай ня мае.
 
І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.

Над мізэрным і ўбогім літуецца ён і спасае душу бедакоў.
 
І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,

З уціску й гвалту вызваляе іх душы, і ў вачох яго кроў іх мае цану.
 
і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?

І будзе ён жыць, і даваць яму будуць з Арабіі золата; будуць маліцца ўсьцяж за яго, багаслаўляць што-дня будуць.
 
Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, — дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.

Будзе дастатак збожжа ў зямлі, на горных вяршынах; каласы яго будуць шумець, як Ліван, і па местах размножацца людзі, быццам зельле у полі.
 
І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,

Навекі ўхаваецца імя ягонае, пакуль сонца будзе трываці. Багаслаўлены будуць у ім усе плямёны, будуць славіць яго ўсе народы.
 
пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.

Няхай будзе пахвалены Госпад, Бог Ізраіляў, што Сам Сабой робіць цуды.
 
Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.

І імя Яго слаўнае хай будзе хвалёна навекі, і ўсе землі хай поўняцца славай Яго! Амін! Амін!
 
Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!

Канец малітвам Давіда, сына Ясьсейвага.
 
Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.