Псалтыр 50 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Псальм Асапа.Бог над багамі, Госпад прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
 
Кіроўцу хору. Псальма Давідава,

З Сыону, вяршыны хараства, зазьяў Бог.
 
калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.

Надыходзе наш Бог і не маўчыць: перад Ім — агонь пажыраючы, навакол Яго — бура страшэнная.
 
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!

Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:
 
Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне:

Зьбярэце ка Мне сьвятых Маіх, што Мой запавет прынялі пры ахвяры!
 
бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною.

І нябёсы тады справядлівасьць Яго абвясьцілі, бо Судзьдзя гэты — Бог. (Зэля)
 
Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім.

Слухай, народзе Мой: Я гаварыціму. Я буду сьведчыць проці цябе, Ізраілю; Госпад, твой Бог, — гэта Я!
 
Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне.

Не за ахвяры твае буду карыці цябе: цэлапаленьні твае заўсёды ёсьць прада Мною!
 
Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць.

Не хачу Я валоў браць з дому твайго, ані казлоў із абораў тваіх,
 
Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся.

бо Мае ўсе зьвяры ў лясох ды скаціна, што тысячмі ходзіць па горах.
 
Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.

Ведаю Я ўсе птушкі ў гарах дый усё, што жывець у палёх.
 
Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае.

Калі-б згаладаўся Я, дык табе-б Я таго не казаў, бо Мая ўся зямля дый усё, што яе напаўняе.
 
Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне.

Ці-ж Я ем мяса валоў або п’ю кроў ад казлоў?
 
Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.

Богу ў ахвяру падзяку аддай, і Ўсявышняму дасі абяцанае табой.
 
Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.

І кліч Мяне ў дзёнь няшчасьця: Я спасу цябе, і славіць будзеш Мянё.
 
Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.

А да бязбожніка Бог гавора: Нашто пералічаеш пастановы Мае і ў вусны бярэш запавет Мой,
 
Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.

а ў той час ненавідзіш паслухмянасьць і словы Мае за сябе кідаеш?
 
Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:

Бачучы злодзея, ты з ім зыходзіўся й вёў сяброўства з распусьнікамі.
 
бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.

Вусны свае расчыняў ты дзеля абмовы, і язык твой здраду сплятаў.
 
Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.

Ты сядзіш і супраць брата твайго нагаварваеш, абмаўляеш і ганьбуеш сына маткі тваёй.
 
Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.

Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я гэткі самы, як ты! Але Я пацягну цябе да адказу і пастаўлю гэта перад вочы табе.
 
Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.

Зразумейце гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не злавіў вас, бо ня будзе каму ратаваць вас.
 

Той, што прыносе ў ахвяру падзяку, той славіць Мяне; і хто жыве беззаганна, спасеньнем Божым усьцешаны будзе.