1 царстваў 31 разьдзел
Першая кніга царстваў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
А Філістымляне ваявалі зь Ізраільцянамі, і пабеглі мужы Ізраільскія ад Філістымлянаў і ўпалі пабітыя на гары Гэлвуе.
Пілішчане ж ваявалі з Ізраелям, і ўцяклі мужы Ізраельскія ад Пілішчан, і палі забітыя на гары Ґілвоа.
І дагналі Філістымляне Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістымляне Ёнатана і Амінадава і Малхісуа, сыноў Саўлавых.
І дагналі Пілішчане Саўлу а сыноў ягоных, і забілі Пілішчане Ёнафана а Авінадава а Малхішуа Саўлянкоў.
І бітва супроць Саўла сталася жорсткая, і стралкі з лукаў цалялі ў яго, і ён вельмі паранены быў стралкамі.
І бітва Саўлу стала цяжкой, і знайшлі яго стралцы з луку, і ён быў зранены стралцамі.
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі твой меч і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне і ня глуміліся зь мяне. Але збраяносец не хацеў, бо вельмі баяўся. Тады Саўл узяў меч свой і ўпаў на яго.
І сказаў Саўла збрайношу свайму: «Агалі свой меч і пракалі мяне ім, каб ня прышлі гэтыя неабрэзаныя, і не пракалолі мяне, і ня зьдзекаваліся зь мяне». Але збрайноша не хацеў, бо надта баяўся. І ўзяў Саўла меч, і паў на яго.
Збраяносец ягоны, убачыўшы, што Саўл памёр, і сам упаў на свой меч і памёр зь ім.
І абачыў збрайноша ягоны, што Саўла памер, і сам паў на свой меч, і памер ізь ім.
Так і памёр у той дзень Саўл і тры сыны ягоныя і збраяносец ягоны, а таксама і ўсе людзі ягоныя разам.
Гэтак памер таго дня Саўла, і тры сыны ягоныя, і збрайноша ягоны, а таксама і ўсі людзі ягоныя таго самаго дня заразом.
Ізраільцяне, якія жылі ў даліне і за Ярданам, бачачы, што людзі Ізраільскія пабеглі і што памёр Саўл і сыны ягоныя, пакінулі гарады свае і беглі, а Філістымляне прыйшлі і заселі ў іх.
І абачылі мужы Ізраельскія, каторыя на другім баку даліны і каторыя на другім баку Ёрдану, што людзі Ізраельскія ўцяклі і што памерлі Саўла а сыны ягоныя, і пакінулі месты свае і ўцяклі, і прышлі Пілішчане й заселі ў іх.
На другі дзень Філістымляне прыйшлі рабаваць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, якія загінулі на гары Гэлвуйскай.
І сталася назаўтрае, што прышлі Пілішчане абдзіраць забітых, і знайшлі Саўлу а трох сыноў ягоных, забітых на гары Ґілвоаскай,
І адсеклі яму галаву, і зьнялі зь яго зброю і паслалі па ўсёй зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта ў капішчах ідалаў сваіх і народу;
І сьцялі яму галаву, і зьдзерлі зброі ягоныя, і паслалі па зямлі Пілісцкай навокал, каб агаласіць праз гэта ў доме балваноў сваіх і люду.
і паклалі зброю ягоную ў капішчы Астарты, а цела яго павесілі на сьцяне Бэт-Сана.
І палажылі зброі ягоныя ў доме Астарты, а цела ягонае прымацавалі да сьцяны Веф-Шану.
І пачулі жыхары Явіса Галаадскага пра тое, што зрабілі Філістымляне з Саўлам,
І пачулі празь яго жыхары Явішу Ґілеадзкага, праз тое, што ўчынілі Пілішчане із Саўлам,
і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-Сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там;
І падняліся ўсі людзі дужыя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўлава а целы сыноў ягоных ізь сьцяны Веф-Шану, і прышлі да Явішу, і спалілі іх там.
і ўзялі косьці іхнія і пахавалі пад дубам у Явісе, і пасьціліся сем дзён.
І ўзялі косьці іхныя, і пахавалі пад тамарыскам у Явішу, і поставалі сем дзён.