Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДОЖДЖ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дождж» сустракаецца 65 разоў у 59 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДОЖДЖ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо вось па сямі днях Я спушчу дождж на зямлю працягам сорак дзён і сорак начэй і знішчу ўсё існае, усё, што Я стварыў, з паверхні зямлі».

і ліўся на зямлю дождж сорак дзён і сорак начэй.

Тады Госпад спусціў на Садом і Гамору дождж серкі і агню ад Госпада з неба,

Я дам зямлі вашай дождж ранні і позні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і алівы.

бо разгневаецца Госпад на вас, і зачыніць Ён неба, і не будзе падаць дождж, і зямля не дасць плода свайго, і згінеце вы хутка на найлепшай зямлі, якую мае даць вам Госпад.

Зменіць Госпад дождж на зямлі тваёй у пыл, а з неба будзе падаць на цябе попел, пакуль ты не будзеш знішчаны.

Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імжа, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.

Ці ж не сёння жніво пшаніцы? Я паклічу Госпада, і Ён дасць грымоты і дождж; і вы даведаецеся і пабачыце, якога дапусціліся вы вялікага зла перад Госпадам, дамагаючыся сабе цара».

І прызываў Самуэль Госпада, і даў Госпад грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ Госпада і Самуэля,

Горы Гэльбоэ! Хай не спадзе на вас ані раса, ані дождж і хай не будзе ў вас палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт мужных, шчыт Саўла, быццам не быў ён памазаны алеем.

А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.

тады Ты выслухай іх з неба і адпусці грахі паслугачоў Тваіх і народа Твайго, Ізраэля, і пакажы ім дарогу добрую, якой маюць ісці, і дай дождж на Тваю зямлю, якую Ты даў народу Свайму ва ўласнасць.

Але па нейкім часе ручай высах; бо ў гэтай зямлі не ішоў дождж.

Бо гэтак сказаў Госпад, Бог Ізраэля: “Мука ў збане не скончыцца і алей у пасудзіне не зменшыцца аж да дня, у які пажадае Госпад даць дождж на паверхню зямлі”».

Праз доўгі час, на трэці год, прамовіў Госпад да Іллі гэтыя словы: «Ідзі і пакажыся Ахабу, каб Я даў дождж на паверхню зямлі».

І ў сёмы раз сказаў ён: «Вось, воблачка малое, нібы рука чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў ён: «Ідзі і скажы Ахабу: “Запрагай і ад’язджай, каб не захапіў цябе дождж!”»

выслухай іх з неба, Госпадзе, ды адпусці грахі паслугачоў Тваіх і народа Твайго Ізраэля, навучы іх добрай дарозе, якою хай ідуць, і дай дождж зямлі, якую даў Ты народу Твайму ва ўласнасць.

Які дае дождж на аблічча зямлі і абмывае водамі палеткі;

Чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж позні.

каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных,

Выпусціў Ты, Божа, дождж самаўладна; спадчына Твая саслабела — Ты ж аднавіў яе.

Сыдзе ён, быццам дождж на траву і быццам залева, што абвадняе зямлю.

Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.

Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.

У святле аблічча царскага — жыццё, і ласка яго — як дождж доўгачаканы.

Калі хмары будуць перапоўнены, то яны выльюць на зямлю дождж; а калі дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, то на якім месцы ўпадзе, там і ляжыць.

Бо ўжо зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў.

Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».

Бо стаўся Ты абаронай для беднага, абаронай убогаму ў бядзе яго: аховай ад буры, засенню ад спякоты, бо дух дужых — як зімовы дождж.

І дасць Ён дождж на пасеў твой, які засееш на зямлі, а хлеб пладоў зямлі будзе вельмі багаты і тлусты, будзе пасвіцца ў той дзень жывёла твая, ягня, на шырокіх выганах,

Насякае ён сабе кедраў і бярэ дрэва кіпарысавае і дубовае, якое стаяла паміж дрэў лесу; пасадзіў ён ясень, які дождж корміць.

І як дождж або снег спадае з неба і туды больш не вяртаецца, але поіць зямлю і корміць яе, і дае, каб яна радзіла, і дае насенне сейбіту і хлеб едаку,

ды не сказалі ў сэрцы сваім: “Давайце шанаваць Госпада, Бога нашага, Які дае нам у свой час дождж ранні і позні, захоўвае для нас сталыя тыдні жніва”.

Голасам Сваім Ён творыць шматлікія воды на небе ды падымае хмары ад небасхілаў зямлі, Ён ператварае маланкі ў дождж і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.

З прычыны запусцення зямлі, бо не падае дождж на зямлю, сумныя земляробы, пакрылі свае галовы.

Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».

Па загадзе Яго множацца воды ў небе, Ён прыносіць хмары з канца зямлі, маланкамі папераджае дождж і выклікае вецер са сховішчаў сваіх.

Скажы тым, якія яго тынкуюць, што разваліцца ён; бо пойдзе дождж праліўны, і пашлю Я град, што абрушыцца зверху, і раптоўны разбуральны вецер.

Таму вось што кажа Госпад Бог: «І Я прывяду дух непагоды дзеля лютасці Маёй, і будзе праліўны дождж дзеля Майго абурэння, ды град дзеля гневу, каб усё знішчыць;

«Сын чалавечы, скажы яму: “Ты — зямля, на якую не ўпаў дождж, ані лівень у дзень абурэння,

і дабраслаўлю іх, і землі вакол узвышша Майго, і буду пасылаць дождж у свой час: гэта будзе дождж дабраславенства.

Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».

Пасейце сабе справядлівасць, а пажніце любоў: узарыце сабе новыя землі! Час шукаць Госпада, аж прыйдзе, каб праліць на вас дождж справядлівасці.

І вы, сыны Сіёна, радуйцеся і цешцеся ў Госпадзе, Богу вашым, бо Ён даў вам паводле справядлівасці дождж і ўчыніў, каб праліўся на вас дождж ранні і дождж позні, як і раней.

“Таксама Я ўтрымаў ад вас дождж, калі яшчэ тры месяцы заставалася да жніва; ды праліў дождж на адзін горад, а на другі горад не даў дажджу: адна частка паліта дажджом, а другая частка, на якую не даў дажджу, ссохла.

І будзе рэшта Якуба сярод многіх народаў, як раса ад Госпада і як шчодры дождж на траву, якая не спадзяецца на чалавека, ані аглядаецца на сыноў чалавечых.

Прасіце ў Госпада дажджу ў час, калі дождж спазняецца. Госпад выклікае маланкі і дасць дождж з хмараў кожнай раслінцы ў полі.

каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі.

І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён не ўпаў, бо быў пабудаваны на камені.

І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён упаў, і вялікім было яго падзенне».

Барбары ж выявілі да нас немалую людскасць; распалілі агонь дзеля таго, што церушыў дождж, ды сабралі нас усіх пры ім, бо было холадна.

Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсця Госпада. Вось, земляроб спадзяецца на каштоўны плод зямлі, цярпліва чакаючы, пакуль не атрымае ранні і позні дождж,

Ілля быў чалавекам, падобным да нас, але малітваю маліўся, каб не было дажджу, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсць месяцаў.

Затым зноў маліўся, і неба дало дождж, і зямля спарадзіла свой плод.

Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не ішоў дождж у час іх праракавання, ды маюць уладу над водамі замяніць іх у кроў, і пляжыць зямлю ўсякай напасцю, калі толькі захочуць.

І цяпер маліся за нас, і, можа, цябе выслухае Бог наш, бо ты святая жанчына, і пашле Госпад дождж, каб запоўніць нашы вадаёмы, і ўжо не будзем млець».

Веданне і разуменне разважлівасці мудрасць вылівае, як дождж, і хвалу тых, якія яе трымаюцца, узвышае.

Разумныя ў словах і самі мудра вялі сябе, і разумелі праўду і справядлівасць, ды вылілі, як дождж, прыказкі і прысуды.

Ён словы сваёй мудрасці, быццам дождж, сашле, ды ў мальбе будзе вызнаваць Госпада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter