Псалтыр 130 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
 
Песьня ўзыходжаньняў. Сэрца маё, Госпадзе, не ўзвышалася, вочы мае не глядзелі пыхліва, і не ўваходзіў я ў вялікія і дзіўныя, завысокія для мяне справы.

Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
 
Калі я ня быў сьціплы ў думках, але ўзвышаў душу маю, то, падобна як дзіцятку, адлучанаму ад малака маці сваёй, так Ты адплаціш душы маёй.

Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць?
 
Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада цяпер і давеку.

Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
 

Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
 

Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
 

Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
 

і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.