Псалтыр 45 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.
 
Кіраўніку хору. Сыном Карэевым. Песьня.

Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я расказваю твор мой пра Валадара. Язык мой — як пёрка спраўнага пісара.
 
Бог наш прытулак і сіла, памочнік у бедах, якія нас вельмі апанавалі.

Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў Тваіх! Таму дабраславіў Цябе Бог на вякі.
 
Таму не збаімся, калі зямля затрымціць і горы пераставяцца ў бездані марскія.

Падперажы, Волаце, паясьніцу мячом Тваім, славай Тваёй і веліччу Тваёй!
 
Зашумелі і забушавалі воды іх, горы захісталіся сілаю Яго.

І ў велічы Тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца Твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
 
Плыні ракі весяляць места Божае: Усявышні асьвяціў жыльлё сваё.

Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
 
Бог пасярод яго, і яно не пахісьнецца: дапаможа яму Бог рана досьвета.

Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.
 
Сумеліся народы, захісталіся валадарствы: Госпад падáў голас свой, зямля зварухнулася.

Ты палюбіў праведнасьць і ўзьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой, алеем радасьці больш за таварышаў Тваіх.
 
Госпад сіл з намі, Бог Якуба — заступнік наш!

Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць Цябе.
 
Прыйдзіце і падзівіцеся на ўчынкі Госпада, цуды, якія Ён учыніў на зямлі.

Дочкі валадароў сярод шанаваных Тваіх; сужонка Валадара стаіць праваруч Цябе ў шчырым золаце з Афіру.
 
Спыняючы войны да канцоў зямлі, Ён скрышыць лук, зломіць зброю, шчыты агнём спаліць.

«Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.
 
«Супакойцеся і ведайце, што Я — Бог. Буду ўзьвялічаны між народамі, узьвялічаны на зямлі».

І калі Валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад Ім, бо Ён — Госпад твой».
 
Госпад сіл з намі, Бог Якуба — заступнік наш!

І дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.
 

Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.
 

У вопратках рознакаляровых вядуць яе да Валадара; дзяўчыны [ідуць] за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.
 

Іх вядуць у радасьці і вясёласьці, і ўваходзяць яны ў палац Валадара.
 

Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.
 

Я зраблю памятным імя Тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць Цябе на вякі вечныя.