Псалтыр 29 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана
Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
Псалом Давіда. Песьня пры пасьвячэньні дому Давіда.
Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!
Буду ўзьвялічваць Цябе, Госпадзе, бо Ты ўзьняў мяне і ня даў ворагам маім пацяшацца з мяне.
Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
Госпадзе, Божа мой, я клікаў Цябе, і Ты ацаліў мяне.
Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.
Ты, Госпадзе, вывеў душу маю з апраметнай, выратаваў мяне ад тых, што сыходзяць у магілу.
Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,
Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Яго, і аддайце хвалу памяці сьвятасьці Яго,
і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.
бо лютасьць у гневе Яго, а жыцьцё ў добрай волі Яго. Увечары плач настане, а радасьць раніцай.
Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.
А я сказаў у дастатку маім: «Не пахіснуся давеку».
Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.
Госпадзе, з волі Тваёй Ты даў сілу красе маёй; Ты адвярнуў твар Твой, і я сумеўся.
Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»
Цябе, Госпадзе, буду клікаць, буду маліцца Богу майму.
Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі!
Якая карысьць з маёй крыві, калі я сыду ў тленнасьць? Ці ж будзе прах славіць Цябе або абвяшчаць праўду Тваю?
ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.
Госпад пачуў мяне і зьмілаваўся нада мною. Госпад стаў мне памочнікам.