Псалтыр 29 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
Псальма Давідава. Дайце СПАДАРУ, сынове Божыя, дайце СПАДАРУ чэсьць а моц.
Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!
Дайце СПАДАРУ славу імені Ягонага; кланяйцеся СПАДАРУ ў харашыні сьвятасьці.
Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
Голас СПАДАРОЎ над водамі; Бог сьці грыміць, СПАДАР над шмат водамі.
Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.
Голас СПАДАРОЎ у сіле, голас СПАДАРОЎ у харашыні.
Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,
Голас СПАДАРОЎ ломе кедры, і паламіў СПАДАР кедры лібанскія.
і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.
Ён сіле іх падскакаваць, як цялё, Лібан а Шырыён, — як буйлянё.
Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.
Голас СПАДАРОЎ выкрасае полымя цяпла;
Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.
Голас СПАДАРОЎ трасець пустынёю; трасець СПАДАР пустынёю Кадэш;
Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»
Голас СПАДАРОЎ трасець дубамі і агаляе лясы. І ў святыні Ягонай усе гукае: «Чэсьць!»
Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі!
СПАДАР над патопаю сядзіць, і сядзіць СПАДАР, як кароль, на векі.
ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.
СПАДАР сілу люду Свайму даець! СПАДАР дабраславе люд Свой супакоям.