Псалтыр 70 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.
 
Кіраўніку хору. Давідава. На ўспамін.

Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!
 
Божа! вывальні мяне; СПАДАРУ, на помач імне пабарзьдзі.

Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё!
 
Няхаб будуць засаромлены а паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць адданы на зьдзек жадаючыя імне ліха;

Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: «Ага! Ага!»
 
Няхай зьвернуцца з прычыны свайго сораму, каторыя кажуць: «Ага, Ага!»

Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!»
 
Няхай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі шукаючыя Цябе; Няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Хай узьвялічыцца Бог!»

А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!
 
Але я ўбогі а бедны; пабарзьдзі да мяне, Божа! Ты мая помач а мой выбавіцель; СПАДАРУ! не адвалакай.