Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
 
Сыноў Корыных. Псальма. Песьня. Под Ягоны ў горах сьвятых.

Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
 
Любе СПАДАР брамы Сыёнскія болей за ўсі сялібы Якававы.

Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
 
Пачэсныя рэчы гукаюць празь цябе, места Божае. Сэля.

Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
 
Прыпомню Рагаў а Бабілён знаючым мяне. Вось, Піліста а Тыр із Эфіопаю скажуць: «Гэты там нарадзіўся».

А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго».
 
Але праз Сыён скажуць: «Тый а тый нарадзіўся ў іх», і сам Навышні мацніць яго!

ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях)
 
СПАДАР паліча пры сьпісаньню людаў: «Гэты там нарадаіўся». Сэля.

І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!»
 
І пяюны, як і скакуны, скажуць: «Усі жаролы мае ў Табе».