Псалтыр 22 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Кіраўніку хору: на лад “Ланя на сьвітаньні”. Псальм Давіда.
Кіраўніку хору. На лані ранічнай. Псальма Давідава.
Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты пакінуў мяне? Далёка ад спасеньня майго словы якатаньня майго.
Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.
Божа Мой! я гукаю ўдзень, але Ты не адказуеш, — і ночы, і не знаходжу супакою.
Але Ты — Сьвяты, Ты сядзіш па-над хвалою Ізраіля!
І Ты сьвяты перабываеш на хвалах Ізраеля.
На Цябе спадзяваліся бацькі нашыя, спадзяваліся, і Ты выратоўваў іх.
На Цябе спадзяваліся айцове нашыя; яны спадзяваліся, і Ты вывальніў іх.
Да Цябе крычалі яны і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся і не былі асаромленыя.
Да Цябе яны гукалі й былі выбаўляныя; на Цябе спадзяваліся і ня былі засаромленыя.
А я — чарвяк, а не чалавек, зьневажаны людзьмі і пагарджаны народам.
Але я чарвяк, а не людзіна, зьняважаны чалавекам й грэбаваны людам.
Усе, якія бачаць мяне, кпяць з мяне, крывячы вусны і ківаючы галовамі:
Усі, што бачаць мяне, сьмяюцца зь мяне, яны зяваюць на мяне, яны ківаюць галавою, кажучы:
«Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!»
«Ён здаўся на СПАДАРА; няхай выбаве яго, няхай спасець яго, калі прыяе яму».
Але Ты выцягнуў мяне з чэрава [маці], пры грудзях маці маёй [напоўніў] мяне спадзяваньнем.
Гэтаж Ты вывеў мяне із жывата; Ты супакоіў мяне ля пелькаў маці мае.
На Цябе я пакінуты ад улоньня [маці]; ад чэрава маці маёй Ты — мой Бог!
На Цябе я пакінены ад дзетніцы, ад жывата маці мае Ты Бог мой.
Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!
Не здаляйся ад мяне, бо немарасьць блізка, і няма памачніка.
Мяне абступілі дужыя быкі, бугаі Башанскія атачылі мяне.
Шмат быкоў акружыла мяне, дужыя Вашанскія абступілі мяне;
Яны разявілі ляпы свае на мяне, быццам леў, які [прагне] здабычы і рыкае.
Шырака рашчынілі на мяне пыскі свае, як ірвучы а равучы леў.
Я выліўся, быццам вада, і разьдзяліліся ўсе косткі мае. Сталася сэрца маё як воск, растапілася ў нутры маім.
Як вада, я разьліўся, разлучыліся ўсі косьці мае; сталася сэрца мае, як воск, растаіла сярод нутра майго.
Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.
Высахла, як чэрап, сіла мая, і язык мой прыліп да паднябеньня, і ў пыл сьмяротны Ты зьвёў мяне.
Бо сабакі абступілі мяне, грамада злачынцаў атачыла мяне, яны прабілі рукі мае і стопы мае.
Бо сабакі апанавалі мяне, чарада ліхадзеяў абступаюць мяне, прабалі рукі а ногі мае.
Можна палічыць усе косткі мае. Яны глядзяць, на мяне ўглядаюцца.
Я магу палічыць усі косьці свае. Яны ўглядаюцца й бачаць мукі мае.
Яны падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя.
Дзеляць адзецьці мае мяжсобку і праз убор мой кідаюць на жэрабя.
Але Ты, ГОСПАДЗЕ, не аддаляйся ад мяне! Моцнасьць мая, пасьпяшайся мне на ўспамогу!
Але Ты, СПАДАРУ, не аддаляйся; сіла мая! на помач імне пабарзьдзі;
Выратуй ад мяча душу маю, з пашчы сабак адзіную маю.
Выбаві ад мяча душу маю, ад лапы сабакі адзіную маю.
Збаў мяне з пашчы ільвінае, і з рагоў аднарога адкажы мне!
Выбаві мяне ад ляпы лява, ад рог тура. Адкажы імне.
Дык я буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, сярод царквы буду хваліць Цябе.
Азнаймлю імя Твае братом сваім, сярод грамады выхвалю Цябе.
Вы, якія баіцёся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!
Каторыя баіцеся СПАДАРА, хваліце Яго. Усе насеньне Якавава, усьціце Яго! і бойцеся Яго, усе насеньне Ізраелява!
Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.
Бо Ён не пагрэбаваў а ня збрыдзіў мукаў беднага, і не схаваў віду Свайго ад яго; і гуканьне ягонае да Яго пачуў.
Пра Цябе хвала мая ў царкве вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, якія баяцца Цябе.
Ад Цябе хвала мая ў грамадзе вялікай; зьдзею абраканьні свае перад тымі, што баяцца Яго.
Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, якія шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!
Ядуць лагодныя й сыцяцца, выхваляюць СПАДАРА шукаючыя Яго; хай сэрцы вашыя жывуць на векі;
Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.
Успомняць і навернуцца да СПАДАРА ўсі канцы зямлі, і паклоняцца перад Табою ўсі радзімы народаў;
Бо ГОСПАДУ [належыць] валадараньне і панаваньне над народамі.
Бо ў СПАДАРА гаспадарства, і Ён пануе над народамі.
Будуць есьці і паклоняцца [перад Ім] усе заможныя зямлі; упадуць перад абліччам Ягоным усе, якія ў пыл зыходзяць і ня могуць захаваць пры жыцьці душу сваю.
Елі й кланяліся ўсі сытыя зямлі; перад Ім сьхінуцца зыходзячыя ў пыл, а душы свае не захаваюць пры жыцьцю.
Насеньне [маё] будзе служыць Яму і будзе называцца Госпадавым у пакаленьні.
Насеньне будзе служыць Яму, наказаваць праз СПАДАРА пакаленьню.
Прыйдуць і будуць апавядаць народу, што мае нарадзіцца, праведнасьць Ягоную, бо Ён [такое] зрабіў.
Прыйдуць і паведаюць народжанаму люду, бо Ён учыніў гэта.