Псалтыр 24 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
 
Псальма Давідава. СПАДАРУ зямля а паўніня яе, сьвет і жывучыя на ім;

Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.
 
Бо на морах Ён заклаў яе і на рэках умацаваў яе.

Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДА, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым?
 
Хто ўзыйдзе на гару СПАДАРОВУ? і хто падыймецца на сьвятым месцу Ягоным?

Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна,
 
Тый, у каго нявінныя рукі й прасьветнае сэрца, хто не падыйме да марнасьці душы свае і не прысягае ашукна;

той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.
 
Такі адзяржыць дабраславенства ад СПАДАРА і справядлівасьць ад Бога спасеньня свайго.

Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
 
Такі род тых, што скумаюць Яго, шукаюць віду Твайго, Божа Якаваў! Сэля.

Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
 
Падымайце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўзыйдзе Кароль сьці!

Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД магутны ў бітве.
 
Хто гэты Кароль сьці? СПАДАР моцны а магучы, СПАДАР магучы ў бітве.

Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
 
Падыйміце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўвыйдзе Кароль сьці!

Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)
 
Хто Ён гэты Кароль сьці? СПАДАР войскаў, Ён — Кароль сьці! Сэля.