Псалтыр 24 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.
Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.
Бо Ён заснаваў яе на марах і ўмацаваў на рэках.
Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДА, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым?
Хто падымецца на гару Госпадаву або хто стане на святым месцы Яго?
Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна,
Бязгрэшны рукамі і чысты сэрцам, хто не ўзняў душу сваю да марнасцей і не прысягнуў падступна.
той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.
Гэтакі атрымае дабраславенне ад Бога і апраўданне ад Бога, свайго Збаўцы.
Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
Такі вось ёсць род тых, што шукаюць Бога, тых, што шукаюць аблічча Бога Якубава.
Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.
Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД магутны ў бітве.
Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад дужы і магутны, Госпад магутны ў бітве.
Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.
Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)
Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад магуццяў, вось хто такі Валадар Славы.