Псалтыр 145 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
 
Хваленні. Давіда. АЛЕФ. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя.

Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.
 
БЭТ. Кожны дзень буду дабраслаўляць Цябе і хваліць імя Тваё вечна і ў векі вечныя.

Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.
 
ГІМЭЛЬ. Вялікі Госпад і вельмі варты хвалы, і няма спасціжэння велічы Яго.

Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
 
ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.

Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.
 
ГЭ. Гавораць пра ўзвышнасць славы велічнасці Тваёй і абвяшчаюць цуды Твае.

Пра магутнасьць [дзеяньняў] страшных Тваіх няхай гавораць яны; а я пра веліч Тваю буду абвяшчаць.
 
ВАЎ. І кажуць пра магуцце пострахаў Тваіх і расказваюць пра вялікасць Тваю.

Успаміны пра вялікую добрасьць Тваю яны будуць пераказваць і весяліцца дзеля праведнасьці Тваёй.
 
ДЗАЙН. Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.

Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.
 
ГЭТ. Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вялікай міласэрнасці.

Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.
 
ТЭТ. Ласкавы Госпад да ўсіх, і літасць Яго — над усімі справамі Яго.

Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!
 
ЁД. Хай вызнаюць Цябе, Госпадзе, усе тварэнні Твае; і святыя Твае дабраслаўляць будуць Цябе.

Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць,
 
КАФ. Хай кажуць пра славу Валадарства Твайго і хай гавораць пра моц Тваю,

каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.
 
ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.

Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — у-ва ўсіх пакаленьнях.
 
НУН. Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.

Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падымае ўсіх прыгнечаных.
 
САМЭК. Госпад падымае ўсіх, што падаюць, і падтрымлівае ўсіх зняможаных.

Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час.
 
АІН. Вочы ўсіх з надзеяй глядзяць на Цябе, і Ты дасі ім ежу ў час належны.

Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.
 
ФЭ. Ты адкрываеш руку Тваю і напаўняеш кожную жывёлу.

Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх.
 
САДЭ. Госпад справядлівы на ўсіх дарогах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.
 
КОФ. Госпад блізкі тым, што прызываюць Яго, усім, якія прызываюць Яго ў праўдзе.

Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.
 
РЭС. Спаўняе ён просьбу тых, што шануюць Яго, і пачуе іх кліканне, і збавіць іх.

ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.
 
СІН. Госпад апякуецца над усімі, хто любіць Яго, а ўсіх грэшнікаў нішчыць.

Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
 
ТАЎ. Хай хваляць Госпада вусны мае, і хай усякае стварэнне дабраслаўляе святое імя Яго ў векі вечныя.