Псалтыр 124 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —
Песьня на ўступцох. Давідава. Калі б не СПАДАР быў із намі, — хай жа скажа Ізраель, —
калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,
Калі б не СПАДАР быў із намі, як паўстаў на нас чалавек,
тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас,
То жывых праглынулі б яны нас; як гнеў іхны ўзгарэўся на нас,
тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,
То воды залілі б нас, рака перайшла б над душамі нашымі;
тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.
Тады прайшлі б над душою нашаю самадыйныя воды.
Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.
Будзь дабраславёны, СПАДАРУ, што ня даў нас, як здабытак, на зубы іхныя.
Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!
Душа наша, як птушка, уцякла з пасадкі паляўнічых; пасадка разьбіта, і мы ўцяклі.
Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
Помач наша ў імені СПАДАРОВЫМ, Каторы ўчыніў нябёсы й зямлю.