Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —
 
Песьня ўзыходжаньняў. Тыя, што ўсклалі надзею на Госпада, як гара Сыён: не пахісьнецца давеку той, хто жыве ў Ерусаліме.

калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,
 
Горы навокал яго, і Госпад навокал народу свайго цяпер і давеку.

тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас,
 
Бо Госпад не пакіне жазла грэшнікаў над лёсам праведных, каб праведнікі не працягвалі рук сваіх да беззаконьняў.

тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,
 
Госпадзе, будзь добрым для добрых і праведных сэрцам.

тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.
 
А схільных да хітрыкаў Госпад адвядзе разам з тымі, што чыняць беззаконьне. Мір Ізраілю.

Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.
 

Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!
 

Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.