Псалтыр 135 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана
Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДА,
Алілуя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо павек міласэрнасьць Яго;
якія стаіцё ў Доме ГОСПАДА, у панадворках Дому Бога нашага!
дзякуйце Богу багоў, бо павек міласэрнасьць Яго.
Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.
Дзякуйце Уладару ўладароў, бо павек міласэрнасьць Яго;
Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.
дзякуйце адзінаму, хто чыніць вялікія цуды, бо павек міласэрнасьць Яго;
Бо ведаю я, што ГОСПАД вялікі, і Госпад наш — па-над усімі багамі.
хто розумам нябёсы стварыў, бо павек міласэрнасьць Яго,
Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і ў-ва ўсіх бяздоньнях.
умацаваў зямлю на водах, бо павек міласэрнасьць Яго;
Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.
стварыў сьветачы вялікія, бо павек міласэрнасьць Яго:
Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.
сонца, каб кіравала днём, бо павек міласэрнасьць Яго,
Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.
месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо павек міласэрнасьць Яго;
Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных:
хто паразіў Ягіпет з першароднымі іх, бо павек міласэрнасьць Яго,
Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану.
і вывеў Ізраіля з-пасярод іх, бо павек міласэрнасьць Яго,
І аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
рукою моцнаю і плячом высокім, бо павек міласэрнасьць Яго;
ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне!
разьдзяліў Чырвонае мора, бо павек міласэрнасьць Яго,
Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх.
і перавёў Ізраіля пасярод яго, бо павек міласэрнасьць Яго,
Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
і ўкінуў фараона і войска яго ў Чырвонае мора, бо павек міласэрнасьць Яго;
Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць;
перавёў народ свой праз пустыню, бо павек міласэрнасьць Яго;
маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх.
паразіў каралёў вялікіх, бо павек міласэрнасьць Яго,
Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.
і пазабіваў каралёў моцных, бо павек міласэрнасьць Яго:
Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
Сіхона, караля амарэйскага, бо павек міласэрнасьць Яго,
Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
і Ога, караля васанскага, бо павек міласэрнасьць Яго;
Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя!
і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо павек міласэрнасьць Яго,