Псалтыр 68 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.
Кіраўніку хору. Пра тых, што маюць перамяніцца. Псалом Давіда.
Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.
Ратуй мяне, Божа, бо воды дайшлі да душы маёй.
Як разносіцца [ветрам] дым, так Ты разьвееш іх; як топіцца воск перад абліччам агню, так бязбожнікі загінуць перад абліччам Божым.
Я заграз у глыбокай твані, і няма на чым стаць; увайшоў у глыбіні марскія, і бура затапіла мяне.
А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.
Я зьнямогся ад крыку, горла маё ахрыпла, вочы саслаблі, выглядаючы Бога майго.
Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.
Тых, што ненавідзяць мяне без прычыны, размножылася больш, як валасоў на галаве маёй. Дужымі сталі ворагі мае, што несправядліва перасьледуюць мяне: я аддаў тое, чаго ня браў.
Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,
Божа, Ты пазнаў нярозум мой, і правіны мае не схаваныя ад Цябе.
Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.
Хай не пасаромеюцца з-за мяне тыя, што спадзяюцца на Цябе, Госпадзе, Госпадзе сілаў; і хай не бянтэжацца з-за мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!
Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях)
Бо дзеля Цябе я цярпеў зьнявагі, сорам пакрыў твар мой.
зямля дрыжала, і нябёсы тапіліся перад абліччам Бога, і гэты Сыён [дрыжаў] перад абліччам Бога, Бога Ізраіля.
Я стаў чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.
Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў.
Бо рупнасьць пра дом Твой зьядала мяне і зьнявагі тых, што зьневажаюць Цябе, пáлі на мяне.
Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа.
І ўпакорыў я постам душу маю, і гэта стала мне ў ганьбу.
Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска.
За вопратку я ўзяў сабе зрэб’е, і стаў я для іх пагалоскай.
Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу!
Супраць мяне пляткарылі тыя, што сядзяць у браме, і пра мяне пяялі песьні тыя, што п’юць віно.
Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.
А я, Госпадзе, з малітваю маёй да Цябе: час спрыяльны, Божа! У велічы міласэрнасьці Тваёй выслухай мяне ў праўдзе збаўленьня Твайго.
Калі Усемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне.
Выратуй мяне з твані, каб я не заграз: хай выбаўлюся ад тых, што ненавідзяць мяне, і ад водных глыбіняў.
Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан.
Хай не затопіць мяне навала вады, хай бездань не праглыне мяне; і хай калодзезь не зачыніць нада мною вуснаў сваіх.
Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
Выслухай мяне, Госпадзе, бо ласкавая міласьць Твая; у велічы міласэрнасьці Тваёй глянь на мяне.
Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці.
Не адвяртай твару Твайго ад слугі Твайго, бо я прыгноблены: хутка пачуй мяне.
Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.
Прыслухайся да душы маёй і выратуй яе; дзеля ворагаў маіх збаў мяне.
Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)
Бо Ты ведаеш ганьбу маю, мой сорам і маю няславу; перад Табою ўсе тыя, што прыгнятаюць мяне.
Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Госпад над крыніцаю сьмерці.
Зьнявагі дачакалася душа мая і няшчасьця; і чакаў я, каб хто мне паспагадаў, і не было; і хто б мяне суцешыў — і не знайшоў.
Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх.
І далі мне есьці жоўць, а калі сьмягнуў, напаілі мяне воцатам.
Сказаў Госпад: «З Башану вярну, вярну з глыбіняў марскіх,
Хай стол іх стане пасткаю для іх, і адплатаю, і спакусаю.
каб змачыў нагу тваю ў крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў».
Хай вочы іх зацьмяцца, каб ня бачылі; і сагні назаўсёды хрыбет іх.
Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго і Валадара майго ў сьвятыні:
Вылі на іх абурэньне Тваё, і лютасьць гневу Твайго хай абдыме іх.
сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне — дзяўчыны з бубнамі.
Хай дом іх стане пусты, і хай ня будзе нікога, хто жыў бы ў палатках іх,
У зграмаджэньні дабраслаўляйце Бога, ГОСПАДА, [вы, што] з крыніцы Ізраіля!
бо яны перасьледавалі таго, каго Ты паразіў, і павялічвалі боль ад ранаў маіх.
Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Завулёна, князі Нэфталі.
Да беззаконьня іх дадай беззаконьне, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю.
Загадаў Бог твой моцы тваёй! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў!
Хай выкрасьляць іх з кнігі жывых і з праведнымі хай не запішуць.
Дзеля сьвятыні Тваёй у Ерусаліме валадары будуць прыносіць дары.
Я бедны і спакутаваны: збаўленьне Тваё, Божа, хай падтрымае мяне.
Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць [ніцма перад] кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, якія жадаюць вайны!
Буду хваліць песьняю імя Бога майго, усхваленьнем узьвялічу Яго.
Прыйдуць магнаты з Эгіпту, Куш працягне рукі свае да Бога.
І гэта будзе Богу больш прыемна, чым цяля маладое, у якога растуць рогі і капыты.
Валадарствы зямлі, сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Сэлях)
Хай убачаць гэта ўбогія і ўзрадуюцца: шукайце Бога, і будзе жыць душа ваша.
Які сядзіць на нябёсах, нябёсах адвечных. Вось, Ён дае голас Свой, голас моцы Сваёй!
Бо Госпад выслухаў убогіх і не пагардзіў вязьнямі сваімі.
Прызнайце моц Божую! Над Ізраілем слава Ягоная, і моц Ягоная — у аблоках.
Хай хваляць Яго неба і зямля, мора і ўсё, што рухаецца ў ім.
Страшны Ты, Божа, у сьвятыні Тваёй, Бог Ізраіля. Ён дае сілу і магутнасьць народу [Свайму]. Дабраслаўлёны Бог!
Бо Госпад збавіць Сыён, і збудуюцца месты юдэйскія, і паселяцца там, і атрымаюць яго ў спадчыну;