Псалтыр 108 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Сьпеў. Псальм Давіда.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Божа, не замоўчвай усхваленьня майго!

Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!
 
Бо вось вусны грэшніка і вусны хітрага раскрыліся супраць мяне, гаварылі на мяне языком хлусьлівым,

Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!
 
і атачылі мяне словамі нянавісьці, і напалі на мяне без прычыны.

Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
 
Замест таго каб любіць мяне, яны ўзьвялі паклёп на мяне — а я маліўся.

бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
 
І плацілі мне злом за дабро і нянавісьцю за любоў маю.

Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
 
Пастаў над ім грэшніка, і хай д’ябал стане праваруч яго.

Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
 
Калі стане судзіцца, хай будзе асуджаны і грэхам хай будзе малітва яго.

Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.
 
Хай дні яго будуць кароткія, а годнасьць яго хай зойме іншы.

Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!
 
Хай сыны яго стануць сіротамі, а жонка яго ўдавою.

Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!»
 
Хай дзеці яго туляюцца бяздомныя і жабруюць, хай выганяць іх з дамоў іх.

Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
 
Хай ліхвяр спагоніць з яго ўсё, што ён мае, і хай чужыя абрабуюць дабытак яго.

Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
 
Хай ня мае ён заступніка, хай ня будзе міласэрнага для сіротаў яго.

Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
 
Хай будуць выгубленыя дзеці яго, хай згіне імя яго ў адным пакаленьні.

З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.
 
Хай прыгадаецца перад Госпадам беззаконьне бацькоў яго, і грэх маці яго хай ня будзе загладжаны: