Псалтыр 10 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі?
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда. На Госпада спадзяваўся я, як жа вы кажаце душы маёй: «Ляці, быццам птушка, у горы»?

Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага. Няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.
 
Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы ў калчане, каб упоцемку страляць у праведных сэрцам.

Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.
 
Бо што ты зрабіў, яны разбурылі; а праведнік што ўчыніў?

Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. «Няма Бога!» — усе думкі ў яго.
 
Госпад у сьвятым храме сваім, Госпад — на небе пасад Яго. Вочы Яго глядзяць на ўбогага, зрэнкі Яго выпрабоўваюць сыноў людзкіх.

Шляхі ягоныя пасьпяховыя ў-ва ўсякі час; суды Твае высока аддаленыя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.
 
Госпад выпрабоўвае праведнага і нязбожнага, а хто любіць няправеднасьць, ненавідзіць душу сваю.

Ён гаворыць у сэрцы сваім: «Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]».
 
Ён пралье дажджом на грэшнікаў сеці; агонь, і сера, і бурны вецер — частка чашы іх.

Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, ашуканства і здрады; пад языком ягоным — ліхота і злачынства.
 
Бо Госпад справядлівы і палюбіў праўду. Твар Яго бачыць праведнасьць.

Ён сядзіць у засадзе на загуменьнях, у таемным месцы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым.
 

Ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сетку сваю.
 

Ён згінаецца, туліцца [да зямлі], і ад моцы ягонай гіне шмат нешчасьлівых.
 

Ён кажа ў сэрцы сваім: «Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!»
 

Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!
 

Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: «Ты ня будзеш шукаць [гэтага]»?
 

Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Тваёй. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.
 

Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго нельга было знайсьці.
 

ГОСПАД — Валадар на вякі вечныя; пагане счэзнуць з зямлі Ягонай.
 

Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,
 

каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!