Псалтыр 69 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Давіда.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда на ўспамін аб збаўленьні.

Збаў мяне, Божа, бо воды да душы маёй даходзяць!
 
Божа, просьбу маю аб дапамозе ўваж; Госпадзе, пасьпяшы з дапамогаю мне.

Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я патрапіў у глыбіню водную, і цячэньне мяне падхапіла.
 
Хай асаромяцца і зьбянтэжацца тыя, што шукаюць душы маёй; хай павернуць назад і сумеюцца тыя, што жадаюць мне зла;

Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.
 
хай зараз павернуць назад з сорамам тыя, што кажуць мне: «Добра, добра яму так».

Больш, чым валасоў на галаве маёй, тых, што мяне ненавідзяць без прычыны, узмацніліся тыя, што нішчаць мяне, ворагі мае падступныя. Чаго не рабаваў, мушу аддаваць.
 
Хай радуюцца і цешацца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе, Божа; і хай тыя, што любяць збаўленьне Тваё, кажуць заўсёды: «Хай узьвялічыцца Госпад!»

Божа, Ты ведаеш дурасьць маю, і правіны мае ад Цябе не схаваныя.
 
А я бедны і ўбогі: Божа, дапамажы мне. Ты мой памочнік і Збаўца: Госпадзе, не пазьніся!

Ня дай праз мяне асароміцца тым, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, ГОСПАД Магуцьцяў; ня дай праз мяне асароміцца тым, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!
 

Бо дзеля Цябе я ганьбу зношу, і сорамам пакрыта аблічча маё.
 

Я стаўся чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.
 

Бо руплівасьць пра Дом Твой зьядае мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьневажаюць, зыйшлі на мяне.
 

І плакала ў посьце душа мая, і сталася гэта зьнявагай мне.
 

І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.
 

Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру.
 

А я да Цябе малюся, ГОСПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!
 

Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!
 

Няхай не падхопіць мяне цячэньне водаў, няхай не праглыне мяне глыбіня, і няхай не сашчэміць нада мною калодзеж вуснаў сваіх.
 

Пачуй мяне, ГОСПАДЗЕ, бо добрая міласэрнасьць Твая! Паводле вялікай літасьці Тваёй павярніся да мяне.
 

І не хавай аблічча Твайго перад слугою Тваім, бо я прыгнечаны; хутчэй адкажы мне!
 

Наблізься да душы маёй, барані яе; насупраць ворагам маім выбаў Ты мяне!
 

Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і зьнявагу маю; перад Табою ўсе, што перасьледуюць мяне.
 

Ганьба разьбіла сэрца маё, і я ў роспачы; я спадзяваўся на спачуваньне, і ня маю яго, і на пацяшальнікаў, і не знайшоў іх.
 

Яны далі мне замест стравы жоўць, і, калі я смагнуў, напаілі мяне воцатам.
 

Няхай станецца стол іхні перад абліччам іхнім пасткаю, і бясьпечнасьць — сілом.
 

Няхай зацемрацца вочы іхнія, каб ня бачылі, няхай сьцёгны іхнія заўсёды дрыжаць!
 

Вылі на іх ярасьць Тваю, і жар гневу Твайго няхай дагоніць іх!
 

Няхай апусьцее сяліба іхняя, у намётах іхніх няхай ніхто не жыве!
 

Бо таго, каго Ты б’еш, яны перасьледуюць, і пра боль таго, каго Ты параніў, яны абвяшчаюць.
 

Дадай беззаконьне да беззаконьня іхняга і ня дай ім прыйсьці да праведнасьці Тваёй.
 

Няхай будуць выкрэсьленыя з кнігі жывых і ня будуць запісаныя разам з праведнікамі.
 

А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!
 

Я буду хваліць імя Божае сьпевам і ўзьвялічваць Яго з падзякаю.
 

І будзе гэта больш даспадобы ГОСПАДУ, чым вол, бык з рагамі і капытамі.
 

Угледзяць [гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца; і ў вас, што Бога шукаеце, няхай ажыве сэрца вашае!
 

Бо ГОСПАД выслухоўвае бедных і вязьнямі Сваімі не пагарджае.
 

Няхай хваляць Яго неба і зямля, і мора, і ўсё, што рухаецца ў іх.
 

Бо збавіць Бог Сыён, і адбудуе гарады Юды, і яны паселяцца там, і возьмуць у спадчыну іх.
 

І насеньне слугаў Ягоных у спадчыну іх атрымае, і той, хто любіць імя Ягонае, жыць будзе ў іх.