Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Шчасьлівыя ўсе, што баяцца Госпада, што ходзяць шляхамі Яго.

Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
 
Плады працы рук тваіх спажываць будзеш: шчасьлівы ты, і добра табе будзе.

Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
 
Жонка твая быццам пладавіты куст вінаградны ў зацішшы дому твайго;

Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.
 
сыны твае як аліўныя парасткі вакол стала твайго.

Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
 
Так будзе блаславёны той, хто баіцца Госпада.