Псалтыр 140 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
Псалом Давіда. Госпадзе, я клікаў Цябе: выслухай мяне; будзь уважлівы да голасу маленьня майго, калі я клічу Цябе.
Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!
Хай малітва мая ўзыдзе да Цябе, быццам кадзіла, і ахвярай вячэрняй будзе ўздыманьне рук маіх.
Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,
Пастаў, Госпадзе, варту вуснам маім і дзьверы для аховы губ маіх.
навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)
Ня дай ухіліцца сэрцу майму да злачынных словаў для апраўданьня ў грахах з людзьмі, якія чыняць беззаконьне, і каб мне ня быць заадно з выбранымі іх.
Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.
Праведнік будзе па-добраму навучаць і дакараць мяне, але алей грэшніка хай не намасьціць галавы маёй; дый малітва мая хай ня будзе даспадобы ім.
Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)
Судзьдзі іх былі праглынутыя каля скалы; яны пачуюць словы мае, бо яны лагодныя.
Сказаў я да ГОСПАДА: «Ты — мой Бог!» Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на голас маленьня майго!
Як глыба зямлі раздрабляецца на зямлі, так косьці іх параскіданыя па апраметнай.
ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву маю ў дзень бітвы.
Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, зьвернутыя вочы мае; на Цябе спадзяюся: не адымі душы маёй.
Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)
Сьцеражы мяне ад сеці, што на мяне паставілі, ад пасткі тых, што чыняць беззаконьне.
Няхай галовы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!
Грэшнікі ўпадуць у сець сваю; я адзін застаюся, пакуль не перайду.
Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!
Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.
Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.
І будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!