Псалтыр 83 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Аляксандара Надсана
Сьпеў. Псальм Асафа.
Кіраўніку хору. На Гэфскіх прыладах (на тачылах). Псалом. Сыном Карэевым.
Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!
Якія любыя сялібы Твае, Госпадзе сілаў!
Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву.
Душа мая зьнемагае і тужыць па дварах Гасподніх, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся ў Богу жывым.
Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.
Бо і верабей знайшоў сабе жыльлё, і туркаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятаў сваіх, — алтары Твае, Госпадзе сілаў, Уладару мой і Божа мой.
Яны сказалі: «Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей».
Шчасьлівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, павек вякоў будуць яны славіць Цябе.
Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет
Шчасьлівы муж, якому дапамога яго ёсьць у Цябе: у сэрцы сваім ён наважыўся на ўзыход
намёты Эдому і Ізмаэльцы, Мааў і Агаране,
далінаю плачу да месца, якое Бог прызначыў, бо за гэта Заканадавец дасьць блаславеньне.
Геваль і Амон, і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.
Пойдуць яны ад сілы да сілы, Бог багоў явіцца ў Сыёне.
І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лота. (Сэлях)
Госпадзе, Божа сілаў, выслухай малітву маю, пачуй, Божа Якуба!
Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну каля ручая Кішон,
Заступнік наш, Божа, азірніся і глянь на твар памазаньніка Твайго!
якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.
Сапраўды, адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячы; жадаю лепш быць нязначным у доме Бога майго, як жыць у палатках грэшнікаў.
Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,
Бо Госпад любіць міласьць і праўду, Бог дае ласку і славу. Госпад не пазбавіць дабротаў тых, што ў нявіннасьці ходзяць.
якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!»
Госпадзе, Божа сілаў, шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца.
Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!
Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,
гэтак Ты перасьледуй іх бурай Тваёю і віхурай Тваёй напалохай!
Напоўні сорамам абліччы іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.
Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,
і даведаюцца, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.