Псалтыр 61 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.
 
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма Давідава.

Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!
 
Пачуй мае галашэньне, Божа, выслухай малітву маю.

Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!
 
З канца зямлі гукаю да Цябе, як сэрца мае мляўкае; на скалу, вышшую за мяне, узьвядзі мяне;

Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.
 
Бо Ты быў уцёкам маім, моцнаю вежаю супроці непрыяцеляў.

Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях)
 
Буду жыць у будане Тваім на векі, схаваюся ў схове крылаў Тваіх (Сэля);

Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.
 
Бо Ты, Божа, пачуў абятніцы мае, Ты даў імне спадак тых, што баяцца імені Твайго.

Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне,
 
Дні да дзён каралёвых Ты дадай, а гады ягоныя з роду да роду;

Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго!
 
Няхай сядзіць вечна перад Богам; прызнач ласку а праўду сьцерагчы яго.

Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.
 
І буду заўсёды пяваць імені Твайму, каб заладзіць абятніцы свае дзень удзень.