Выхад 35 разьдзел
Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Такім чынам, сабраўшы ўсю грамаду сыноў Ізраэля, ён сказаў ім: «Вось што загадаў Госпад, каб споўнілася.
І сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Вось што загадаў Госпад споўніць:
Шэсць дзён працуйце, а сёмы дзень хай будзе вам святы, субота і адпачынак для Госпада; хто будзе працаваць у той дзень, загіне.
Шэсьць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень будзе вам сьвяты, субота і адпачынак для Госпада. Хто будзе працаваць у той дзень, будзе пакараны сьмерцю.
Не распальвайце агню ў дзень суботні ва ўсіх жытлах вашых».
Не распальвайце агню ў дзень суботні ва ўсіх жытлах вашых».
І сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраэля: «Вось што загадаў Госпад, кажучы:
І далей гаварыў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраэля: «Вось што загадаў Госпад, кажучы:
“Вылучыце ў сябе дары для Госпада”. Кожны добраахвотна і са шчыраю душою хай зложыць гэта для Госпада: золата, і срэбра, і медзь,
Выдзяліце ў сябе дары для Госпада. Кожны па шчырасьці хай зложыць дар для Госпада: золата, серабро і медзь,
і пурпур, і гіяцынт, і чырвань і вісон, казіную поўсць
фіялетавы пурпур і чырвоны, і кармазын, і вісон, поруч казіную воўну,
і шкуры бараноў, пафарбаваныя ў чырвоны колер, і шкуры сінія, таксама дрэва акацыі
скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры дэльфінаў, а такжа дрэва акацыі,
і алей для каганцоў, і вострыя духмяныя рэчывы, каб прыгатаваць алейкі і найсаладзейшае курэнне,
алей у сьвечнікі, пахнілы на выраб алею памазаньня і пахкіх кадзілаў,
камяні оніксавыя і самацветы на аздабленне эфода і нагрудніка.
камяні оніксу і каштоўныя каменьні для аздобы эфоду і нагрудніка.
Хто з вас мудры, хай прыйдзе і робіць, што загадаў Госпад, гэта значыць:
Хто з вас здольны, хай прыйдзе і робіць, што загадаў Госпад:
скінію і палатку яе, і пакрыцце, аплікі і дошкі з жэрдкамі, слупы і падножжы іх;
Скінію і палатку яе, і пакрыцьці, кручкі, дошкі з жэрдкамі, і падножкі іх;
каўчэг і жэрдкі, перамольню і заслону, якая вешаецца перад ёй;
Каўчэг і насілы, накрыўку і заслону, якая прыкрывае яе,
стол з жэрдкамі, і з пасудзінамі, і з хлябамі пакладнымі;
стол з насіламі і з усімі яго начыньнямі, поруч з хлебам пакладным;
падсвечнік, каб падтрымліваць лямпы, пасудзіны яго, і лямпы, і алей на сілкаванне лямп;
сьвечнік на асьвячэньні з усімі яго прыналежнасьцямі, лямпы разам з алеем на асьвячэньне,
ахвярнік каджэння і жэрдкі, і алей для намашчэння, і кадзіла з вострых духмяных рэчываў; заслону на ўваход у палатку;
ахвярнік каджэньня з насіламі, алей для памазаньня, пахкае кадзіла і заслону на ўваход у скінію;
ахвярнік цэласпалення і ягократы медныя з жэрдкамі і пасудзінамі яго, таз з яго падножжам;
ахвярнік цэлапаленьня зь медзянымі кратамі, з насіламі і ўсімі яго прыналежнасьцямі, умывальнік зь яго падставаю;
заслона для ўваходу ў панадворак са слупамі і падножжамі;
заслоны на ўваход у панадворак зь вяроўкамі да іх;
калкі скініі і панадворка з ланцужкамі іх;
калкі скініі і калкі панадворку зь вяроўкамі да іх;
шаты тканыя, што ўжываюцца ў час служэння ў свяцілішчы, святыя шаты для Аарона святара і шаты для сыноў яго, каб служылі Мне святарамі».
шаты для паслугі ў сьвятыні, сьвятыя шаты для Аарона сьвятара, і для сыноў яго, каб служылі сьвятарамі».
Адышоў з вачэй Майсея ўвесь сход сыноў Ізраэля,
Пасьля адыйшоў ад Майсея ўвесь сход сыноў Ізраэля,
і прыйшоў кожны, хто быў з найшчырэйшай душою, і прынёс добраахвотна дары для Госпада на пабудову палаткі сустрэчы і што трэба было для служэння і шатаў святых.
і пайшоў кожны добрай волі, і прынёс ахвотна дары для Госпада на пабудову Палаткі Сустрэчы, і што трэба было для служэньня і шатаў сьвятых.
Мужчыны і жанчыны, усе добраахвотна прыносілі заколкі і завушніцы, пярсцёнкі і бранзалеты; і ўсякая залатая рэч была выдзелена ў дар Госпаду.
Мужчыны і жанчыны, усе дабравольна прыносілі колцы, завушніцы, пярсьцёнкі і нашыйнікі; і ўсякае начыньне з золата было выдзелена ў дар Госпаду.
Калі хто меў гіяцынт і пурпур, чырвань, вісон і казіную поўсць, барановы шкуры, пафарбаваныя ў чырвоны колер, і шкуры сінія,
А таксама фіялетавы і чырвоны пурпур, кармазын, вісон і казіную воўну, скуры баранаў, фарбаваныя на чырвона, і скуры дэльфінаў прыносілі ўсе, каторыя мелі іх у сябе.
металы срэбра і медзі, дрэва акацыі на ўсякі ўжытак, прыносілі Госпаду.
Таксама серабро, і медзь, і дрэва акацыі на ўсякі ўжытак ахвяроўвалі Госпаду.
Таксама і жанчыны ўмелыя далі тое, што пралі: гіяцынт і пурпур, і чырвань, і вісон,
Таксама і жанчыны ўмелыя, якія пралі фіялетавы і чырвоны пурпур, кармазын і вісон,
і казіную поўсць, добраахвотна ўсе прыносячы.
і казіную воўну, дабравольна ўсе прыносілі.
А кіраўнікі прынеслі камяні оніксавыя, і самацветы для аздаблення эфода і нагрудніка,
А князі прыносілі каменьні оніксавыя і іншыя каштоўныя каменьні для аздабленьня эфоду і нагрудніку,
і вострыя духмяныя рэчывы, і алей, каб зрабіць каганцы, і каб прыгатаваць алейкі, і каб скласці кадзіла з найсаладзейшым пахам.
а па-за гэтым пахнідлы і алей ў свечнікі, і патрэбнае для вырабу алею памазаньня і пахкага кадзіла.
Усе мужчыны і жанчыны са шчырай душою прынеслі дары, каб адбыліся справы, якія Госпад загадаў праз пасрэдніцтва Майсея. Усе сыны Ізраэля прысвяцілі Госпаду добраахвотныя дары.
Усе сыны Ізраэля, мужчыны і жанчыны, каторых прынукала сэрца да складаньня дароў, патрэбных да выканання таго, што Госпад загадаў зрабіць за пасярэдніцтвам Майсея, прыносілі Госпаду дабравольна.
І Майсей прамовіў да сыноў Ізраэля: «Вось, Госпад паклікаў па імені Бесэлеэля, сына Ура, сына Гура з пакалення Юды;
Тады Майсей прамовіў да сыноў Ізраэля: «Вось жа Госпад паклікаў імя Бэцалеэля, сына Урыі, сына Гура з пакаленьня Юды,
і напоўніў яго Духам Божым, мудрасцю, і ўмеласцю, і ведамі на ўсякую справу,
і напоўніў яго Духам Божым і мудрасьцю, і ўмеласьцю, і ведаю на ўсякую працу
каб разумець і вырабляць з золата, срэбра і медзі,
для сплянаваньня і выкананьня работы ў золаце і серабры, і медзі,
каб разрэзваць і ўстаўляць каштоўныя камяні і каб рэзаць па дрэве — усё, што магчыма зрабіць па-майстэрску.
поруч да рэзаньня і ўстаўляньня каштоўных камянёў і для апрацоўкі дрэва і выкананьня ўсякае мастацкае работы.
Уклаў таксама ў сэрца яго, каб ён вучыў іншых, у яго самога і ў Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана.
Даў яму таксама ўмеласьць сэрца вучыць другіх, яму самому і Агаліябу, сыну Ахісамаха з пакаленьня Дана.
Напоўніў Ён іх абодвух мудрасцю, каб рабілі работу мастацкую ткача і вышывальшчыка па гіяцынце і пурпуры, і чырвані, і вісоне, і звычайнага ткача, што выконвае ўсякую работу і вынаходзіць штосьці новае».
І напоўніў Ён іх абодвух мудрасьцю, каб рабілі ўсякую работу мастацкую ткача і вышывальніка фіялетавага і чырвонага пурпуру, кармазыну, і вісону, і звычайнай тканіны, спаўняючы ўсякую работу і задумваючы такжа новыя рэчы.