Выхад 33 разьдзел
Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, выйдзі з гэтага месца, ты і народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай у зямлю, якою Я пакляўся Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы: “Дам яе семю твайму”.
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі і выйдзі адсюль з гэтага месца, ты і народ твой, каторы вывеў ты зь зямлі Эгіпецкай у зямлю, якую Я запрысяг Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы ім: Я дам яе патомству твайму.
І пашлю перад табой анёла, і выганю хананеяў, амарэяў, хетэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў,
І Я пашлю перад табой анёла, і выганю Хананейцаў, Амарэйцаў, Гетытаў, Пэрэзеяў, Гівеяў і Ебусеяў.
і ўвойдзеш ты ў зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Але Я Сам не пайду з табой, каб часам не знішчыць цябе па дарозе, бо ты — народ цвёрдага карка».
І ўвойдзеш ты ў зямлю, ацякаючую малаком і мёдам, але Я Сам не пайду з табой, каб цябе ня выгубіць па дарозе, бо ты — народ цьвёрдага карку».
Народ, чуючы гэтыя найганебнейшыя словы, заплакаў моцна, і ніхто не ўсклаў на сябе сваіх аздобаў, як звычайна.
Народ, чуючы гэтыя строгія словы, адзеўся ў жалобу і не ўсклаў на сябе сваіх аздобаў.
І сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: “Вы — народ цвёрдага карка; калі Я на адзін міг з’яўлюся ў грамадзе тваёй, Я вынішчу цябе. Зараз жа здымі аздабленне сваё, каб Я ведаў, што маю зрабіць з табою”».
Тады сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: Вы — народ цьвёрдага карку, і каб Я хоць хвілінку пайшоў пасярод цябе, вынішчыў бы цябе. Дык адкінь аздабленьні свае, а Я пагляджу, што маю зрабіць з табою».
Такім чынам, знялі сыны Ізраэля аздабленне сваё ля гары Гарэб.
І зьнялі сыны Ізраэля зь сябе аздобы перад адыходам з-пад гары Гарэб.
А Майсей, узводзячы палатку, паставіў яе па-за лагерам, паводдаль, і даў імя ёй — палатка сустрэчы. І кожны, хто хацеў звярнуцца да Госпада, ішоў да палаткі сустрэчы, што была па-за лагерам.
А Майсей ўзяў і паставіў палатку сабе за табарам, і назваў яе Палаткаю Сустрэчы. І кожны, хто хацеў зьвярнуцца да Госпада, ішоў да Палаткі Сустрэчы, каторая была па-за табарам.
І, калі Майсей ішоў да палаткі, увесь народ уставаў і стаяў кожны ля ўваходу ў сваю палатку; і глядзелі яны ўслед Майсею, аж пакуль ён не ўваходзіў у палатку.
Колькі разоў Майсей ішоў да Палаткі, увесь народ уставаў ля ўваходу ў свае палаткі і глядзеў на Майсея, аж пакуль ён не ўваходзіў у Палатку.
Калі ж ён уваходзіў у палатку, сыходзіў слуп воблачны і стаяў ля ўваходу ў палатку; і Госпад гаварыў з Майсеем,
Колькі ж разоў Майсей уваходзіў у Палатку, зыходзіў слуп воблачны і станавіўся ля ўваходу ў Палатку, і тады (Госпад) гаварыў з Майсеем.
калі ўсе бачылі, як слуп воблачны стаяў ля ўваходу ў палатку. І стаялі яны, і пакланяліся ля ўваходу ў свае палаткі.
А ўвесь народ бачыў, як слуп воблачны станавіўся ля ўваходу ў Палатку. І ўвесь народ падымаўся, і кожны пакланяўся ля ўваходу ў сваю палатку.
І гаварыў Госпад з Майсеем твар у твар, як звычайна гаворыць чалавек з сябрам сваім. І, калі Майсей вяртаўся ў лагер, слуга яго, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з сярэдзіны палаткі.
І гаварыў Госпад з Майсеем тварам у твар, як звычайна гаворыць чалавек зь сябрам сваім. Пасьля Майсей вяртаўся ў табар, а слуга ягоны, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з Палаткі.
І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”.
І сказаў Майсей Госпаду: «Вось жа Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але ня выявіў мне, каго пашлеш са мною. Ты ж сказаў: «Ведаю цябе па іменьні, і знайшоў ты ласку ў Мяне».
Такім чынам, калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе; ведай, што народ гэты — Твой народ».
Дык пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе і знайшоў спагаднасьць у вачах Тваіх. Ведай таксама, што народ гэты — гэта Твой народ».
І Госпад сказаў: «Аблічча Маё пойдзе, і Я дам табе супакой».
Госпад сказаў: «Воблік Мой пойдзе, і Я дам табе супакой».
І Майсей сказаў тады: «Калі Ты не пойдзеш Сам, то не выводзь нас з гэтага месца;
Майсей сказаў тады: «Калі Ты ня пойдзеш Сам з намі, то не выводзь нас з гэтага месца.
бо як будзе вядома, што я і народ Твой знайшлі ласку перад абліччам Тваім, калі Ты не пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, якія жывуць на зямлі?»
Па чым пазнаем я і народ Твой, што знайшлі мы ласку на віду Тваім, калі не па тым, што Ты пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, каторыя жывуць на зямлі?»
І сказаў Госпад Майсею: «Тое, пра што ты просіш, Я зраблю; таму што ты знайшоў ласку перада Мною і Я ведаю цябе па імю».
І сказаў Госпад Майсею: «Тое, пра што ты просіш, Я зраблю, таму што ты знайшоў ласку перад воблікам Маім і таму што Я ведаю цябе па іменьні».
Ён сказаў: «Пакажы мне славу Тваю».
І сказаў Майсей: «Пакажы мне хвалу Тваю».
Адказаў: «Я пакажу табе ўсю дабрыню і выяўлю перад табою імя Госпада; і пашкадую, каго пажадаю, і літасцівы буду да таго, хто будзе Мне падабацца».
(Госпад) адказаў: «Я пакажу табе ўсю Маю дабрыню і выяўлю перад табою імя Госпада; і пашкадую, каго захачу, і міласьцівы буду таму, хто будзе Мне падабацца».
І яшчэ сказаў: «Не зможаш бачыць аблічча Маё; бо не будзе жыць чалавек, які ўбачыць Мяне».
І яшчэ сказаў: «Ня можаш бачыць вобліку Майго, бо ніводзін чалавек ня можа аглядаць Мяне і заставацца пры жыцьці».
І дадаў: «Вось месца каля Мяне, стань на скале;
І дадаў: «Вось жа месца каля Мяне, стань на скале;
і, калі будзе праходзіць слава Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы, і абараню цябе правіцай Маёю, пакуль не перайду;
калі будзе праходзіць хвала Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы і палажу правіцу Маю на цябе, аж пакуль перайду.
і прыму руку Маю, і ўбачыш Мяне ззаду; але аблічча Маё ўбачыць не зможаш».
А калі прыму руку Маю, убачыш Мяне ззаду, але вобліку Майго табе не пакажу».