Выхад 33 разьдзел
Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, выйдзі з гэтага месца, ты і народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай у зямлю, якою Я пакляўся Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы: “Дам яе семю твайму”.
І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі, ідзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай, у зямлю, пра якую Я запрысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: нашчадкам тваім дам яе;
І пашлю перад табой анёла, і выганю хананеяў, амарэяў, хетэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў,
і пашлю перад табою анёла і праганю Хананэяў, Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Габрэяў і Евусэяў,
і ўвойдзеш ты ў зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Але Я Сам не пайду з табой, каб часам не знішчыць цябе па дарозе, бо ты — народ цвёрдага карка».
у зямлю, дзе цячэ малако і мёд; бо Сам не пайду сярод вас, каб не загубіць Мне вас у дарозе, бо вы народ цьвёрдахрыбетны.
Народ, чуючы гэтыя найганебнейшыя словы, заплакаў моцна, і ніхто не ўсклаў на сябе сваіх аздобаў, як звычайна.
Народ, пачуўшы грознае слова гэтае, загаласіў, і ніхто не навесіў на сябе акрасаў сваіх.
І сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: “Вы — народ цвёрдага карка; калі Я на адзін міг з’яўлюся ў грамадзе тваёй, Я вынішчу цябе. Зараз жа здымі аздабленне сваё, каб Я ведаў, што маю зрабіць з табою”».
Бо Гасподзь сказаў Майсею: скажы сынам Ізраілевым: вы народ цьвёрдахрыбетны; калі Я пайду сярод вас, дык у адну хвіліну вынішчу вас; дык вось, здымеце зь сябе акрасы свае; Я пагляджу, што Мне рабіць з вамі.
Такім чынам, знялі сыны Ізраэля аздабленне сваё ля гары Гарэб.
Сыны Ізраілевыя зьнялі зь сябе акрасы свае каля гары Харыва.
А Майсей, узводзячы палатку, паставіў яе па-за лагерам, паводдаль, і даў імя ёй — палатка сустрэчы. І кожны, хто хацеў звярнуцца да Госпада, ішоў да палаткі сустрэчы, што была па-за лагерам.
А Майсей узяў і паставіў сабе намёт па-за табарам, здалёк ад табару, і назваў яго скініяй сходу; і кожны, хто шукаў Госпада, прыходзіў у скінію сходу, якая была па-за табарам.
І, калі Майсей ішоў да палаткі, увесь народ уставаў і стаяў кожны ля ўваходу ў сваю палатку; і глядзелі яны ўслед Майсею, аж пакуль ён не ўваходзіў у палатку.
І калі Майсей выходзіў да скініі, увесь народ уставаў, і станавіўся кожны каля ўваходу ў свой намёт і глядзеў усьлед Майсею, пакуль ён не ўваходзіў у скінію.
Калі ж ён уваходзіў у палатку, сыходзіў слуп воблачны і стаяў ля ўваходу ў палатку; і Госпад гаварыў з Майсеем,
А калі Майсей уваходзіў у скінію, тады апускаўся слуп хмарны і станавіўся каля ўваходу ў скінію, і гаварыў з Майсеем.
калі ўсе бачылі, як слуп воблачны стаяў ля ўваходу ў палатку. І стаялі яны, і пакланяліся ля ўваходу ў свае палаткі.
І бачыў увесь народ слуп хмарны, які стаяў каля ўваходу ў скінію; і ўставаў увесь народ, і кожны кланяўся каля ўваходу ў намёт свой.
І гаварыў Госпад з Майсеем твар у твар, як звычайна гаворыць чалавек з сябрам сваім. І, калі Майсей вяртаўся ў лагер, слуга яго, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з сярэдзіны палаткі.
І гаварыў Гасподзь з Майсеем вока на вока, як бы гаварыў хто зь сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служка ягоны Ісус, сын Наваў, хлопец, не адлучаўся ад скініі.
І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”.
Майсей сказаў Госпаду: вось, Ты кажаш мне: вядзі народ гэты, а не адкрыў мне, каго пашлеш са мною, хоць ты сказаў: «Я ведаю цябе па імю, і ты набыў упадабаньне ў вачах Маіх»;
Такім чынам, калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе; ведай, што народ гэты — Твой народ».
дык вось калі я набыў упадабаньне ў вачах Тваіх, дык прашу: адкрый мне шлях Твой, каб я спазнаў Цябе, каб набыў упадабаньне ў вачах Тваіх; і падумай, што гэтыя людзі народ Твой.
І Госпад сказаў: «Аблічча Маё пойдзе, і Я дам табе супакой».
А Ён сказаў: Сам Я пайду і ўвяду цябе ў спакой.
І Майсей сказаў тады: «Калі Ты не пойдзеш Сам, то не выводзь нас з гэтага месца;
сказаў Яму: калі ня пойдзеш Ты Сам, дык і ня выводзь нас адгэтуль:
бо як будзе вядома, што я і народ Твой знайшлі ласку перад абліччам Тваім, калі Ты не пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, якія жывуць на зямлі?»
бо з чаго даведацца, што я і народ Твой набылі ўпадабаньне ў вачах Тваіх? ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? тады я і народ Твой будзем слаўнейшыя за любы народ на зямлі.
І сказаў Госпад Майсею: «Тое, пра што ты просіш, Я зраблю; таму што ты знайшоў ласку перада Мною і Я ведаю цябе па імю».
І сказаў Гасподзь Майсею: і тое, пра што ты казаў, Я зраблю, бо ты набыў упадабаньне ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе па імю.
Ён сказаў: «Пакажы мне славу Тваю».
Сказаў: пакажы мне славу Тваю.
Адказаў: «Я пакажу табе ўсю дабрыню і выяўлю перад табою імя Госпада; і пашкадую, каго пажадаю, і літасцівы буду да таго, хто будзе Мне падабацца».
І сказаў: Я правяду перад табою ўсю славу Маю і абвяшчу імя Яговы перад табою: і каго памілаваць — памілую, каго пашкадаваць — пашкадую.
І яшчэ сказаў: «Не зможаш бачыць аблічча Маё; бо не будзе жыць чалавек, які ўбачыць Мяне».
І потым сказаў Ён: аблічча Майго табе нельга ўбачыць, бо чалавек ня можа ўбачыць Мяне і застацца жывым.
І дадаў: «Вось месца каля Мяне, стань на скале;
І сказаў Гасподзь: вось месца ў Мяне: стань на гэтай скале;
і, калі будзе праходзіць слава Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы, і абараню цябе правіцай Маёю, пакуль не перайду;
а калі будзе праходзіць слава Мая, Я пастаўлю цябе ў расколіне скалы і накрыю цябе рукою Маёю, пакуль не прайду;
і прыму руку Маю, і ўбачыш Мяне ззаду; але аблічча Маё ўбачыць не зможаш».
і калі прыму руку Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, а аблічча Маё ня будзе відно.