Выхад 10 разьдзел
Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона; бо Я зрабіў цвёрдым сэрца яго і паслугачоў яго, каб паказаць гэтыя знакі Свае пасярод іх
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона, Я бо зрабіў цьвёрдым сэрца фараона і слугаў ягоных, каб мог паказаць знакі Мае пасярод іх,
і каб ты распавядаў у вушы сына свайго і ўнукаў сваіх, колькі разоў Я мучыў егіпцян і паказваў ім знакі Свае; і каб ведалі вы, што Я — Госпад».
каб ты апавядаў дзецям сваім і ўнукам, што Я даканаў у Эгіпце, і аб знаках Маіх сярод іх; каб ведалі вы, што Я — Госпад».
Такім чынам, пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Дакуль жа не жадаеш ты скарыцца Мне? Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне.
Дык пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Вось што кажа Госпад, Бог Гебраяў: Дакуль жа не скарышся ты Мне? Пусьці народ Мой, каб склаў Мне ахвяру.
Калі ж будзеш працівіцца і не захочаш адпусціць яго, тады Я заўтра напушчу на зямлю тваю саранчу,
Калі ж будзеш працівіцца і не захочаш пусьціць яго, вось, Я заўтра напушчу на ўсю зямлю тваю шаранчу,
што пакрые паверхню зямлі, так што яе зусім не будзе відаць, і што з’есць усё, што засталося па градзе; бо знішчыць усе дрэвы, якія растуць на землях.
каторая нахлыне на ўсю зямлю, так што ня будзе відаць зямлі, і пажарэ ўсё, што засталося па градзе, і зьнішчыць усе дрэвы, каторыя растуць на палях вашых.
І запоўніць яна ўсе дамы твае, і паслугачоў тваіх, і ўсіх егіпцян; такога не бачылі бацькі твае, і дзяды твае ад часу, калі нарадзіліся на зямлі, і да сённяшняга дня”». І павярнуўся, і выйшаў ад фараона.
І запоўніць яна ўсе дамы твае, і слугаў тваіх, і ўсіх Эгіпцянаў; і такога ня бачылі бацькі твае, ані бацькі бацькоў, якія нарадзіліся на гэтай зямлі аж да сягоньняшняга дня». І павярнуўся (Майсей), і выйшаў ад фараона.
І сказалі паслугачы фараона яму: «Як доўга яшчэ будзем цярпець гэтае спатыкненне? Адпусці людзей, каб учынілі яны ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу свайму; ці не бачыш, што загіне Егіпет?»
І сказалі вось фараону слугі ягоныя: «Як доўга яшчэ будзем цярпець гэтае гора? Пусьці людзей, хай складуць ахвяру Госпаду, Богу свайму. Ці ня бачыш, што прападае Эгіпет?»
І паклікалі зноў Майсея і Аарона да фараона, які сказаў ім: «Ідзіце, і ўчыніце ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу вашаму. Хто ж тыя, што пойдуць?»
І паклікалі зноў Майсея і Аарона да фараона, а ён сказаў ім: «Ідзіце і складзіце ахвяру Госпаду, Богу вашаму. Хто ж тыя, што пойдуць?»
Майсей сказаў: «Пойдзем мы з дзецьмі нашымі, і старымі, з сынамі і дочкамі, з авечкамі і валамі; бо для нас гэта — урачыстасць Госпада».
Майсей сказаў: «Пойдзем мы зь дзецьмі нашымі і старымі, з сынамі і дочкамі, з авечкамі і валамі, бо для нас гэта вялікая ўрачыстасьць Госпада».
І ён адказаў ім: «Так, хай будзе Госпад з вамі! Як жа я магу адпусціць вас з дзецьмі вашымі? Глядзіце, якія ліхія намеры вашы.
Ён адказаў ім: «Хай будзе Госпад з вамі! Як жа я магу адпусьціць вас зь дзецьмі вашымі? Глядзіце, якія ліхія намеры вашыя!
Так не будзе, але хай ідуць толькі мужчыны, і ўчыняйце ахвярапрынашэнне Госпаду; бо аб гэтым вы і самі папрасілі». І зараз жа выгналі іх з вачэй фараона.
Ня гэтак будзе, але хай ідуць толькі мужчыны; і складайце ахвяру Госпаду, бо гэтага вы самі прасілі». І зараз жа былі выкінуты яны з-прад фараона.
І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю над зямлёю Егіпецкай, каб прыйшла саранча і ўзышла на яе, і з’ела ўсю зеляніну, якая засталася па градзе».
І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю на зямлю Эгіпецкую, каб нахлынула шаранча і насела на зямлю, і зьела ўсю зеляніну, якая засталася ад граду».
І выцягнуў Майсей кій над зямлёй Егіпта, і Госпад напусціў вецер, што паліў увесь той дзень і ноч. А калі надышла раніца, гарачы вецер падняў саранчу;
І выцягнуў Майсей палку над зямлёй Эгіпту, і Госпад напусьціў вецер гарачы праз ўвесь той дзень і ноч. І на сьвітаньні гарачы вецер падняў шаранчу,
яна ўзышла на ўсю зямлю Егіпецкую, і асела на ўсіх межах Егіпта безліч, якой да гэтага часу не было і ў будучым не будзе.
каторая асела на ўсёй зямл Эгіпецкай, і асела яе аж да межаў Эгіпту безьліч, і такога перад гэтым не было, і ў будучыні ня будзе.
І пакрыла яна ўсю паверхню зямлі, і зямля пацямнела. Такім чынам, з’ела яна ўсю расліннасць зямлі і ўсё, што засталося з пладоў на дрэвах, якія абмінуў град; не засталося зусім нічога зялёнага на дрэвах і на травах палявых на ўсёй зямлі Егіпецкай.
І пакрыла шаранча ўвесь паверх зямлі, так што зямлі не было відаць. І паела яна ўсю зеляніну зямлі і што асталося з пладоў на дрэвах, ацалелых ад граду. І не засталося нічога зялёнага на дрэвах і з травы палявой на ўсёй зямлі Эгіпецкай.
Таму загадаў фараон як мага хутчэй паклікаць Майсея і Аарона і сказаў ім: «Зграшыў я перад Госпадам, Богам вашым, і перад вамі.
І загадаў фараон чым хутчэй паклікаць Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я што да Госпада, Бога вашага, і адносна вас.
Але цяпер прабачце мне такі грэх і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую смерць».
Дык прабачце мне і гэтым разам грэх мой і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую сьмерць».
І, выйшаўшы ад фараона, Майсей пачаў маліць Госпада,
Вось выйшаў ад фараона Майсей і маліў Госпада.
Які ўчыніў так, што падзьмуў наймацнейшы вецер з захаду і кінуў схопленую саранчу ў Чырвонае мора; і ва ўсёй зямлі Егіпецкай не засталося аніводнай.
І Госпад навёў раптоўны заходні вецер, каторы панёс шаранчу, і ўкінуў у Чырвонае мора. І ва ўсёй зямлі Эгіпецкай шаранча цалкам прапала.
Але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусціў сыноў Ізраэля.
Але Госпад закамяніў сэрца фараона, і ён не пусьціў сыноў Ізраэля.
Тады сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю ў неба, і станецца цемра на зямлі Егіпецкай, такая густая, што можна будзе дакрануцца да цемры».
Тады сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку да неба, і станецца цемра на зямлі Эгіпецкай такая густая, што можна будзе дакрануцца цемры».
І выцягнуў Майсей руку ў неба, і сталася жахлівая цемра на ўсёй зямлі Егіпецкай на тры дні.
І выцягнуў Майсей руку да неба, і сталася страшэнная цемра на ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.
Ніхто брата свайго не бачыў і не рушыўся з месца, на якім быў. А ўсюды, дзе жылі сыны Ізраэля, было святло.
І брат брата свайго ня мог бачыць, ані вырушыць зь месца, на якім быў. А ўсюды, дзе жылі сыны Ізраэля, сьветла было.
І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і ўчыніце ахвярапрынашэнне Госпаду; авечкі толькі вашы і жывёла хай застануцца, а дзеці вашы хай ідуць разам з вамі».
І паклікаў зноў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і складайце ахвяру Госпаду; авечкі толькі вашыя і жывёла хай застануцца, а дзеці вашыя хай ідуць разам з вамі».
Майсей сказаў: «Дай таксама ў рукі нашы ахвяры на цэласпаленне, якія мы паднясём Госпаду, Богу нашаму,
А Майсей сказаў: «Ты таксама мусіш даць нам ахвяры і цэлапаленьні, каторыя складзём у ахвяру Госпаду, Богу нашаму.
аднак і жывёла наша пойдзе з намі; не застанецца ад яе і капыта, бо з яе возьмем, што неабходна для ўшанавання Госпада, Бога нашага; хаця мы не ведаем дакладна, што патрэбна ахвяраваць, пакуль не дойдзем да таго месца».
Таксама жывёла нашая пойдзе з намі, і не застанецца нават капыта, бо зь іх возьмем, што неабходнае на спахвалу Госпаду, Богу нашаму. Тым болей, што ня ведаем, з чаго маем складаць ахвяру, аж пакуль ня дойдзем да таго месца».
Але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і не захацеў ён іх адпусціць.
Але Госпад закамяніў сэрца фараона, і не захацеў ён пусьціць іх.
І сказаў яму фараон: «Адыдзі ад мяне, сцеражыся, каб больш не ўбачыць аблічча маё; бо ў той дзень, калі з’явішся перада мною, будзеш пакараны смерцю».
І сказаў яму (Майсею) фараон: «Адыйдзіся ад мяне, сьцеражыся і больш не паказвайся мне, бо ў каторы дзень пакажашся, будзеш пакараны сьмерцю».
Адказаў Майсей: «Так і станецца, як ты сказаў: болей не пабачу я аблічча твайго».
Адказаў яму Майсей: «Так і станецца, як ты сказаў: болей не пабачу я аблічча твайго».