Выхад 37 разьдзел
Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
А Бесэлеэль зрабіў і каўчэг з дрэва акацыі, што меў у даўжыню два локці з паловаю, а ў шырыню і вышыню — паўтара локця; і пакрыў ён яго найчысцейшым золатам знутры і звонку.
Потым Бэцалеэль зрабіў каўчэг з дрэва акацыі. Даўжыня яго — два локці з паловаю, а шырыня і вышыня — паўтары локці.
І зрабіў вакол яго залаты вянок,
І пацягнуў ён яго чыстым золатам усярэдзіне і звонку, і зрабіў на ім вакол залаты вянок.
адліўшы да яго чатыры залатыя кольцы да чатырох падножжаў; два кольцы да аднаго боку і два — да другога.
І адліў да яго чатыры залатыя колцы да чатырох вуглоў ягоных: два колцы да аднаго яго боку, а два колцы да другога яго боку.
З дрэва акацыі зрабіў таксама жэрдкі, якія пакрыў золатам;
З дрэва акацыі зрабіў таксама насілы і пацягнуў іх золатам,
і прасунуў іх у кольцы, што былі на абодвух баках каўчэга, каб насіць яго.
і ў колцы на абодвух баках каўчэгу ўлажыў тыя насілы, каб насіць яго.
Зрабіў і перамольню з найчысцейшага золата: даўжынёю — два з паловаю локці, а шырынёю — паўтара локця.
Таксама накрыўку зрабіў з чыстага золата; даўжыня яе два з паловаю локці, а шырыня яе — паўтары локці.
Зрабіў таксама двух херубінаў з чаканнага золата, памясціў на абодвух канцах перамольні:
Выкуў таксама двух хэрубімаў з золата, і памясьціў іх на абодвух канцах накрыўкі:
аднаго херубіна на адным канцы аднаго краю, а другога херубіна на канцы другога краю; на кожным краі перамольні зрабіў ён двух херубінаў,
аднаго хэрубіма на адным канцы, а другога хэрубіма на другім канцы накрыўкі. Хэрубімаў зрабіў разам з накрыўкай на абодвух яе баках.
што ўзнімалі крылы ўгору і закрывалі сваімі крыламі перамольню, і глядзелі адзін на аднаго, і твары херубінаў былі звернуты да перамольні.
Хэрубімы мелі крылы, узьнятыя ўгару, і закрывалі імі накрыўку, а твары мелі яны зьвернуты адзін да другога, і да накрыўкі твары хэрубімаў былі зьвернутыя.
Зрабіў і стол з дрэва акацыі, у даўжыню — два локці, і ў шырыню — адзін локаць, а ў вышыню ён меў паўтара локця,
І зрабіў стол з дрэва акацыі, у даўжыню — два локці, і ў шырыню — адзін локаць, а ў вышыню — паўтары локці,
і пакрыў яго найчысцейшым золатам, і зрабіў на ім вакол залаты вянок.
і пацягнуў яго чыстым золатам, і зрабіў на ім вакол залаты вянок.
Таксама зрабіў кругом ліштву залатую на чатыры пальцы і над ёю — залаты вянок.
І зрабіў кругом ліштву на чатыры пальцы шырокую, і зрабіў таксама залаты вянок навокал гэтае ліштвы.
Адліў і чатыры залатыя кольцы, якія прымацаваў на чатырох вуглах для кожнай ножкі стала каля ліштвы;
Адліў пасьля чатыры залатыя колцы і прымацаваў гэтыя колцы да чатырох вуглоў, дзе знаходзяцца чатыры яго нагі.
і прасунуў у іх жэрдкі, каб стол можна было насіць.
Каля ліштвы знаходзіліся колцы да ўкладаньня насілаў з дрэва акацыі, каб насіць стол.
Зрабіў таксама і самі жэрдкі з дрэва акацыі і пакрыў іх золатам;
.....
з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.
З чыстага золата зрабіў таксама посуд да стала, місы і чашы, збанкі і кубкі на складаньне ахвяраў вадкіх.
Зрабіў і чаканны падсвечнік з найчысцейшага золата, падножжа яго і стрыжань; чары, яблыкі і кветкі былі з ім адным цэлым;
І зрабіў сьвечнік з чыстага золата, з таго самага золата выкуў гэты сьвечнік разам зь яго падставай і сьцяблом, чашачкамі яго, поруч яблыкамі і кветкамі.
шэсць галін выходзіла з абодвух яго бакоў, тры галіны з аднаго боку і тры галіны з другога;
Шэсьць галінаў выходзіла зь яго бакоў, тры галіны сьвечніка з аднаго яго боку і тры галіны сьвечніка з другога яго боку.
на адной галіне знаходзіліся тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і кветкамі, і тры чары ў форме міндалёвага дрэва на другой галіне з яблыкамі і кветкамі. Аднолькавае было на шасці галінах, што выходзілі са стрыжня падсвечніка.
На адной галіне знаходзіліся тры чашачкі ў форме краскаў мігдалёвых зь яблыкамі і кветкамі, і тры чашачкі ў форме красак мігдалёвых на другой галіне зь яблыкамі і кветкамі. І так было на шасьці галінах, што выходзілі са сьцябла сьвечніка.
А на самім стрыжні былі чатыры чары ў форме міндалевага дрэва, з яблыкамі і кветкамі;
На сьцябле сьвечніка былі чатыры чашачкі ў форме красак мігдалёвых зь яблыкамі і кветкамі.
адзін яблык быў пад кожнымі дзвюмя галінамі ў трох месцах; гэтых галін, што выходзяць з аднаго стрыжня, атрымліваецца шэсць.
І адно яблыка было пад кожнымі дзьвюма выходзячымі зь яго галінкамі, і гэтак было пад шасьцёма галінамі, што выходзілі са сьцябла.
Такім чынам, яблыкі і галіны былі адно са стрыжнем, і ўсё было вычаканена з найчысцейшага золата.
Гэтыя яблыкі і галіны былі адно са сьвечнікам і былі зроблены з таго самага чыстага золата.
Зрабіў і сем лямп са шчыпцамі і пасудзінамі, дзе збіраецца нагар, з найчысцейшага золата.
І зрабіў сем лямпаў, а такжа шчыпцы і папяльнічкі з чыстага золата.
Талент найчысцейшага золата важыў падсвечнік і ўсе яго прыналежнасці.
З талента вось чыстага золата зрабіў сьвечнік і ўсе яго прыналежнасьці.
З дрэва акацыі пабудаваў і ахвярнік каджэння, што меў у даўжыню і ў шырыню локаць, а ў вышыню — два локці; з вуглоў яго выходзілі рогі.
Потым з дрэва акацыі пабудаваў ахвярнік каджэньня, квадратны; даўжыня аднаго боку яго — локаць, а вышыня яго — два локці; і выставалі зь яго рагі.
І пакрыў яго найчысцейшым золатам з кратамі, і сценамі, і рагамі. Зрабіў на ім і залаты вянок кругом,
І пацягнуў яго чыстым золатам, верх яго і бакі ягоныя кругом, і яго рогі; і зрабіў на ім залаты вянок кругом.
і пад вянком на двух баках памясціў два залатыя кольцы, каб прасоўваць у іх жэрдкі і каб можна было насіць ахвярнік.
Ніжэй ад таго вянка на двух яго баках памясьціў два залатыя колцы для ўкладаньня насілаў, каб можна было насіць ахвярнік.
А самі жэрдкі ён зрабіў з дрэва акацыі і пакрыў іх залатымі пласцінамі.
А насілы зрабіў з дрэва акацыі і пацягнуў іх золатам.
Прыгатаваў і алей для святога намашчэння, і кадзіла з найчысцейшых вострых духмяных прыпраў працы майстра, які прыгатаўляе мазі і фарбы.
Прыгатаваў таксама сьвяты алей для памазаньня, поруч пахкае кадзіла, як прыгатаўляе знаўца пахнідлаў.