Псалтыр 150 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Сабілы і Малахава

 
 

Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.
 
Хваліце вы Ягову! Хваліце Бога ў Сьвятыні Ягонай. Хваліце Яго ў нябесных прасторах Сілы Ягонай.

Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.
 
Хваліце Яго за магутныя Дзеі Ягоныя. Хваліце Яго за поўню Ягонай Ве́лічы.

Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,
 
Хваліце Яго гукам трубы. Хваліце Яго на псалтыры і гарпе.

хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,
 
Хваліце Яго на лютне і ў карагодах. Хваліце Яго на струнных і на югаву.

хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:
 
Хваліце Яго на гучных цымбалах. Хваліце Яго на моцна гучных цымбалах.

усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!
 
Усё, што мае дыханьне, хвалі Ягову. Хваліце вы Ягову!