Псалтыр 38 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Сабілы і Малахава
Псальм Давідаў. На ўспамін.
Псальм Давідавы на напамінак.
Госпадзе, не ўшчувай мяне ў абурэнні Тваім і не карай мяне ў гневе Тваім.
Ягова, ня ўшчувай мяне ў гневе Тваім, і ня кара́й мяне ў ярасьці Тваёй,
Бо стрэлы Твае працялі мяне і апусцілася на мяне рука Твая,
бо стрэлы Твае працялі мяне, і Рука Твая ляжыць на мне.
няма нічога здаровага ў маім целе праз гнеў Твой, няма супакою касцям маім праз грахі мае,
Няма цэлага мейсца на целе маім праз гнеў Твой; няма міру касьцям маім праз грэх мой,
бо правіннасці мае вышэй галавы маёй узняліся, прыгнятаюць яны мяне вельмі, быццам вялікі цяжар.
бо правіннасьці мае ўзьняліся вышэй галавы маёй; як вялікі цяжар яны гнятуць мяне.
Сасмярдзелі і нагнаіліся раны мае праз дурноту маю.
Сьмярдзяць, гнояцца раны мае праз няразумнасьць маю.
Сагнуты і прыгнечаны я надзвычайна, цэлы дзень хадзіў засмучаны.
Згорблены я і вельмі панураны, увесь дзень хаджу я жалобны;
Бо крыжавіна мая напоўнілася ліхаманкай, і няма нічога здаровага ў маім целе.
бо гараць сьцёгны мае, няма здаровага мейсца на целе маім.
Прыгнечаны і прыніжаны я надзвычайна, роў я ад трымцення сэрца майго.
Я зьнясілены і моцна разьбіты. Я раву ад стогну сэрца майго.
Госпадзе, перад Табою ўся жальба мая, і ўздыханне маё не ўтоена ад Цябе.
Мой Госпад, перад Табою ўсё маё жаданьне, ды ўздыханьне маё перад Табой ня ўкрыта.
Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.
Сэрца маё трымціць. Сіла мая пакінула мяне, сьвятло вачэй маіх, таксама і яго няма ў мяне.
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
Любімыя мае і блізкія мае стаяць воддаль ад пакутаў маіх, і родныя мае стаяць воддаль.
І расставілі пасткі тыя, што шукалі душу маю, а тыя, што вельмі жадалі мне ліха, прамаўлялі падступнае і цэлы дзень планавалі хітрасці.
І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.
А я, быццам глухі, не чую і, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх.
А я быццам глухі, ня чую, і як нямы, які ня адчыняе вуснаў сваіх.
І зрабіўся я, быццам чалавек, які не чуе і не мае ў вуснах сваіх апраўданняў.
І я станаўлюся як чалавек, які ня чуе, і ў вуснах якога няма пярэчаньняў,
У Табе бо, Госпадзе, надзею маю, Ты выслухаеш, Госпадзе, Божа мой.
бо на Цябе, Ягова, спадзяюся я. Ты мой Госпад і Бог мой! адкажаш мне,
Дык вось я кажу: «Хай не пацяшаюцца з мяне, калі хістаюцца ногі мае, хай не ўзвышаюць сябе перада мной».
бо сказаў я: хай ня вяселяцца яны нада мною, хай ня ўзвышаюцца яны нада мною, калі коўзаецца нага мая!,
Я ўжо магу хутка зваліцца, і боль мой заўжды перада мной.
бо я блізкі да таго, каб спаткнуцца, і боль мой заўжды перада мной,
Дык і прызнаюся ў сваёй правіннасці і з прычыны граху майго я ўстрывожыўся.
дык вызнаю грэх мой. І я ў глыбокай скрусе праз грэх мой.
Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва.
І мае ворагі жывыя, моцныя, і многа ёсьць тых, якія нянавідзяць мяне бяз прычыны.
І тыя, што ліхам адплачваюць за дабро, нападаюць на мяне, бо іду я следам за дабром.
І яны адплачваюць ліхам за дабро, варагуюць супраць мяне, бо я сьледую за дабром.
Не пакідай мяне, Госпадзе, Божа мой, не адступайся ад мяне,
Ня пакінь мяне, Ягова, Бог мой, ня будзь далёка ад мяне!
спяшайся мне на дапамогу, Госпадзе, Збаўца мой.
Пасьпяшайся мне дапамагці, мой Госпад, маё выратаваньне!